выпрабава́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
выпрабава́нне |
выпрабава́нні |
| Р. |
выпрабава́ння |
выпрабава́нняў |
| Д. |
выпрабава́нню |
выпрабава́нням |
| В. |
выпрабава́нне |
выпрабава́нні |
| Т. |
выпрабава́ннем |
выпрабава́ннямі |
| М. |
выпрабава́нні |
выпрабава́ннях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
выпрабава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. гл. выпрабаваць.
2. Цяжкае перажыванне, няшчасце.
Прайсці праз цяжкія выпрабаванні.
Суровыя выпрабаванні вайны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
выпрабава́нне ср.
1. испыта́ние; см. вы́прабаваць;
2. искуше́ние, иску́с м., и́скус м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выпрабава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпрабаваць.
2. Няшчасце, нягода. Прайсці праз цяжкія выпрабаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́прабаваць, -бую, -буеш, -буе; -буй; -баваны; зак., каго-што.
Праверыць на практыцы, вопыце.
В. матор.
В. сваю сілу.
|| незак. выпрабо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. выпрабава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
иску́с м. выпрабава́нне, -ння ср.; (соблазн) спаку́са, -сы ж.;
вы́держать иску́с вы́трымаць выпрабава́нне.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Іспы́т ’праверка ведаў, экзамен’, ’выпрабаванне, праверка’ (ТСБМ, Гарэц.). Рус. испыта́ние ’праверка, даследаванне’, ’экзамен’, ’цяжкае перажыванне, няшчасце, жыццёвая нягода’, дыял. испы́т ’спроба, проба’, испы́тка ’выпрабаванне, праверка’, ’спроба’, укр. і́спит ’выпрабаванне’, ’экзамен’, іспіта́ння ’выпрабаванне’, серб.-харв. ѝспит ’экзамен’, ’допыт’, ’заручыны’, балг. и́зпит ’экзамен’, ’выпрабаванне’, макед. испит ’тс’. Ст.-рус. испытъ ’расследаванне, дазнанне’, ’проба, праверка’ < ст.-слав. испытъ ’выпрабаванне, даследаванне’ поруч з испытание ’выпрабаванне, даследаванне, расследаванне’. Бязафікснае ўтварэнне ад испытати (відаць, калька ст.-грэч. ἐξ‑ετάξω ’даследаваць, выпрабоўваць’ з ἐξ‑ ‑ис, ἐτάξω‑ пытаю), гл. Шанскі, 2, I, 128.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
про́ба, -ы, ж.
1. Выпрабаванне, праверка.
П. механізма.
П. галасоў.
П. агнём.
2. Частка матэрыялу, ежы, узятая для праверкі, вызначэння якасці.
Узяць на пробу.
|| прым. про́бны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мадэлі́зм, ‑у, м.
Канструяванне, пабудова і выпрабаванне мадэлей машын, механізмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрышчэ́нне, -я, н.
Адно з хрысціянскіх таінстваў, рэлігійны абрад прыняцця каго-н. у лік веруючых, далучэнне да царквы.
◊
Баявое хрышчэнне —
1) першы ўдзел у баі;
2) першае сур’ёзнае выпрабаванне ў якой-н. справе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)