He issued a solemn warning. Ён зрабіў сур’ёзнае папярэджанне.
2. выпуска́ць; выдава́ць;
issue passports/visas выдава́ць пашпарты́/ві́зы;
a book issued last year кні́га, вы́дадзеная ў міну́лым го́дзе
3. (from)выцяка́ць; выхо́дзіць;
Smoke issued from the chimney. З коміна ішоў дым;
Blood was issuing from his wounds. З яго ран сачылася кроў.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Тарары́нка ’від клямара, скабы (у коле воза)’ (нясвіж., Нар. словатв.), тарары́лка ’дэталь у возе’ (шарк., Цыхун, вусн. паведамл.). Укр.дыял.тараре́нька, тарари́нька ’жалезны хамуцік, якім змацоўваецца вось, падушка і падвосьнікі ў возе; хамуцік на восі воза, які не дае змазцы пыліцца і выцякаць’, палес.тарари́нка, тари́нок, три́нка, трайри́нок ’жалезнае колца, што злучае вось з навосьнікам і насадам’, таралі́нка ’ўнутраная гайка восі’ (Нікан., Трансп.), польск.дыял.trarynki ’кольцы, якімі насад у возе мацуецца да восі’. Слова нямецкага паходжання, параўн. н.-ням.Teerring ’дзягцярнае кола’, старое ’дзягцярнае кола на восі воза’ складаецца з Teer ’дзёгаць, смала’ і Ring ’круг; кола’ (ЕСУМ, 5, 520). Гл. таксама тарадынка, тардынка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
слязі́цца, ‑зішся, ‑зіцца; незак.
1.(2ас.неўжыв.). Напаўняцца слязамі; выдзяляць слёзы (пра вочы). Ад .. [дыму] слязяцца вочы і кашаль раздзірае грудзі.Шамякін.Адно вока ў Аляксеева было крыху большае, яно слязілася, і таму здавалася, што Аляксееў смяецца, як вар’ят, і нават падміргвае.Карпаў.
2.Абл. Плакаць. Удзень і.. [Маня] гаварыла мала: толькі слязілася ды смаркалася.Мележ.
3.(2ас.неўжыв.); перан. Выдзяляць кроплі соку, вільгаці; выцякаць па кроплі; сачыцца. Крыштальнымі кроплямі цёплай жывіцы слязіліся свежыя пні і акоранае яловае бярвенне.Машара.З пашчапаных соснаў слязілася смала, павяла лісце на бярэзінах.Гурскі.// Пакрывацца кроплямі вільгаці. З сонцам Тчэ туман валокны. Дык чаго слязяцца вокны?Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
entrínnen
*vi(s) (D)
1) выцяка́ць (пра вадкасць)
2) пазбяга́ць (чаго-н.); уцячы́ (ад каго-н., чаго-н.)
die Zeit entrínnt — час бяжы́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
◎ Плюшча́ць ’бурна цячы’ (Сцяшк. Сл.), плюшчаць ’цячы (аб крыві), ліць ліўнем’ (Нас.), ’патроху выцякаць’ (Варл.), ’плюхаць’, ’моцна цячы’ (Юрч. Вытв.), ’моцна хлюпаць’ (мсцісл., З нар. сл.), плюшчыць ’плюхаць, хлюпаць (у ботах)’ (шчуч., Сцяшк. Сл.); плюшчэнне ’моцнае плюханне, цячэнне, вада’ (Юрч. CHJ1). Укр.плющати ’плёскаць’, рус.дыял.плюшчать ’хвастаць, ісці (аб дажджы)’, ’мокнуць, кепска зажываць’: польск.pluszczeć, pluszczyć ’цячы струменем, плысці з плёскам, хлюпаць’. Узыходзіць да прасл.*ріʼт0‑ё‑(і/рГшкаіі/рГ№кпоіі > плюскаць! (гл.). Форма з націскным э. відаць, запазычана з польск. мовы, гл. Цвяткоў (Запіскі, 56), а таксама Банькоўскі (2, 613), дзе pluszczeć ’плёскаць’ (з XV ст.). Сюды ж, магчыма, *плюшчэць (плюшчыць) ’быць напоўненым., кішэць’: лес плюшчыць ваўкамі (зэльв., Сцяшк. Сл.).
