склеп, ‑а; мн. скляпы, ‑оў; м.

1. Спецыяльнае, паглыбленае ў зямлю памяшканне для захоўвання прадуктаў, віна, пораху і пад.; пограб. Вінны склеп. Парахавы склеп. □ Капаў мужык склеп і выкапаў кавалак золата. Якімовіч. Галя пасадзіла хлопцаў ля вялікага стала, .. а сама пабегла ў склеп па бульбу. Ваданосаў. [Ганя:] — Адразу з поля, сырую, мокрую [бульбу] ссыпалі ў скляпы. Грамовіч.

2. Закрытае падземнае памяшканне, у якім устанаўліваюцца дамавіны з нябожчыкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нашу́лка ’ахапак чаго-небудзь (акрамя сена), які бяруць пад паху’ (навагр., Нар. сл.), ’ношка’ (іўеў., маладз., Сл. ПЗБ), нашу́лкі ’насілкі; дзве жэрдкі, на якіх пераносяць сена’ (ашм., смарг., Сл. ПЗБ). ГТамянш. да ноша ’груз, вязка, якія нясуць на сабе ці з сабой’, ношы ’насілкі’ (гл.); у < о пад націскам, відаць, адлюстроўвае закрытае або дыфтангічнае вымаўленне галоснага, характэрнае для названага арэала, гл. Нарысы па бел. дыял., 37 і інш. Параўн. нашоука, нашоукі, нашолкі ’ношка’ (навагр., іўеў., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

казема́т

(фр. casemste)

1) абарончае збудаванне ў крэпасцях, фортах для ўкрыцця ад бомбаў і снарадаў;

2) браніраванае закрытае памяшканне на караблях для ўстаноўкі гармат і захавання боепрыпасаў;

3) адзіночная камера ў крэпасці для палітычных зняволеных.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

За́мак ’мацаваны палац’. Рус., укр. за́мок, польск. zamek, н.-луж. zamk, чэш. zámek, славац. zámok ’замок’, славен. zamȃk ’аддалены куточак зямлі’, балг. за́мък ’замак’ < рус., за̀мка ’месца ў цяні’, ’закрытае месца’, макед. замок ’замак’. Ст.-рус. замокъ ’замак’ (XVI ст. у польскіх справах). Запазычана ў ст.-бел. (1494 г., Марч. дыс., 44) з польск. (на што ўказвае націск) < чэш., дзе калька ням. Schloss ’замак’, ’замок’ (Мельнікаў, Slavia, 36, 1967, 101–102). Фасмер, 2, 77; Шанскі, 2, З, 47; БЕР, 1, 599.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МЕДЫЦЫ́НСКАЙ ТЭ́ХНІКІ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

галіна медыцынскай прамысловасці, якая вырабляе разнастайную мед. тэхніку. Найб. развіта ў Японіі, ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі. На Беларусі ў 1998 былі 33 прадпрыемствы і вытв-сці, занятыя ў гэтай галіне, удзельная вага ў валавой прадукцыі прам-сці складала 0,25%, галіны — 39,5%; колькасць прамысл.-вытв. персаналу — 24,5% ад занятых у галіне; кошт асн. сродкаў — 25%. Фактычна мед. тэхніка вырабляецца на прадпрыемствах машынабуд., хім., радыёэлектроннай, прыладабуд. і інш. прам-сці. Так, вымяральнікі артэрыяльнага ціску выпускае з-д «Камертон» (Брэст) і бел. НВА «Інтэграл» (Мінск); інкубатары для нованароджаных, устаноўкі ультрафіялетавага апрамянення — з-д «Эвістар» (Віцебск); эндапратэзы для траўматалогіі і кардыялогіі, вырабы для остэасінтэзу — закрытае акц. т-ва «Алцімед» (Мінск); аэразольныя ўстаноўкі — акц. т-ва «Завод прыбораў аўтаматычнага кантролю» (Орша); разнастайную мед. тэхніку — з-д «Электрамодуль» (Маладзечна); шпрыцы шматразовага выкарыстання — вытв. камерцыйная фірма «Самфір» (Бабруйск); мед. і тэхн. эндаскопы — фірма «ЭКОМП» (Магілёў); фізіятэрапеўтычныя электроды — ВА «Хімвалакно» (Светлагорск). Мед. тэхніка вырабляецца на вытв. аб’яднаннях «Вылічальнай тэхнікі» «Гарызонт» (Мінск), «Карал» (Гомель), на з-дах Брэсцкім эл.-мех., Клецкім мех., «Вымяральнік» (Наваполацк), радыётэхн. (Віцебск) і інш. У в. Бігосава Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. працуе з-д акц. т-ва «Інвет» па выпуску

