зве́даць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

1. Атрымаць звесткі аб чым-н., пазнаць што-н.

З. невядомае.

2. Спазнаць на вопыце, перажыць.

З. многа гора.

|| незак. зве́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зве́даць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зве́даю зве́даем
2-я ас. зве́даеш зве́даеце
3-я ас. зве́дае зве́даюць
Прошлы час
м. зве́даў зве́далі
ж. зве́дала
н. зве́дала
Загадны лад
2-я ас. зве́дай зве́дайце
Дзеепрыслоўе
прош. час зве́даўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зве́даць сов.

1. (познать на собственном опыте) изве́дать, испыта́ть, узна́ть;

2. (многое) претерпе́ть; пережи́ть, испыта́ть;

3. (што) подве́ргнуться (чему), претерпе́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Атрымаць даныя, звесткі аб чым‑н.; пазнаць што‑н. Радасна было ісці ўсё далей і далей, каб зведаць невядомае, убачыць нябачанае. Колас. Мой кут лясны! Я змалку добра зведаў тваю лістоту, зоры і дажджы. Русецкі.

2. Спазнаць на ўласным вопыце, перажыць. Усяго давялося зведаць [Шымкевічам] у дарозе: і голаду, і холаду, і са смерцю нос у нос сутыкацца. Чарнышэвіч. «Рай» гэты аказаўся бяздонным пеклам і, каб выбрацца з яго, трэба было зведаць самую цяжэйшую з чалавечых пакут — жыццё без радзімы... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́даць, зве́дваць

1. (пазнаць што-н.) erfhren* vt; erknnen* vt;

2. (перажыць) erlben vt, zu spüren bekmmen*, erdlden vt;

зве́даць на сабе́ am igenen Libe erfhren*; aus igener Erfhrung knnenlrnen;

хто не зве́даў го́ркага, не пазна́е і сало́дкага wer die Not nicht kennt, weiß nichts vom Glück

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

наце́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак., кім-чым, з каго-чаго і без дап.

1. Зведаць задавальненне; парадавацца, пацешыцца ўволю.

Не нацешыцца з дачкі.

2. Зведаць асалоду ўзаемнага кахання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паму́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

Зведаць муку, мучэнне на працягу якога-н. часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацярпе́цца, -цярплю́ся, -це́рпішся, -це́рпіцца; -цярпі́ся; зак.

Зведаць, перажыць шмат чаго-н. непрыемнага, цяжкага.

Н. страху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зве́даны изве́данный, испы́танный, у́знанный; см. зве́даць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калапсі́раваць

зведаць (зведваць) калапс’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. калапсі́руе калапсі́руюць
Прошлы час
м. калапсі́раваў калапсі́равалі
ж. калапсі́равала
н. калапсі́равала
Дзеепрыслоўе
цяп. час калапсі́руючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)