hobgoblin

[ˈhɑ:b,gɑ:blɪn]

n.

1) Myth. дамаві́к -а́ m., кару́зьлік -а m.

2) нячы́сьцік -а m.

3) стра́шны пры́від, здань f.; фанто́м -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ла́зні́к 1, ла́зьнік ’сядзібны дух, дамавік, які (пераважна) знаходзіўся ў лазні’ (Нік., Няч., Інстр. 2, Бяд., Мат. Гом.). Да лазня (гл.). Суфіксацыя, як у хлеўнік, хатнік, гуменнік, еў нік (гл.).

Лазні́к 2 ’птушка бугай малы, Ixobrychus minutus’ (Інстр. 2), відавочна, лазнік (націск на ‑ік, калі прыняць пад увагу гнездаванне птушкі — у лазняках і чароце — БелСЭ, 2, 441). Да лаза (гл.). Лексема ўзнікла ў выніку універбізацыі словазлучэння, якое складалася з прыметніка і назоўніка, параўн. стол. лозяный вовк, петрык. лозяны воўчок ’тс’ (Нікан.). Аналагічна польск. trzcinnik ’тс’ < trzcina ’чарот’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bogy

I [ˈboʊgi]

n., pl. -gies

1) дамаві́к -а́ m., нячы́стая сі́ла

2) пу́дзіла n.; не́хта, каго́ ўсе бая́цца, граза́ f.

II [ˈboʊgi]

n., pl. -gies

1) вазо́к -ка́ m.

2) двухво́севыя паво́зкі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Лізу́н 1 ’міфічная істота, якая летам хаваецца ў фасолі, каноплях, гаросе; яна залізвае дзяцей да смерці’ (Др.-Падб., Гарэц., Касп.), укр. паўн.-зах. лизун ’міфічная істота ў выглядзе вялікага звера, якая жыве ў лясах і жарэ людзей’, рус. ярасл., кастрам., цвяр., смал. лизун ’дамавік, які жыве ў падмосці, пад печчу і якім палохалі дзяцей’. Усх.-слав. рэгіяналізм, які ўзыходзіць да прасл. lizunъ, якое з lizati. Да лізаць (гл).

Лізу́н 2 ’той, хто любіць лізаць, лізацца (аб жывёлах)’, ’мужчына, які любіць цалавацца’, ’які любіць прыхарошвацца’ (Шат., Бяльк., Яўс., ТСБМ; міёр., З нар. сл.), ’ліслівец, падхалім’ (Яўс., ТСБМ). Укр., рус. лизун. Да лізаць, лізацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ О́ПЕРА «ЭСТО́НІЯ»,

эстонскі тэатр оперы і балета; буйнейшы муз. т-р Эстоніі. Засн. ў 1906 у Таліне на базе аматарскага драм. гуртка пры пеўчым т-ве «Эстонія» (існавала з 1865). З 1940 наз. Дзярж. т-р Эст. ССР «Эстонія», з 1949 — Эст. т-р оперы і балета, з 1950 акадэмічны, з 1998 сучасная назва. Напачатку ставіліся драм. спектаклі, камедыі, аперэты, з 1908 і оперы. Пастаянная оперная трупа існуе з 1918, балетная — з 1926. Першыя эст. нац. оперы — «Вікерцы» («Вікінгі») Э.​Аава (паст. 1928), «Дзева магілы» (1929), «Каханне і смерць» (1931) і «Эльга» (1934) А.​Лембы, першы эст. балет — «Дамавік» («Краць») Э.​Тубіна (1944). У рэпертуары класічныя рус., італьян., ням., франц. балеты і оперы (многія ставяцца на мове арыгінала), сучасных эст. кампазітараў. У розны час у т-ры працавалі: дырыжоры Э.Клас, Р.​Куль, К.​Раўдсеп, Н.​Ярві, рэжысёры А.​Вінер, У.​Вяльяотс, балетмайстры Р.​Ольбрэй, Э.​Суве, Г.​Экстан, мастакі Н.​Мей, В.​Пяры, Л.​Роаза, Э.​Рэнтэр, А.​Тууранд, В.​Хаас, спевакі М.Войтэс, В.​Гур’еў, А.Кааль, Х.Крум, Ц.Куузік, Г.Отс, салісты балета Б.​Бліноў, Я.​Гаранцыс, А.-Э.​Керге, А.​Койт, Ю.​Лась, А.​Лейс, Ю.​Лехістэ, Х.​Пуур, Ц.​Рандвійр, Т.​Соане, Ю.​Ула, Ц.​Хярм, Э.​Эркіна і інш. У трупе т-ра (2000): гал. дырэктар П.​Хіма, гал. дырыжор П.​Мягі, гал. рэжысёр Н.​Кунінгас, гал. балетмайстар М.​Мурдмаа, гал. хормайстар Э.​Тыйсвальд; спевакі Р.​Айрэнэ, Я.​Захараў, Н.​Курэм, В.​Куслап, І.​Кууск, Т.​Майстэ, М.Пальм, Л.​Савіцкі, У.​Таутс, В.​Юрна, салісты балета І.​Андрэ, У.​Архангельскі, Т.​Вароніна, К.​Кырб, С.​Упкін, М.​Чыркова, Ю.​Якімаў, В.​Янсанс і інш.

Літ.:

Каск К., Тормис Л., Паалма В. Эстонский театр. М., 1978.

Л.​А.​Сівалобчык.

т. 11, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ку́ка 1 ’вялікі драўляны малаток’ (ТСБМ, Касп., З нар. сл., Нар. словатв., Нар. лекс.). Параўн. літ. kúokas, лат. kúoks ’драўляны молат для гульні або глушэння рыбы’. Беларускае слова (значэнне ’для глушэння рыбы’ зафіксавана, напр., у Касп., 170) запазычана з балтыйскіх дыялектаў (БСЭ, 5, 13–14; Лаўчутэ, Балтизмы, 144).

Ку́ка 2 ’фіга’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Бяльк.). Рус. кука ’кулак’. Параўн. балг. кука ’крук’, серб.-харв. ку̏ка ’тс’. Параўн. літ. kukà ’дубінка’, kúoka ’тс’, лат. kùoks ’палка’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі менш надзейныя (Бернекер, 639; Фасмер, 2, 404).

Ку́ка 3 ’дзіцячая болька’ (Сцяц., Нар. лекс.), ’тое, чым палохаюць дзяцей’ (Жыв. сл.). Крыніцай беларускіх слоў лічацца літ. kaũkas ’дамавік, чорт’, лат. kauks ’тс’. Запазычанне адбылося да манафтангізацыі дыфтонгаў (Лаўчутэ, Балтизмы, 47).

Ку́ка 4 ’стары танец, падобны да карагода’ (ТС). Няясна. Да ст.-грэч. κύκλος ’карагод’? Якімі былі шляхі пранікнення?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)