кар’е́ра, -ы, мн. -ы, -е́р, ж.

1. Высокі сацыяльны і службовы статус, дасягнуты дзейнасцю ў якой-н. галіне; вядомасць, слава.

Зрабіць кар’еру.

К. не атрымалася.

2. Род дзейнасці; прафесія, занятак.

Артыстычная к.

|| прым. кар’е́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антрапаге́нны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да чалавека, звязаны з дзейнасцю чалавека.

•••

Антрапагенны ландшафт — геаграфічны ландшафт, у фарміраванні якога адыграла ролю гаспадарчая дзейнасць чалавека.

Антрапагенны рэльеф — рэльеф, зменены або створаны дзейнасцю чалавека.

Антрапагенныя глебы — глебы, якія ўтварыліся ў выніку свядомай, мэтанакіраванай дзейнасці людзей (парніковыя глебы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фонакардыягра́фія, ‑і, ж.

Метад даследавання сардэчна-сасудзістай сістэмы, які заключаецца ў графічнай рэгістрацыі гукавых з’яў, выкліканых дзейнасцю сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заслужы́ць, -ужу́, -у́жыш, -у́жыць; -у́жаны; зак., што.

1. Сваёй дзейнасцю стаць дастойным або дабіцца чаго-н.

З. узнагароду.

З. павагу.

З. папрок.

2. Выслужыць, атрымаць за службу, працу.

З. права на адпачынак.

|| незак. заслуго́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фабры́чна-заво́дскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прамысловых прадпрыемстваў (фабрык і заводаў), звязаны з іх дзейнасцю. Фабрычна-заводскія карпусы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заваява́ць, -ваю́ю, -ваю́еш, -ваю́е; -ваю́й; -ваява́ны; зак.

1. каго-што. Захапіць вайной.

З. краіну.

2. перан., што. Дамагчыся, дасягнуць чаго-н. сваёй дзейнасцю.

З. аўтарытэт.

З. сабе становішча.

|| незак. заваёўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заваёва, -ы, ж. і заваява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

культу́рніцтва, ‑а, н.

Напрамак сярод буржуазнай інтэлігенцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі, прыхільнікі якога падмянялі сапраўдную барацьбу за інтарэсы народа толькі асветніцкай дзейнасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кардыяско́п

(ад кардыя- + -скоп)

прыбор для візуальнага назірання за дзейнасцю сэрца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фонакардыягра́ма

(ад фона- + кардыяграма)

графічная рэгістрацыя гукавых з’яў, выкліканых дзейнасцю сэрца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ліхта́ршчык, ‑а, м.

Той, хто наглядае за дзейнасцю і спраўнасцю ліхтароў. Двайнік пакінуў браму адпёртаю і пайшоў спачываць пасля бяссоннай ночы. Ліхтаршчык тушыў ліхтары. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)