ветэрынарнага інструменту.

П.​І.​Рогач.

т. 10, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

заці́шак Падветраны сонечны бок у лесе, за гарой, за пабудовамі; месца закрытае ад вятроў (БРС). Тое ж за́ціш (Слаўг., Шчуч.), за́цішак (Слаўг.), заці́шша (БРС).

б. пас. Зацішша каля в. Ржаўка Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

КЛЯ́ШТАР (ад лац. claustrum замак, закрытае месца),

каталіцкі манастыр. Належыць да пэўных ордэнаў манаскіх. На тэр. Беларусі адзінкавыя К. вядомы з сярэдзіны 13 ст., сістэматычнае будаўніцтва пачалося пасля хрышчэння Літвы (1387). Найб. стараж. К.: францысканцаў у Пінску (1396) і Ашмянах (1505), аўгусцінцаў у в. Быстрыца (цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.), Брэсце і Гродне (засн. Вітаўтам), бернардзінцаў у Вільні (1471), Гродне і Полацку (1498). У канцы 18 ст. на бел. землях ВКЛ (без Вільні) дзейнічалі больш за 160 мужчынскіх і жаночых К. Пры многіх К. працавалі невял. шпіталі, школы. Большасць К. закрыта ў сярэдзіне 19 ст. ў сувязі з абвінавачваннем у нелаяльнасці манахаў уладам.

Класічны тып К. выпрацаваны ордэнам бенедыкцінцаў. Гэта быў замкнёны ансамбль будынкаў або памяшканняў для жыцця манаскай суполкі. Цэнтрам ансамбля быў касцёл. Каля яго рабілі абкружаны крытай галерэяй (клуатрам) чатырохвугольны двор, сад. З усходу да клуатра прымыкала зала капітула, з захаду — келлі, або дарміторый. Насупраць касцёла будавалі трапезную залу (рэфекторый). Астатнія будынкі (дом абата, шпіталь, школа, гасп. пабудовы) размяшчаліся на тэрыторыі ў межах кляштарных муроў. Бенедыкцінскі тып К. быў запазычаны большасцю каталіцкіх ордэнаў і прыстасаваны адпаведна характару іх дзейнасці.

А.​А.​Ярашэвіч (гісторыя), С.​А.​Сергачоў (архітэктура).

Тыповы план кляштара: 1 — касцёл; 2 — сакрысція; 3 — клуатр; 4 — студня; 5 — зала капітула; 6 — трапезная зала (рэфекторый); 7 — кухня; 8 — дом абата; 9 — шпіталь.

