нішчы́мніца, ‑ы, ж.
Разм.
1. Посная ежа. Сям’ю [Леўчык] трымаў на нішчымніцы, хоць выкормліваў па два — тры вепрукі на год. Чарнышэвіч. Дабудоўваў [сядзібу] .. бацька Банадыся, бядняк з беднякоў, у якога нішчымніца і на сняданак, і на полудзень, і на вячэру. Хадкевіч.
2. Бясхлебіца, голад. [У кнізе] ёсць некалькі апавяданняў пра дзяцінства, на долю якога выпала перажыць .. жахі вайны, зведаць сіроцтва і нішчымніцу. «ЛіМ». Многае вакол было падобна на ваеннае. Тое ж запусценне, тая ж нішчымніца, і — зямлянкі, зямлянкі... Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)