расчарава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак., укім-чым і без дап.
Зведаць пачуццё незадаволенасці з прычыны няздзейсненых спадзяванняў, надзей, мар. Расчаравацца ў чалавеку. □ Калі .. [Магдалена] прыйшла дадому, то ёй прыйшлося расчаравацца адразу: ад Кастуся пісьма яшчэ не было.Чорны.— Мы чакалі вас. А я, праўду кажучы, уяўляла вас крыху іншым. — І зараз крыху расчараваліся? — паціскаючы .. [Евг Аўсееўне] руку, адказаў Максім.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спазна́цца, ‑знаюся, ‑знаешся, ‑знаецца; зак.
1.Разм. Пазнаёміцца, здружыцца; блізка сысціся. Спазнаўся я з ёю, як яна яшчэ дзеўкаю прыязджала да цёткі.Вітка.Чаму.. [Таня] раней з.. [Нарыновічамі] так блізка не спазналася?Грамовіч.
2.Зведаць што‑н., сутыкнуцца з чым‑н. Ды гады юнацтва Не запрапалі, З імі мне спазнацца Зноў перапала.Чарнушэвіч.У бестрывожнае юнацтва Надзьмула горача вайна, І давялося мне спазнацца З трывогай — грозная яна.Ляпёшкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нішчы́мніца, ‑ы, ж.
Разм.
1. Посная ежа. Сям’ю [Леўчык] трымаў на нішчымніцы, хоць выкормліваў па два — тры вепрукі на год.Чарнышэвіч.Дабудоўваў [сядзібу] .. бацька Банадыся, бядняк з беднякоў, у якога нішчымніца і на сняданак, і на полудзень, і на вячэру.Хадкевіч.
2. Бясхлебіца, голад. [У кнізе] ёсць некалькі апавяданняў пра дзяцінства, на долю якога выпала перажыць .. жахі вайны, зведаць сіроцтва і нішчымніцу.«ЛіМ».Многае вакол было падобна на ваеннае. Тое ж запусценне, тая ж нішчымніца, і — зямлянкі, зямлянкі...Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлебану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1.Аднакр.да хлёбаць.
2.перан.Разм. Выпіць. [Тодар:] — Вунь у Малых Прусах шляхціц Купрыян Свінацяробскі гоніць, дык хоць замест газы палі — далібог жа гарыць, а калі трохі хлебанеш, дык аж вочы на лоб лезуць.Чорны.// Паесці (якой‑н. вадкай стравы). [Бабка:] — У мяне, панічок, капуста ад абеду засталася, можа, вы хлебанулі б крыху?Колас.
3.перан.Разм.Зведаць, перанесці. Хлебанулі гора мы нямала — Дзеці на ваенным рубяжы...Зуёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спі́на, -ы, мн. -ы, спін, ж.
Частка тулава ад шыі да крыжа.
Выпрастаць спіну.
◊
Гнуць спіну —
1) многа і цяжка працаваць на каго-н.;
2) перад кім пакланяцца, угоднічаць.
За спінай вялікі вопыт работы — у мінулым.
На ўласнай спіне зведацьшто-н. — на сваім вопыце.
Не разгінаючы спіны — без адпачынку, старанна рабіць што-н.
Павярнуцца спінайда каго-, чаго-н. — выказаць абыякавасць, знявагу, перастаць звяртаць увагу на каго-, што-н.
Рабіць што-н. за спінайу каго-н. — без ведама каго-н.
|| памянш.спі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
|| прым.спінны́, -а́я, -о́е.
Спінныя пазванкі.
С. мозг (у пазваночніку).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)