выцяка́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак.

1. гл. выцечы.

2. Пра раку: браць пачатак адкуль-н.

Рака выцякае з возера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выцяка́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. выцяка́е выцяка́юць
Прошлы час
м. выцяка́ў выцяка́лі
ж. выцяка́ла
н. выцяка́ла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выцяка́ць несов.

1. вытека́ть, утека́ть;

2. вытека́ть;

рака́а́е з во́зера — река́ вытека́ет из о́зера

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выцяка́ць, ‑ае; незак.

1. Незак. да выцечы.

2. Браць пачатак. Рака выцякае з возера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́цечы, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цеча, -цекуць; вы́цек, -цекла; зак.

Выліцца праз якую-н. адтуліну.

Вада выцекла з бочкі.

|| незак. выцяка́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выцяка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выцякаць — выцечы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сачы́ць², сачу́, со́чыш, со́чыць; незак.

1. Пра вадкасць: выцякаць па кроплі, струменьчыкам; цячы.

2. Здабываць што-н. з чаго-н.

С. мёд з сотаў.

|| наз. сачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выцяка́нне ср.

1. вытека́ние, утека́ние;

2. вытека́ние;

1, 2 см. выцяка́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вытека́ть несов.

1. выцяка́ць;

2. перен. (являться выводом) выніка́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сцяка́ць ’паступова выцякаць’ (Ласт., Бяльк.), ’пазбаўляцца вадкасці’, ’праходзіць, адыходзіць’ (Ян.), ’зыходзіць (крывёю)’, ’падглядваць, шукаць’ (Нас.), ’выцякаць’, ’рабіцца тонкім, кволым (пра гародніну)’ (маст., шчуч., Сл. ПЗБ), сце́кацьвыцякаць’ (ПСл), ’абхапіць’: як рука сцекае ’як рукой абхапіць’ (ганц., Сл. ПЗБ), ’выцякаць’, ’марнець, слабець, млець’ (ТС), сцякці́ ’зарасці’ (Сцяшк. Сл.), сце́кці ’выцячы, зыйсці’ (Нас., ТС), ’ахапіць’ (ТС), сюды ж сцёклісты, сцёклы ’худы, тонкі’ (ТС), сце́кціся ’зрабіцца кволым, змарнець’ (лудз., Сл. ПЗБ). Да сцячы, цячы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)