Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КА́НІНГЕМ (Cunningham) Уолтэр (н. 16.3.1932, г. Крэстан, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Каліфарнійскі ун-т у Лос-Анджэлесе (1960). З 1951 у ВМС ЗША. У 1964—71 у групе касманаўтаў НАСА. 11—22.10.1968 з У.Шырам і Д.Эйзелам здзейсніў касм. палёт на караблі «Апалон-7» (праводзілася першае лётнае выпрабаваннеасн. блока «Апалона»). Кіраваў групай касманаўтаў па праграме «Скайлэб». Правёў у космасе 10,83 сут (163 абароты вакол Зямлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУТАВО́ДСТВА,
галіна шаўкаводства па вырошчванні шаўкоўніцы (тутавага дрэва) для выкормлівання тутавага шаўкапрада. Уключае: закладку і эксплуатацыю кармавых пасадак, арганізацыю насенных і чаранковых матачнікаў; нарыхтоўку і захоўванне насення шаўкоўніцы, вырошчванне пасадачнага матэрыялу ў тутавых гадавальніках; вывядзенне новых сартоў шаўкоўніцы, іх выпрабаванне і раянаванне, барацьбу з захворваннямі і шкоднікамі шаўкоўніцы. Пашырана пераважна ў Японіі, Кітаі, Італіі, таксама ў краінах паўд. Еўразіі, Афрыцы, Цэнтр. і Паўд. Амерыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНІ́ШЧЫЦ Яўгенія Іосіфаўна (20.11.1948, в. Рудка Пінскага р-на Брэсцкай вобл. —25.11.1988),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1971). З 1976 літ. кансультант у «Сельской газете», з 1983 заг. аддзела паэзіі час. «Маладосць». Друкавалася з 1964. У кнігах паэзіі «Снежныя грамніцы» (1970), «Дзень вечаровы» (1974), «Ясельда» (1978), «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю» (1983, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1986), «Каліна зімы» (1987) глыбокі і самабытны роздум пра жыццё, бацькоўскі край, гераічнае мінулае і сучаснасць, тэмы сяброўства, кахання, мацярынства. Справы вясковых працаўнікоў у паэме «Ягадны хутар» (1980), якая вызначаецца спалучэннем верша і вершаванай прозы. Паэзіі Я. уласцівы акрэсленасць думкі, шматзначнасць вобраза, выкарыстанне прыёмаў і сродкаў нар. вуснапаэт. творчасці, тэмперамент. Аўтар паэм «Акно ў дождж» (1980), «Галалёд» (незавершана, выд. ў 1993), апавяданняў, літ.-крытычных артыкулаў, рэцэнзій і інш. Перакладала на бел. мову з рус. і ўкр. моў. Асобныя вершы Я. пакладзены на музыку. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978.
Тв.:
У шуме жытняга святла. Мн., 1988;
Выбранае. Мн., 2000.
Літ.:
Бугаёў Дз.Я. Усхваляванае слова паэтэсы // Бугаёў Дз. Талент і праца. Мн., 1979;
Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю // Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
acid1[ˈæsɪd]n.
1. кіслата́;
acid rain кісло́тны дождж;
the acid test ла́кмусавая папе́ра; про́ба; выпрабава́нне
2.slang нарко́тык ЛСД
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АЛЬБУКЕ́РКЕ (Albuquerque),
горад на ПдЗ ЗША, штат Нью-Мексіка. Засн. ў 1706. 481 тыс.ж. (з прыгарадамі; 1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-фін. цэнтр с.-г. і горнапрамысл. (уран, каляровыя металы) раёна. Прадпрыемствы радыёэлектроннай (вытв-сцьЭВМ, сродкаў сувязі, паўправадніковых прылад), авіяц. (выраб вузлоў рухавікоў), атамнай (распрацоўка, вытв-сць і выпрабаваннеядз. зброі) прам-сці. Навук.-даследчы атамны цэнтр.Ун-т. Кліматычны курорт на выш. 1500 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫПАДКО́ВАЯ ПАДЗЕ́Яў тэорыі імавернасцей,
падзея, якая пры выкананні пэўных умоў (правядзенні выпрабавання) можа як адбыцца, так і не адбыцца і для якой існуе пэўная імавернасць яе наступлення. Наяўнасць у выпадковай падзеі A пэўнай імавернасці p (0 ≤ p ≤ 1) тлумачыцца паводзінамі яе частаты: калі названае выпрабаванне ажыццяўляецца n разоў, а A з’яўляецца пры гэтым m разоў, то пры вялікіх n частата аказваецца блізкая да p. Гл. таксама Імавернасцей тэорыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыстрэ́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1. Пробная стрэльба для вызначэння адлегласці да цэлі і ўстанаўлення правільнага прыцэлу. Вядзе прыстрэлку рубяжоў Паблізу нас гармата.Калачынскі.
2. Выверка агнястрэльнай зброі, выпрабаванне яе стральбой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксплуатацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эксплуатацыі (у 2 знач.). Эксплуатацыйнае выпрабаванне рухавіка.// Які адпавядае патрабаванням эксплуатацыі. Эксплуатацыйная надзейнасць машын. □ Трактар паказаў высокія эксплуатацыйныя якасці пры бездарожжы, на забалочаных участках, у глыбокім снезе.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)