Засн. ў 1872 у г. Полацк Віцебскай губ. як Полацкая настаўніцкая семінарыя. У 1918 на базе семінарыі адкрыты пед. курсы, а ў 1924 створаны пед. тэхнікум. З 1936 пед. вучылішча (з 1964 імя Ф.Скарыны). З 1994 пед. каледж. Рыхтуе настаўнікаў пач. класаў, выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў, выкладчыкаў замежнай мовы базавай школы, выкладчыкаў музыкі. Спецыяльнасць (2000/01 навуч.г.): педагогіка і методыка пач. навучання; педагогіка і псіхалогія дашкольная; замежная мова; выкладанне музыкі і музычнае выхаванне. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́РБАХ, Поербах (Purbach, Peuerbach) Георг (30.5.1423, Поербах, Аўстрыя —8.4.1461), аўстрыйскі астраном і матэматык. З 1450 праф. Венскага ун-та. Займаўся складаннем і ўдасканаленнем астр. табліц, праводзіў даследаванні па трыганаметрыі. Першы ў Зах. Еўропе выклаў пталамееву тэорыю эпіцыклаў у трактаце «Новая тэорыя планет» (выд. ў 1472), які доўгі час з’яўляўся навуч. дапаможнікам па астраноміі. Працаваў таксама над удасканаленнем перакладу твораў Пталамея. Разам са сваім вучнем Рэгіямантанам напісаў кнігу «Кароткае выкладанне вялікага твора Пталамея» (выд. 1543).
Літ.:
Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ.М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШО́ХАТ (Shohat) Джэймс Аляксандр (сапр. Якаў Аляксандравіч; 18.11.1886, в. Рагозна Брэсцкага р-на —8.10.1944),
расійскі і амерыканскі матэматык. Чл.Амер.матэм.т-ва (1923), Ін-та матэм. статыстыкі. Скончыў С.-Пецярбургскі ун-т (1910). З 1917 праф. Уральскага ун-та, з 1921 — С.-Пецярбургскага пед. ін-та. З 1923 у ЗША. З 1924 у Мічыганскім, з 1930 у Пенсільванскім ун-тах. Навук. працы па тэорыі артаганальных мнагачленаў. У тэорыі імавернасцей рашыў праблему збежнасці момантаў (тэарэма Фрэшэ—Ш., 1931). Даў першае сістэматычнае выкладанне тэорыі артаганальных мнагачленаў Чабышова (1934).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́клад ’выказванне, выкладанне’ (БРС); ’форма посуду’ (Вярэн.), выкла́ды ’закладная тэхніка ўзорнага ткання, у якой дадатковыя каляровыя ўткі ткуць толькі частку ўзору, але не ідуць ва ўсю шырыню палатна’ (Влад.). Рус.дыял.вы́клад ’вышыўка’, вы́кладь ’каляровае тканнё звычайна чырвонымі ніткамі па беламу полю’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выкладаць. У першым значэнні можа быць семантычным запазычаннем з польск.wykład ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МІ́НСКАЯ МУЗЬІЧНАЯ ШКО́ЛА.
Існавала ў канцы 19 ст. ў Мінску. Адкрыта ў студз. 1894. У школе выкладаліся ігра на фп. (выкладчыкі С.Шацкіна — кіраўнік школы, С.Галіна-Хаванская, І.Дабржэвіч, Р.Масткова, М.Ліпольд), скрыпцы (К.Пушылаў, Б.Шалоўскі), сольныя (Н.Карафа, М.Страмавухава) і хар. спевы, тэорыя музыкі (Ліпольд); усе педагогі мелі вышэйшую муз. адукацыю. Выкладанне вялося «па кансерваторскай методзе». Даваліся абавязковыя вучнёўскія і адкрытыя публічныя канцэрты са складанымі праграмамі (творы В.А.Моцарта, Л.Бетховена, Ф.Мендэльсона, Ф.Шапэна і інш.).
Літ.:
Пракапцова В.П. Мастацкая адукацыя ў Беларусі. Мн., 1999. С. 122—123.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОП, Поўп (Pope) Аляксандр (21.5.1688, Лондан —30.5.1744), англійскі пісьменнік; прадстаўнік Асветніцтва. Дэбютаваў у жанры вершаванай пастаралі, прадоўжыў традыцыі «Буколік» Вергілія (зб. «Пастаралі», 1704; паэма «Віндзорскі лес», 1713). Паэма «Спроба пра крытыку» (1711) — маніфест. англ. асветніцкага класіцызму. Майстар сатыры і лёгкай, іранічнай, вытанчанай паэзіі ракако (іроікамічныя паэмы «Выкраданне кудзеру», 1712; «Дунсіяда», 1728; «Новая Дунсіяда», 1742). Вяршыня творчасці — філас. паэма «Спроба пра чалавека» (1732—34) — вершаванае выкладанне ідэй Дж.Лока і А.Шэфтсберы. Аўтар сатыр і эпіграм, перакладаў «Іліяды» і «Адысеі» Гамера.
Тв.:
Рус.пер. — Поэмы. М., 1988.
Літ.:
Сидорченко Л.В. Александр Поуп: В поисках идеала. Л., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
déutschsprachlicha які́ [што] адно́сіцца да няме́цкай мо́вы;
~er Únterrichtвыклада́нне няме́цкай мо́вы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ліцэнзія ’дазвол дзяржаўных органаў на выкарыстанне чаго-небудзь’, відавочна, запазычана ў наш час з рус. мовы, хаця мае аналаг у ст.-бел.лиценция ’дазвол’, ’свабода’ (1603 г.), якое запазычана са ст.-польск.licencyja ’свабода, адыход ад агульных правіл, дазвол’ (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 40) < с.-лац.licentia ’дазвол на выкладанне ва універсітэце’ < лац. ’воля, свабода’ (Слаўскі, 4, 226–227).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«МАЛАДЫ́ ЗМАГА́Р»,
нелегальная газета для моладзі Зах. Беларусі. Выдавалася ЦК КСМЗБ у 1930—35 на бел. (асобныя нумары на польск.) мове. Асвятляла жыццё моладзі ў Зах. Беларусі, БССР і СССР. З бальшавіцкіх пазіцый крытыкавала дзейнасць бел. нац.-дэмакр. партый і арг-цый, унутр. і знешнюю палітыку польск. ўрада, заклікала моладзь да барацьбы за сац. і нац. вызваленне і ўз’яднанне Зах. Беларусі з БССР. Выступала з прапановамі паляпшэння жыцця працоўных Зах. Беларусі, у т. л. за скарачэнне працоўнага дня, павышэнне зарплаты, ахову працы, сац. страхаванне, за выкладанне ў школе на бел. мове, у абарону палітвязняў. Яе пераемніцай стала газ. «Голас моладзі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́ВІЧ Аляксандр Мікалаевіч (н. 24.2.1963, в. Леніна Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, педагог. Д-рфілал.н. (2001). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1984), працуе ў ім (цяпер Магілёўскі ун-т; з 2001 заг. кафедры). Даследуе гісторыю жанравага і стылявога развіцця бел. прозы 19—20 ст., выкладаннебел. л-ры па сістэме перспектыўных ліній. Аўтар манаграфій «У розных стылявых плынях: Праблема жанру і стылю ў апавяданнях 20-х гадоў М.Гарэцкага і Ц.Гартнага» (1995), «Праблема жанравых мадыфікацый у беларускай прозе XIX — пачатку XX ст.» (1999), сааўтар падручніка «Гісторыя беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст.» (1998), аўтар метадычных дапаможнікаў і інш.