жэ́рці, жару́, жарэ́ш, жарэ́; жаро́м, жараце́, жару́ць; жор, жэ́рла; жары́; незак., каго-што і без дап. (разм.).
Прагна і многа есці (пра жывёл, чалавека; груб.).
|| зак. зжэ́рці, зжару́, зжарэ́ш, зжарэ́; зжаро́м, зжараце́, зжару́ць; зжор, зжэ́рла; зжары́; зжо́рты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жэ́рці
дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
жару́ |
жаро́м |
| 2-я ас. |
жарэ́ш |
жараце́ |
| 3-я ас. |
жарэ́ |
жару́ць |
| Прошлы час |
| м. |
жо́р |
жэ́рлі |
| ж. |
жэ́рла |
| н. |
жэ́рла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
жары́ |
жары́це |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
жэ́рці несов., разг., см. жраць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жэ́рці, жару, жарэш, жарэ; жаром, жараце; пр. жор, жэрла; заг. жары; незак., каго-што і без дап.
Разм. Прагна і многа есці. — [Свіння] хаця і гняце ўсё пад ногі, дык затое і жарэ ўсё, што толькі зачэпіць лычам. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жэ́рці ’прагна і многа есці’, жару́ (I ас.). Рус. жрать, укр. же́рти, польск. żerać, żreć, в.-луж. žrać, žeru, н.-луж. žraś, žeru, чэш. žráti, žeru, славац. žrať, žerú, славен. žreti, žrèm, серб.-харв. ждѐрати, жде̏рем ’жэрці’. Ст.-рус. жрати ’жэрці’ (XIV–XV стст. у копіі XVI ст.). Літ. gérti, лат. dzer̃t ’піць’, ст.-інд. giráti ’паглынаць’, арм. keri ’я еў’, грэч. βορά ’корм’, лац. voro ’паглынаю’. Прасл. *žer‑ti ці *žьr‑ti, *žьr‑a‑ti, *žьr‑ǫ з і.-е. кораня *gu̯er‑ ’паглынаць’. Праабражэнскі, 1, 236; Фасмер, 62–63 (дзе падкрэсліваецца іншы корань у ст.-слав. жьрѣти ’ахвяраваць; гл. жрэц); Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 296; Брукнер, 666–667; Махэк₂, 730 (не адлучае ст.-слав. жрѣти, дае тлумачэнні зменам вакалізму); Голуб-Копечны, 447; Скок, 3, 673–674; Пятлёва, Этимология, 1967, 178; Траўтман, 89; Покарны, 1, 474–475.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жрать несов., груб., прост. жраць, жэ́рці.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ло́пать несов., прост. ло́паць, трэ́скаць; жраць, жэ́рці.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мамры́ць ’есці, жэрці’ (КЭС, лаг.). Складанае слова, першая частка якога гукапераймальная: гук [м] перадае змыканне губ (параўн. усх.-маг. му́мляць ’жаваць, есці’), другая — з літ. rýti ’жэрці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́гаць ’жэрці’, ’есці, гучна сёрбаючы’ (полац., Янк. 2, Нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. mugóti ’жэрці; хутка, многа есці, запіхваць’. Параўн. таксама ўсх.-польск. mugać ’ссаць, піць’ (Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 345). Лаўчутэ (Балтизмы, 145) адносіць лексему ў разрад слоў, паходжанне якіх аргументавана недастаткова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)