выпраме́ньваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Вылучаць прамяні, прамянёвую энергію.

В. святло.

|| наз. выпрамяне́нне, -я, н.

Цеплавое в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпраме́ньваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. выпраме́ньвае выпраме́ньваюць
Прошлы час
м. выпраме́ньваў выпраме́ньвалі
ж. выпраме́ньвала
н. выпраме́ньвала

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выпраме́ньваць несов. излуча́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпраме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Вылучаць прамянёвую энергію, светлавыя, цеплавыя і інш. прамяні. Выпраменьваць святло. Выпраменьваць злектрамагнітныя хвалі. □ Пышныя русыя валасы, здавалася, выпраменьвалі ўласнае святло. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выпраме́ньваць (БРС). Да прамень (гл.). Структурная калька рус. излуча́ть, таксама, як і выпраме́ньванне, калька рус. излуче́ние (Крукоўскі, Уплыў, 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лучы́ніць

‘вылучаць, выпраменьваць што-небудзь; свяціцца’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. лучы́ніць лучы́няць
Прошлы час
м. лучы́ніў лучы́нілі
ж. лучы́ніла
н. лучы́ніла
Дзеепрыслоўе
цяп. час лучы́нячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выпраме́ньваючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад выпраменьваць.

2. ‑ая, ‑ае. у знач. прым. Які выпраменьвае.

3. Дзеепрысл. незак. цяпер. ад выпраменьваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́праменіць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць.

Зак. да выпраменьваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запраме́ніць

‘пачаць праменіць - вылучаць прамені, выпраменьваць, разыходзіцца ў форме праменяў, блішчаць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. запраме́ніць запраме́няць
Прошлы час
м. запраме́ніў запраме́нілі
ж. запраме́ніла
н. запраме́ніла
Дзеепрыслоўе
прош. час запраме́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спрамяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

Тое, што і выпраменьваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)