Колькасць зерня, якое дае збажына пры абмалоце; абмалочанае зерне. Умалот з гектара. □ Слаўся ж, восень ты наша, Дарамі багатымі, Умалотам у гумнах І новымі хатамі.Танк.Проса ж будзе — як трысцё там, з вельмі добрым умалотам.Дубоўка.// Наогул — ураджай. Да новага жніва і ўмалоту На хлебе з асцюкоў і лебяды Цягнулі моўчкі чорную работу Падлеткі, маладзіцы і дзяды.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буйны́, -а́я, -о́е; буйне́йшы.
1. Які складаецца з аднародных, больш чым сярэдняга памеру адзінак; падкрэслена вялікі па памеры.
Буйное зерне.
Буйныя літары.
Чалавек буйнога складу.
2. Вялікі па плошчы, колькасці, па канцэнтрацыі сродкаў.
Буйное прамысловае прадпрыемства.
Б. капітал.
3. Выдатны, найбольш прыкметны сярод іншых.
Б. спецыяліст.
Б. вучоны.
4. Важны, сур’ёзны.
Буйная размова.
5. Багаты, шчодры.
Буйная раса́.
6. Вялікі, хуткі, магутны.
Б. рост эканомікі.
7. Значны па выніках, важны па значэнні.
Буйная перамога.
8. Багаты, сакавіты.
Буйная збажына.
Усё на палях буйна (прысл.) красавала.
Буйная завязь.
Буйная зеляніна.
|| наз.бу́йнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ветрабой (паэт.) ’сухое галлё, ламачча, збітае з дрэў ветрам’; ’вецер, які збівае галлё з дрэў’ (КТС). Укр.вітробі́й, рус.ветробо́й ’буралом (дрэвы); апады (плады)’, паўн.-рус. ’палеглая ад ветру збажына’, амур. ’месца, на якім адміраюць цеплалюбівыя расліны пад уплывам моцных, халодных паўночна-заходніх вятроў’. Да ве́цер і бой (гл.) < біць ’праяўляцца з вялізнай сілай, бушаваць, лютаваць (пра вецер, мароз)’; параўн. рус.бить ’тс’, укр.бити ’веяць, несці (аб ветры, мяцеліцы’, бел.драг.побэ́тэ (пра мароз) ’абмарозіць расліны, квітнеючы сад такім чынам, што лісце, кветкі і плады ападаюць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падса́да
1.Збажына другога ўсходу ці пасля кушчэння (Ветк., Рэч., Слаўг.).
2. Маладая і нізкая трава ў высокім травастоі (Рэч., Слаўг., Смален.Дабр.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
сасма́глы, ‑ая, ‑ае.
1. Зняможаны, змучаны ад смагі, гарачыні. [Хлопцы] прышкандыбалі дадому змучаныя і сасмаглыя.Ваданосаў.Пап’е сасмаглы падарожнік, Асушыць конь сваё карыта, А восень агалосіць пожні Птушыным развітальным крыкам.Вітка.
2. Перасохлы (пра губы, горла, рот). [Яўхім] выцер пачарнелыя, сасмаглыя губы, зморана супакоіў: — Духата.Мележ.// Вялы ад недахопу вільгаці (пра траву і пад.). Сасмаглыя пасевы з неба Адразу ўбачыла яна [навальніца] І прагрымела: — Дождж ім трэба, Жаўцее лён і збажына!Смагаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Уборка збожжавых культур сярпамі або жатнымі машынамі. Пачало даспяваць жыта, следам за ім пажаўцелі аўсы. Разгарнулася жніво.Дуброўскі.Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца, калі даўно скончана жніво, звезена жыта ў гумны, і над апусцелым полем дружна ўзлятаюць стайкі шпакоў — прадвеснікаў блізкай восені.Лынькоў.// Час, пара ўборкі збожжа. Дні за тры да жніва прайшоў дождж, ціхі, без грому.. Жыта пачало хутка паспяваць.Асіпенка.
2. Зжатая збажына; ураджай. Кладуцца снапы ў снапы, — Такога жніва не было!Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зраўня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Зрабіць што‑н. роўным, аднаго ўзроўню з зямлёй. Трактар даўно зраўняў .. межы, і як кінуць вокам зелянее збажына на калгасным палетку.С. Александровіч./убезас.ужыв.Дарогу зраўняла [снегам], поле было белае і чыстае, як абрус на стале.Пташнікаў.
2. Зрабіць аднолькавым, роўным каму‑, чаму‑н. у якіх‑н. адносінах. — Не зраўняў бог лесу, не зраўняў і людзей.Чорны.// Паставіць нароўні з кім‑, чым‑н., параўнаць. Звечара.. пачалося тое, чаго нельга зраўняць ні з якімі баямі.Кулакоўскі.
•••
Зраўняць з зямлёй — знішчыць, разбурыць дашчэнту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЗБОЖЖАЎБО́РАЧНЫ КАМБА́ЙН,
машына для ўборкі збожжавых культур прамым камбайнаваннем або раздзельным (двухфазным) спосабам. Абсталяваны адпаведнымі прыстасаваннямі, можа ўбіраць насеннікі траў і цукр. буракоў, кукурузу, сланечнік, зернебабовыя, крупяныя і інш. культуры. Пры прамым камбайнаванні З.к. ажыццяўляе ўборку за адзін праход: адначасова скошвае і абмалочвае збажыну, вылучае, ачышчае і збірае зерне ў бункер, скідвае салому ў капноўшчык або на поле (у валок ці рассыпае здробненую). Пры раздзельным спосабе ўборкі збажына ў стадыі васковай спеласці скошваецца жняяркай З.к. і ўкладваецца ў валкі, а калі зерне даспее і валкі падсохнуць, камбайн з дадаткова зманціраваным падборшчыкам (або з платформай-падборшчыкам) падбірае валкі і абмалочвае іх.
З.к. бываюць: самаходныя, прычапныя і навясныя; колавыя, паўгусенічныя і гусенічныя; 1-, 2- і 3-барабанныя. Найб. пашыраны самаходныя З.к., якія складаюцца з жняяркі (хедара), малатарні, капноўшчыка або здрабняльніка саломы з дэфлектарам, бункера для зерня, рухавіка, хадавой часткі, органаў кіравання (у найноўшых — з камп’ютэрам). У краінах СНД выкарыстоўваюць пераважна самаходныя З.к. расійскай вытв-сці: аднабарабанныя СК-5М «Ніва» (прапускная здольнасць 5,5 кг/с) і «Дон-1500» (8 кг/с); двухбарабанныя «Енісей—1200» (6 кг/с); ротарныя СК-10 «Ротар» (10—12 кг/с) і інш. Двухбарабанныя З.к. эфектыўныя на ўборцы вільготнай збажыны і збожжавых культур, якія цяжка абмалочваюцца. Першы З.к. сканструяваў рус. вынаходнік А Р.Уласенка ў 1868, серыйны выпуск З.к. ў СССР пачаўся ў 1929 на з-дзе «Камунар» у г. Запарожжа (Украіна).
На Беларусі выкарыстоўваюць у асноўным З.к. «Ніва», «Дон-1500», а таксама камбайны вытв-сці ФРГ (Е-525, Е-527, МЕГА-218) і Фінляндыі.