ТУТАВО́ДСТВА,
галіна шаўкаводства па вырошчванні шаўкоўніцы (тутавага дрэва) для выкормлівання тутавага шаўкапрада. Уключае: закладку і эксплуатацыю кармавых пасадак, арганізацыю насенных і чаранковых матачнікаў; нарыхтоўку і захоўванне насення шаўкоўніцы, вырошчванне пасадачнага матэрыялу ў тутавых гадавальніках; вывядзенне новых сартоў шаўкоўніцы, іх выпрабаванне і раянаванне, барацьбу з захворваннямі і шкоднікамі шаўкоўніцы. Пашырана пераважна ў Японіі, Кітаі, Італіі, таксама ў краінах
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)