МАКАРЭ́ВІЧ Аляксандр Мікалаевіч (н. 24.2.1963, в. Леніна Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, педагог. Д-р філал. н. (2001). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1984), працуе ў ім (цяпер Магілёўскі ун-т; з 2001 заг. кафедры). Даследуе гісторыю жанравага і стылявога развіцця бел. прозы 19—20 ст., выкладанне бел. л-ры па сістэме перспектыўных ліній. Аўтар манаграфій «У розных стылявых плынях: Праблема жанру і стылю ў апавяданнях 20-х гадоў М.Гарэцкага і Ц.Гартнага» (1995), «Праблема жанравых мадыфікацый у беларускай прозе XIX — пачатку XX ст.» (1999), сааўтар падручніка «Гісторыя беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст.» (1998), аўтар метадычных дапаможнікаў і інш.
т. 18, кн. 1, с. 424
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)