Ахла́пак ’вялікі кавалак чаго-небудзь ядомага (напрыклад, мяса)’ (Мядзв.), охлапок ’абрэзак’ (Клім.), охлапы ’дрэннае мяса, адыходы пры разбіранні тушы’ (КСТ), охляпы ’кускі няякаснага мяса на баках’ (лельч., Шур, вусн. паведамл.). Польск. ochłapy ’рэшткі мяса, кавалкі дрэннага мяса’, ’кішкі, зрэзкі мяса’ (з беларускай тэрыторыі і суседніх польскіх, гл. Карл., 3, 382), ochłapek ’тс’ тлумачаць ад chłapaćжэрці’ (Брукнер, 373), якое разам з chlapać ’біць па чым-небудзь вадкім’, ’хлябтаць’ гукапераймальнага паходжання, гл. Слаўскі, 1, 65; відаць, нельга адрываць ад ахлопак (гл.), параўн. ахлапісты снег і снегавыя ахлопкі (КТС), хлопак ’касмык, шкумат’ у Насовіча; развіццё значэння ад ’мяккі, бясформенны’ да ’слабы, дрэнны’, гл. у хлапаваты ’мяккаснежны і буйнаслаісты’, хлапі́на ’сасновае дрэва з буйнымі і мяккімі слаямі’ (Нас.), параўн. славен. ohlapen ’друзлы, абвіслы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Музда́ць1 ’кілзаць’, муздзечка, муздэчка ’аброць’ (Нас., Грыг., Яруш., Др.-Падб., Гарэц., Бяльк., Юрч., Ян., Растарг.; бабр., Воўк-Лев.; мін., Шн. 2). Да вузда́ (гл.). Пачатковае м‑ замест в‑ пад уплывам літ. mãzgas ’вузел’. Аналагічна муздзі́ла ’цуглі’ (лудз., Сл. ПЗБ). Да вуздзіла (гл.).

Музда́ць2 ’моцна, балюча біць’ (Гарэц., Юрч.), муздану́ть ’ударыць, выцяць’ (Бяльк.), ’выцяць аброццю ці чым-небудзь іншым’ (Нас.) — тут можна назіраць уздзеянне народнай этымалогіі, параўн. музда́ць1; муздзануць ’зваліць, збіць’ (Сцяшк.). Рус. смал., бран., арл. музда́ть, муздану́ть ’біць, сцёбнуць’, маск., смал. мы́знуть ’ударыць, сцебануць’, смал., бран., кур. музда́тьжэрці, прагна глытаць’, каш. mužǯëc ’мяць, давіць, драбіць’. Да прасл. mug‑/muz‑/muzg‑/mỷzg‑ (Куркіна, Этимология–1972, 64–68). Магчыма, што некаторыя бел. формы на му‑ знаходзяцца пад уплывам літ. mùšti ’біць’, лат. mušīt ’выбіваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

frssen

* vt

1) е́сці (пра жывёл)

2) груб. жэ́рці

aus der Hand ~ — перан. быць прыру́чаным

viel Geld ~ — паглына́ць мно́га гро́шай

◊ was hat er an ihr gefrssen? — што ён знайшо́ў у ёй?

inen Nrren an j-m, an etw. (D) gefrssen hben — быць у захапле́нні [тра́ціць ро́зум, вар’яце́ць] ад каго́-н., ад чаго́-н.

3) раз’яда́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Жэ́рах ’рыба Aspius aspius’, дыял. жэ́расць, жэ́расель, жэ́расвель, жэ́раствень, жэ́распер, жэ́распень, шэ́распер (Жукаў, Рыбы Белоруссии. Минск, 1965; БССР. Каротк. энц.). Рус. же́рех, дыял. жэрёха, ше́респер, шелеспер, шелешпер, черех. Іншыя слав. назвы і іх геаграфію гл. Усачова, Этимология, 1971, 164–173; іншамоўныя назвы: Ліндберг-Герд, Словарь, 136–138. Фасмер (2, 49), спасылаючыся на Лідэна і інш., імкнуўся даць паралелі з і.-е. моў: швед. gärs, нарв. gjøirs ’ёрш, бычок’, магчыма, ст.-інд. jhaṣás ’вялікая рыба’. Сабалеўскі (Лингвистические наблюдения, 1, 13), Гараеў (Доп., 2, 12), Шанскі (1, Д, Е, Ж, 286) звязваюць з жэрці праз жер ’ежа, апетыт’. Герд, Бел. лекс., 37–38. Герд (ЭИРЯ, 9, 47–48) этымалагізуе бел. формы, як кантамінацыю жерех (рус. < тат. на Волзе) і распер (параўн. польск. rozpiór ’Abramis bollerus’, паводле Лінберга–Герца, і ’Aspius’, балг. распер), якое, аднак, не этымалагізуецца. Калі гаварыць аб цюрк. крыніцы, трэба ўлічыць нетыповасць ж для тат., а таксама чув. шерӗх ’жэрах’ (Ашмарын); не выключана, што тат., чув. < рус., патрэбна іх больш дакладная этымалагізацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лопаць1, лопаті ’трэснуць, рвацца, разрывацца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп.), ’моцна стукаць’ (Бяльк.; беласт., варон., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ’біць крыламі’ (Шат.), лопацца ’трэскацца’, ’крычаць на ўсё горла пры лаянцы’ (КЭС, лаг.; рагач., жлоб., Мат. Гом.; ТСБМ, ТС, Шат.), лопнуць, лопнуті ’трэснуць, пэнкнуць, парвацца, прапасці, знікнуць’, (перан.) ’здохнуць, памерці’ (ТС, Шат., Сл. ПЗБ, сувалк., КЭС), стаўб. ’адлегчы, паменшаць (пра мароз)’ (Жд. 2), лоп! ’пра лопанне’ (мсцісл., Нар. лекс.; ТСБМ). Укр. лопати, лопатися, рус. лопать(ся), польск. крэсовае łopać, славен. lópati, макед., балг. лопам. Прасл. lopati, утворанае ад гукапераймальнага выклічніка lop! (Фасмер, 2, 519; Слаўскі, 5, 202–204). Яму адпавядае літ. lapúoti ’лопаць крыламі’, ’шлёпаць’. Параўн. таксама лапата́ць (гл.). Сюды ж лопан у фразе: лопана на яго няма ніякага! (уздз., Жд. 2).