т. 8, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лёх, лёшак ’памяшканне са зрубам і страхою для захоўвання гародніны ў зямлі’, ’пограб пад падлогай у хаце’, ’склеп, падзямелле’ (Бес., Шушк., Клім., ТС, Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., КЭС, лаг.; брасл., Шатал.), ’нара, падземны ход’ (Гарэц.), ’падземныя калідоры, па якіх плыве вада’ (КЭС, лаг.), лёха ’нара’, ’адтуліна ў падмуроўцы’ (ТСБМ, Федар. 1, 2; Бір. Дзярж.; докш., Янк. Мат.; лаг., Жд. 2), лёхі ’падзямелле, падземныя хады’ (Сцяшк., Мядзв., Яруш.), карэліц. лёха ’глыбокая мясціна ў старыку, якая не зарасла водарасцямі’ (Нар. словатв.), сувалк. lʼoxa (КАБ) ’акно вады на балоце’. Ст.-бел. лиохъ ’пограб’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. loch ’падземныя памяшканні, яма, пячора, пограб’, якое з с.-в.-ням. lochзакрытае месца, схованка, пячора, турма; дзірка’, параўн. і ст.-в.-ням. lūhhen ’замыкаць’ (Слаўскі, 4, 318–319; Махэк₂, 338; Булыка, Запазыч., 190; Чартко, Бел. лінгв. зб., 149; Кюнэ, Poln., 72; Арашонкава, БЛ, 2, 50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́лькі1, ту́лько, ту́ко ‘толькі’ (бяроз., Сл. ПЗБ; валок., ЛА, 5, Скарбы), ту͡олʼко ‘тс’ (Вруб.), ст.-бел. тулько (1553 г., ГСБМ). Да то́лькі (гл.). Мена о > у (або ў дыфтонг ці закрытае о̂) у закрытых складах магла адбывацца пад уплывам польскай мовы (Карскі 1, 117–123, асабліва с. 121). Беларускаму прыслоўю (без *‑l‑) ту́ко з абмежаваным значэннем адпавядаюць: укр. ті́ки, ті́ко, рус. то́ко, то́коли, макед. туку, балг. току́, токо ‘тс’. Сюды ж ту́лечкі ‘толечкі’ (Мат. Гом.).

Ту́лькі2, ту́лько ‘столькі’ (пруж., Сл. ПЗБ), ту́лько, ту́лькі ‘тс’ (зах.-пал., ЛА, 5). Лексемы, аформленыя ў адпаведнасці з рэфлексамі закрытага о̂ на гэтай тэрыторыі, магчыма, працягваюць стараж.-рус. толико ‘тс’, якое ўжывалася без с‑ (што надае значэнне ‘прыблізнасці’), утвораны ад займеннікавай асновы *to шляхам дадавання да яе часціцы *li (яшчэ ў даславянскі перыяд — ESSJ SG, 2, 675 і 681), параўн. паралель з літ. tõlei ‘да таго часу, аж / пакуль’, і пашыраныя часціцай *‑ko (ужо пасля распаду праславянскага адзінства). Гл. толькі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́ра, ‑а, н.

1. Частка акіяна, больш-менш адасобленая сушай, з гаркавата-салёнай вадой. Чорнае мора. Балтыйскае мора. □ Над морам займаецца ясная раніца, і падаюць промні наўскос у ваду. А. Вольскі. Паўночнае мора сустрэла нас штормам. Панчанка. // Умоўная назва некаторых вялікіх азёр ці вялікіх штучных вадаёмаў. Аральскае мора. Мінскае мора.

2. перан. Вялікая прастора чаго‑н. Мора лясоў. □ Рэчкі, купіны, чароты, Мора траў і хмызняку. Колас. І зноў пачыналіся палі, далёка забягаючы жаўтаватым морам жытоў. Скрыган.

3. перан. Вялікая колькасць каго‑, чаго‑н. Мора людзей. Мора кветак. Мора слёз. Мора агню. □ Над морам людскіх галоў узлятае чырвоны сцяг. «Маладосць». / Аб адцягненых з’явах, прадметах, аб пачуццях. Цямней .. становяцца вочы твае, і душа мая тоне ў глыбокім моры іх ззяння. Бядуля.

•••

Адкрытае мора — мора, якое знаходзіцца ў агульным карыстанні ўсіх дзяржаў.

Закрытае мора — мора, усе берагі якога належаць адной дзяржаве.

Капля (кропля) у моры гл. капля.

Мора па калена — усё ніпачым, нічога не цяжка, нічога не страшна.

На дне мора знайсці гл. знайсці.

Чакаць з мора пагоды гл. чакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)