Разліць. — Каб у бацюшкі ў засеках поўна было, — прыгаворваў Габрусь, калі бацюшка нагінаўся сербануць з чаркі, каб не праліць «жывой вадзіцы»...Чарот.— Не забудзь жа, хлопча, тры карабкі з паловай, — затыкаючы анучкай каністру, заклапочана гаварыла бабка Ганна. — Ды глядзі ж не пралі па дарозе.Аляхновіч.//перан.Выпраменьваць, пашыраць навокал (святло, гукі і пад.).
•••
Праліць кроўчыю — параніць, забіць каго‑н.
Праліць пот — папрацаваць.
Праліць (сваю) кроўзакаго-што — ахвяраваць жыццё або быць параненым, змагаючыся за каго‑, што‑н.
Праліць святлонашто — растлумачыць што‑н., зрабіць ясным, зразумелым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
испуска́тьнесов. выпуска́ць, дава́ць; (распространять) распаўсю́джваць; (выделять) вылуча́ць; (о звуке) абзыва́цца (чым), дава́ць; однако чаще переводится другими глаг. в соответствии со значением сущ.;
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
шчырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Разм.
1. Дбайна, старанна, рупна рабіць што‑н.; завіхацца каля, вакол чаго‑н. [Рында:] — Усё жыццё стараўся, шчыраваў, як тая пчала, а тут уся тая праца можа кануць як у ваду.Машара.Увесь дзень, да позняга вечара, да цемры, шчыравала Хадоська: зграбала сена, зносіла з Іванкам копы.Мележ.Руплівая і шчырая, [гаспадыня] карміла і частавала нас, шчыравала і перапрашала.Янкоўскі.// Праяўляць стараннасць у чым‑н.; выслужвацца перад кім‑н. Але як ні шчыравала дэфензіва, як нас ні катавала — ні я, ні бацька не прызналі сябе ні ў чым вінаватымі.Сачанка.Не абмінаў сваёй увагай аўтар і тых з беларусаў, што так шчыравалі некалі перад польскімі панамі.Юрэвіч.// З вялікай сілай, шчодра свяціць, выпраменьваць, ліць і пад. У скверыку ля плошчы на дрэвы ўжо найшла млявасць, а абмыты раніцай асфальт шарэў і дыхаў гарачынёй — шчыравала ліпеньскае сонца.Хадановіч.// Са стараннем, дбайнасцю ісці, ляцець і пад. куды‑н., за кім‑, чым‑н. Грышкаў брат, братавая і чалавек пяць смаркатых малышоў, абганяючы адзін аднаго, шчыруюць следам.Лось.Загудзелі пчолы ў дробных кветачках бабінага лета — шчыравалі за апошнім узяткам.Даніленка.
2. Быць шчырым, з прыхільнасцю, любоўю і пад. ставіцца, адносіцца да каго‑н. Было ў ім [знаёмым] нешта ад таго, калі людзі, не ведаючы адзін другога, шчыруюць і прыяюць, бо яны даўно зрадніліся.Пташнікаў.//перан. Спрыяць. Дажджы шчыруюць бульбе, агародам.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)