Лопаць2жэрці, прагна есці’, ’хлябтаць’ (Нас., Бяльк.). Укр. лопати, рус. лопать, чэш. ляш. łopač, славен. lópati, макед., балг. лопам. Прасл. lopati. Літ. lopóti, лат. lepêt ’тс’. Як і лопаць1, утворана ад гукапераймальнага выклічніка lop!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыр ’кармленне жывёл, што гулліва забаўляюцца’ (ТСБМ), дыял. жыр ’тлушч’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жир ’тлушч’, дыял. арханг. ’месца кармлення рыбы’, укр. жир ’тлушч’, ’кармленне жывёлы’, польск. żyr, żer ’кармленне і ежа жывёлы’, в.-луж. žeŕ, чэш. žír ’тс’, славац. žír ’тлушч’, ’кармленне свінні ў лесе жалудамі’, žer ’пажыранне раслін насякомымі; пасьба на апалых жалудах’, славен. žȋr, žer ’пасьба свіннёй у лесе; харч; ураджайнасць; плод; карысць’, серб.-харв. жи̑р ’жолуд’, балг. дыял. жир ’жолуд’, ’тлушч’, макед. жир ’жолуд’. Ст.-слав. жиръ ’паша’. Ст.-рус. жир ’багацце, жыллё, паша; тлушч’. Літ. žyras ’кармленне жывёл’ < польск. (Фрэнкель, 1313) ці бел. Паводле Якабсона (Writings, 2, 627), да *žьrati, *žirati (гл. жэрці), што прынялі Мартынаў–Міхневіч (Маладосць, 1969, 12, 140), якія лічаць менш верагоднай версію Міклашыча (411) аб суадноснасці жыцьжыр (як піцьпір), асцярожна падтрыманую Мейе (Études, 405), Фасмерам (2, 56) і прынятую Праабражэнскім (1, 233), Шанскім (1, Д, Е, Ж, 293), Іванавым (Слав. и балканское языкознание, 1975, 60), Скокам (3, 680–681), БЕР (1, 547). Непасрэдныя супастаўленні з іншымі і.-е. мовамі супярэчлівыя. Гл. літаратуру ў Фасмера, Скока, БЕР.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карчма́ ’піцейны дом, шынок, заезны дом’, укр. корчма (корчми робити ’праводзіць пацехі, гульні з музыкам’), рус. корчма, чэш. krčma, славац. krčma, в.-луж. korčma, польск. karczma, рус.-ц.-слав. кърчма ’карчма’, ’моцны напітак’, ’сасуд для віна’, серб.-харв. кр̀чма ’карчма, пачастунак, частаванне’, славен. kȓčma, балг. кръчма ’частаванне, пачастунак’, прасл. kъrčma. У гэтай лексемы відавочна выдзяляецца суфікс ‑ьma. Суфікс мала прадуктыўны, найбольш надзейны прыклад vědъma, якое, аднак, да Nomāna agentis, чаго нельга сказаць пра kъrčma. Ва ўсякім разе іншы падзел на марфемы наўрад ці магчымы. Каранёвая марфема kъrč‑ прадстаўлена, як здаецца, у серб.-харв. кр̀чити ’частаваць або прадаваць алкагольныя напіткі’. Апошні прыклад вельмі няпэўны (адзіная фіксацыя ў песні). Да таго ж гэты дзеяслоў вядомы і шырока распаўсюджаны ў іншым значэнні (прасл. kъrčiti ’карчаваць’), таму, калі ісці ад чыстай формы, мы атрымліваем досыць нечаканы рэзультат: kъrčiti ’карчаваць’ + ‑ьma = kъrčma ’выкарчаванае месца’. Семантычна гэта амаль што немагчыма вытлумачыць. Найбольш верагоднай версіяй з’яўляецца ўзвядзенне kъrčma да kъrkati ’прагна есці, жэрці’ (параўн. серб.-харв. кр́кати і балг. къркам у гэтым значэнні). Іншыя версіі зусім неверагодныя (Агляд версій у Слаўскага, 2, 73–74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жо́луд ’плод дуба’, жолудзі, жалу́дка ’картачная масць’ (Нас.). Рус. желудь ’плод дуба’, дыял. с.-урал. ’плод бульбы’, уст. ’картачная масць’, укр. жолудь ’плод дуба’, уст. ’картачная масць’ (Жэлях.), польск. żołądź ’плод дуба’, уст. ’картачная масць’, палаб. zelǫd, в.-луж. žoldz ’тс’, н.-луж. zołz̀, чэш. žalud, славац. žaluď, славен. želod ’тс’, серб.-харв. же̏луд ’плод дуба’, балг. желъд, ’тс’, макед. желадʼ ’плод дуба, картачная масць’. Ст.-слав. желждь. Ст.-рус. желудь ’каштаны, арэхі, жалуды’. Лац. glans, glandis, грэч. βαλανος, арм. kalin, ст.-прус. gile, літ. gile, лат. dzile ’жолуд’. І.‑е. *g​el, g​ula‑ ’тс’ (Покарны, 1, 472–473). Брукнер (665) тлумачыў слав. ‑d‑ як паказчык зборнасці. Грэч. значэнне ’жолуд’ і ’падаль’ указвае на магчымасць сувязі з βαλλω ’кідаю’ і адпаведна тлумачыць семантычны бок паходжання. Іначай Махэк₂, 722: і -е. корань суадносіцца з g​ereжэрці’ і трактуецца як ’ежа вяпрукоў’. Фасмер, 2, 45; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 283; БЕР, 1, 533–534; Скок, 3, 675; Фрэнкель, 151; Тапароў, E–H, 234–235. Назва картачнай масці (гл. яшчэ жлудзь) — калька ням. Eichel праз чэш. і далей рус. ці польск. (Чарнышоў, Избр. тр., 2, 448–452).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыга́ць ’глытаць’ (Сцяшк.; свісл., Шатал.; Нар. Гом.), лыґа́ць ’тс’, лыгну́ць ’глынуць’ (свісл., беласт., Сл. ПЗБ), ’прагна выпіць’ (Ян.), лыґнуць, лыгену́ць ’грызнуць’, лыгам ’залпам’ (Сцяшк. Сл.), лы́гаць ’хутка, спяшаючыся есці’ (Бяльк.), ’есці (пра гусей)’ (Сцяц.), ’хлябтаць, лыкаць’ (ТС). Укр. лига́ти ’прагна піць, есці’, лигону́ти ’хлябтаць вялікімі глыткамі’, лигнути ’тс’, ’жэрці’; польск. łygać ’глытаць’ (паводле Слаўскага, 5, 392 — запазычанне з укр. мовы), чэш. мар. łygať, славац. ligac ’тс’. Прасл. паўн. lygati, якое з’яўляецца варыянтам прасл. lykati — ітэратыва да lъkati, lъknǫti > лкаць (гл.).

