Таўлу́й ’гультай’ (Байк. і Некр., Сл. рэг. лекс., Сержп. Прык., Мілк.). Ад то́ўла ’няўмелы, непаваротлівы’ (гл.) з суф. ‑уй, аналагічна да талалуй ’дурнаваты’, адносна словаўтварэння гл. Сцяцко, Афікс. наз., 195.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Махлю́й ’дурнаваты’ (міёр., З нар. сл.), ’цюхця, павольны, няцямкі, тупы, неразумны’ (полац., А. Баханькоў). Відавочна, ад махла (гл.), якое ад махаць ’хлусіць са зменай семантыкі: ’хлус’ > ’ненармальны’ > ’дурны’. Гл. таксама махале́й.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вандза́ ’плакса’ (КСП). Параўн. рус. ва́ньзя, ваньзя́ і ваньдзя́ дурнаваты чалавек, цяльпук’ (СРНГ, 2, 38). Экспрэсіўнае ўтварэнне, магчыма, ад уласнага імя Ванька, на бел. глебе кантамінаванага з вэндзіць; параўн. вандзонка ’лены, непаваротлівы чалавек’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мусяля́к (груб.) ’нязграбны чалавек’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Рус. пск., цвяр. мусли́к, мусля́к ’неахайны чалавек’, уладз., казан. муслюм ’нязграбны, дурнаваты мужчына, сапляк’. Апошняе, аднак, Корм (AfslPh, 9, 657) выводзіць з араб.-тур. muslim ’мусульманін’. Да мусоліцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недапе́ка ’дурань, дурніца’ (Яўс.), недапёка ’недавучка’ (Нас.), ’нязграбны чалавек’, недапе́клы, ’не зусім разумны’, недапе́чаны, недапячоны ’тс’ (Сл. ПЗБ), з неда- ’недастаткова’ і пячы́ (іранічна), параўн. недапе́чаны ’недапечаны; недавучаны; неразумны, дурнаваты’; магчымы ўплыў дзеяслова пячы́ся ’клапаціцца, даглядаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацо́паны ’дурнаваты’ (хойн., Мат. Гом.), а таксама ў выразе: мяшком пацопаны ’тс’ (Ян.). Да цопаць ’стукнуць’, ’ударыць плазам, далоняй’ (гл.), якое на Палессі семантычна некалькі адрозніваецца ад бел. літар. цопаць ’хуценька хапаць рукамі і пад.’ (ТСБМ). Гукапераймальнае (ад цоп!).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыты́рак ’дурань’, прыты́раны ’дурнаваты’ (шчуч., З нар. сл.; жлоб., Жыв. сл.; бых., Жыв. НС). Утворана ад *прытырыць з суф. ‑ак; параўн. праты́рыць. Параўн. укр. прити́ритися ’недарэчна або не ў час прыйсці, прыехаць’, славен. pritirati ’прыгнаць’ і пад. (< *tirati ’церці’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́ебень ‘дурань, тунеядзец’ (Мат. Маг. 2), ту́ібень ‘гультай’ (Юрч. Фраз. 1). Відаць, не можа разглядацца асобна ад сту́ібень ‘дурань’ (гл.), магчыма, варыянта з s‑mobile ў выразе стаяць як статуй, стуібень, стуіб (Вушац. сл.). Параўн. рус. дыял. ту́ебень лесно — лаянкавы выраз, ту́ймень ‘дурнаваты, гультаяваты і непаваротлівы’ (СРНГ). Няясна, параўн. тую́ба, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
проста́к
1. разг. прасця́к, -ка́ м., праста́к, -ка́ м.; (ограниченный) абмежава́ны, -нага м.; (недалёкий) недалёкі, -кага м.; (глуповатый) дурнава́ты, -тага м.;
2. театр. прасця́к, -ка́ м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ані́кават ’дурнаваты, прыдуркаваты’ (Нас., Гарэц.). Магчыма, ад уласнага імя Ані́ка (параўн. Ані́ка‑во́ін пра чалавека, які выхваляецца, ад імя героя старажытнарускага падання, які, хвалячыся сваёю непераможнасцю, выклікае на паядынак Смерць і гіне ў баі з ёй (ССРЛЯ)). Грэч. ἀνίκητος ’непераможны’. Далейшае семантычнае развіццё ’хвалько, які гіне’ > ’прыдуркаваты’ цалкам магчыма; параўн. рус. дыял. ани́ка‑смотро́к — пра непрадбачлівага чалавека, ани́чка ’кплівая мянушка’ (СРНГ). Іншая магчымасць: сувязь з аніякі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)