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перамяшчацца па паверхні ўсім целам (пра паўзуноў) ці на ножках (пра насякомых).
Жук паўзе.
Павук паўзе па сцяне.
Туман паўзе па нізіне (перан.).
2. Пра чалавека: перамяшчацца, прыпадаючы тулавам да паверхні і перабіраючы па ёй рукамі і нагамі.
Байцы паўзлі на жыватах.
Дзіця паўзе па падлозе.
3. Ісці, перамяшчацца вельмі павольна (разм.).
Цягнік паўзе.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расці, прылягаючы да паверхні, чапляючыся за яе.
Па ствале дрэва поўз плюшч.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апаўзаць, асыпацца.
Грунт паўзе.
6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра паўвадкую масу: цячы, выцякаць адкуль-н. (разм.).
Цеста паўзе з дзяжы.
7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Распаўсюджвацца, перадавацца (разм.).
Чуткі паўзлі ва ўсе бакі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Скапе́ць (skapieć) ‘сціснуцца, зменшыцца, захірэць, згінуць’: skapièŭ, jak skvarka (Федар. 4). Параўн. польск.skapieć, skapać ‘змарнець, апасці, згінуць’. Да прасл.*kapěti, якое Трубачоў (ЭССЯ, 9, 146) рэканструюе на падставе польск.kapieć ‘змяншацца, скарачацца, убываць, прападаць, чэзнуць’, што суадносіцца з *kapati (гл. ка́паць). Сюды ж адпаведныя балг.ска́пя ‘згніць, распасціся’, дыял.ска́па ‘данасіць адзенне, парваць’, макед.скапе ‘згінуць, распасціся; загінуць, прапасці’, серб.-харв.skȁpati ‘згінуць, загінуць’, славац.skapať ‘згінуць, здохнуць, знікнуць’, укр.ска́па́тися ‘знікаць, гінуць’ (лічыцца запазычаннем з польскай ці славацкай, гл. ЕСУМ, 5, 265). Развіццё значэння ‘капаць’, ‘ападаць, выцякаць кропля за кропляй’ (Брукнер, 217). Пра перыферыйнасць слова на Беларусі сведчыць замена выразу skapièŭ, jak skvarka выразам skipièŭ, jak skvarka (Федар. 4), што адлюстроўваюць спосаб спажывання сала на Палессі, параўн. плеска́ць сало на рожну́ на огне́ — дзе́ржыць лу́сту хле́ба і ка́пае тым са́лом (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
hervórgehen
*vi(s)
1) выцяка́ць, выні- ка́ць
daráus geht hervór, dass… — адсю́ль выніка́е, што…
2) пахо́дзіць; выхо́дзіць
aus dem Vólke ~ — пахо́дзіць з наро́да
als Síeger ~ — вы́йсці перамо́жцам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
áuslaufen
*
1.
vi(s)
1) выбяга́ць, выцяка́ць
2) ско́нчыцца (як-н., чым-н.)
3) выхо́дзіць (у мора), адплыва́ць
4) расплыва́цца (пра фарбу)
2.
(sich)
разм. набе́гацца, нахадзі́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
escape
[ɪˈskeɪp]1.
v.i., v.t.
1) уцяка́ць, вырыва́цца
2) вырато́ўвацца, урато́ўвацца, усьцерага́цца
3) уцяка́ць, выцяка́ць(пра газ, ва́дкасьць)
4) Bot. дзі́ка расьці́
5) выско́кваць (з па́мяці), вырыва́цца (пра крык)
2.
n.
1) уцёкі pl. only.
2) запасны́ вы́хад
3) рату́нак -ку m.
There is no escape — Няма́ рату́нку
4) выцяка́ньне n. (га́зу, ва́дкасьці)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)