Лыга́ць2 ’нанізваць што-небудзь на шнурок, дрот’ (ТСБМ), ’браць на повад (карову, вала), начэпліваць вяроўку на шыю жывёле’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл.; мазыр., З нар. сл.), лыгво ’налыгач на шыі вала’ (ельск., КЭС), ’вяроўка, на якую бяруць карову’ (мазыр., З нар. сл.). Укр. лига́ти ’накідваць вяроўку на рогі вала’, поли́гатися ’сыйсціся’, залига́ти ’завязваць, зблытваць’, рус. сарат. лигози́ть ’блытаць ніткі пры тканні’. Генетычна роднаснае да літ. laigõnas ’швагер’, ст.-грэч. λοιγωντίαν φρατρίαν (Гесіхій), а таксама з польск. liga ’вяроўка, шнур, якім абшываецца край ветразя (у плытагонаў)’, якое запазычана з н.-ням. līk (гальштынск. liek, гал. lijk ’тс’) — гл. Слаўскі, 4, 250. Да і.-е. *lieg‑//*leig̑‑, параўн. лац. ligāre ’звязваць, прывязваць’, алб. lith ’перавязваю’, с.-н.-ням. līk ’павязка’, ст.-ісл. lík ’ліна для ўмацоўвання грузаў’ (Бернекер, 1, 717; Фасмер, 2, 494; Трубачоў, Проспект, 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

есці, з'ядаць, карміцца, жывіцца, харчавацца, спажываць, сталавацца, закусваць, перакусваць / што-небудзь смачнае: ласавацца / пра жывёлу: жыраваць, жыравацца; сілкавацца, падсілкоўвацца, падмацоўвацца (разм.) / вадкую яду: хлыстаць (разм.); гамаць (дзіц.); жэрці, жраць, зжыраць (груб.); уплятаць, аплятаць, упісваць, умінаць, церабіць, малаціць, пытляваць (перан.) □ браць у рот

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)