нясце́рпны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які цяжка, нельга цярпець; невыносны. Нясцерпны холад. Нясцерпная спёка. □ Ад нясцерпнага болю Жодзінаў страціў прытомнасць. Мяжэвіч. Гул ішоў з неба, залітага нясцерпным сонечным ззяннем. Самуйлёнак. // Нязносны, назойлівы. Леў Раманавіч пачаў дакараць сябе. Ён, сапраўды, нясцерпны чалавек. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укоря́ть несов. дакара́ць (каго); (упрекать) рабі́ць за́кід (каму); (попрекать) папіка́ць (каму, каго, чым), упіка́ць (каму, каго, чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сарамата́ ’патаемныя часткі цела’ (Сл. ПЗБ), соромота́ ’палавыя органы’ (ТС), сарама́ценне ’тс’ (Байк. і Некр.), сарама́та ’сорам, ганьба’, сарама́ціцьдакараць, выклікаючы пачуццё сораму’, ’ганьбіць, няславіць’ (КЭС). Да сорам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Журы́цца ’сумаваць’, журы́цьдакараць’, журлівы. Рус. жури́ть, дыял. жури́ться ’тс’, укр. жури́ти ’выклікаць сум’, рэдк. ’дакараць’, жури́тися ’сумаваць’, журли́вий, ст.-польск. żurzyć się ’гневацца, злавацца’, польск. дыял. żurzyć się ’спрачацца’, чэш. žúřit ’гневацца, сварыцца’, славац. žuriť ’сварыцца, дакараць’, н.-луж. žuriś ’рабіцца злым’, žuriś se ’кіснуць, злавацца, гневацца’, славен. žúriti1 ’застаўляць’, žúriti se ’паспяшаць, старацца’, žúriti2 ’ачышчаць ад скуры’, серб.-харв. жу́рити ’падганяць’. Ст.-рус. журитидакараць’ (з 1673 г.). Фасмер (2, 68), Мартынаў–Міхневіч (Маладосць, 1970, 3, 145) прымаюць думку Развадоўскага (Wybór, 2, 172) пра сувязь журыцца з серб.-харв. гу́рати ’пхаць’, славен. gúrati ’напружваць, мучыць’. Развадоўскі лічыць роднасным гоц. gáurjan ’рабіць смутным’ і ўзводзіць да і.-е. *geur‑. Магчыма лічыць, што гэта той жа корань, што ў слове жураць ’тлець’ (гл.). Сувязь ’гаварыць’ — ’гарэць’ вядомая і для іншых выпадкаў, а Краўчук (Зб. Крапіве, 195–196) адзначыў яе для пары балг. жевря се ’хныкаць, выпрошваць’, укр. жевріти ’тлець’, якая суадносіцца па кораню з журыццажураць. Журыць азначала першапачаткова моўную дзейнасць, а сувязь ’гарэць — паліць — пячы’ з ’дакараць’ — ’сумаваць’ адлюстроўваецца і ў іншых выпадках. Супрун, Бюлетин за съпоставително изследване на български език с други езици, 1976, 5, 76–78; Непакупны, Балтійскі родичі слов’ян, 1979, 100–101. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 68; Праабражэнскі, 1, 238–239; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 229; Пятлёва, Этимология, 1967, 178; Младэнаў, ГСУ ИФФ, 13–14 (1917/18), 61–62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

журлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Сумны, журботны. Над манежам вісела вострая цішыня. Крыкні — і ўсё сарвецца. І ў гэтай цішыні пяшчотны, журлівы хлапечы галасок праспяваў пяшчотныя словы. Караткевіч.

2. Які любіць павучаць, дакараць; бурклівы, сварлівы. Мая свякроў журлівая, А да таго і сварлівая. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жу́чыцьдакараць’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Рус. жу́чить ’тс’. Параўн. серб.-харв. жу̏чити, жу́чити ’рабіць горкім, мучыць’ (відаць, ад жу̑ч ’жоўць, злосць’). Праабражэнскі (1, 239) звязваў жучить з жгут, што неверагодна. Мала верагодна і дапушчэнне Фасмера (2, 68) пра сувязь з жуда, жуткий. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 301, ЭИРЯ, 3, 65) лічыць звязаным з рус. дыял. жук ’сварка, шум’ (у СРНГ не зафіксавана) і жу́ка́тьдакараць, спрачацца, сварыцца, гаварыць ціха’. Гэта этымалогія мае больш падстаў. Ці не з польск. zuczyć ’навучыць’ (у рус. тады з бел.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мумрыта́ць, драг. мумрыта́ты ’мямліць’ (Клім.). Роднаснымі да яго Клімчук (ЛП, 16) лічыць серб.-харв. му̀млати, му̀мљати, мр̀мљати ’мармытаць’, балг. мъ́мрядакараць, сварыцца’. Да мумрыць (гл.). Утворана ад назоўніка з суфіксам ‑otъ. Гл. таксама му́мрыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піня́ць, фалькл. піняці ’наракаць, дакараць’ (віц., Рам. 3), ’злаваць, папікаць’, піняцца ’скардзіцца, злавацца’ (Бяльк.). КЭСРЯ, 332 выводзяць ад пеня, якое са ст.-слав. пена ’штраф’ < пят. росна < ст.-грэч. ποινή ’пакаранне’. Гл. таксама пяня́цца ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папрака́ць, папро́к ’выказваць дакор, незадавальненне чым-н., дакараць каго-н.’ (ТСБМ, КТС, мядз.), папряка́ць ’тс’ (Бяльк.). Рус. попрека́ть, попрёк. Звязана з перак (гл.), папярок і з царк.-слав. прѣкъ ’процілеглы’, прѣкы ’супраць’ (параўн. Фасмер, 3, 358).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rebuke

[rɪˈbju:k]

1.

v.t.

1) папрака́ць, упіка́ць; дакара́ць

2) га́ніць; свары́цца

2.

n.

дако́р, папро́к -у m., нага́на f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)