увольня́ть по сокраще́нию шта́тов звальня́ць па скарачэ́нні шта́таў;
увольня́ть в запа́своен. звальня́ць у запа́с;
увольня́ть с до́лжности звальня́ць з паса́ды, вызваля́ць ад паса́ды;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РЫЛІ́ЗІНГ-ГАРМО́НЫ (ад англ. release выпускаць, вызваляць),
гармоны, якія сінтэзуюцца ў драбнаклетачных ядрах гіпаталамуса. Паводле хім. прыроды — пептыды. Р.-г. транспартуюцца з крывёй па гіпаталама-гіпафізарнай партальнай сістэме ў гіпофіз і стымулююць (ліберыны) або прыгнечваюць (статыны) утварэнне і выдзяленне ў гіпофізе т.зв. тропных гармонаў (напр., тыратропнага, ганадатропнага і інш.), якія ўздзейнічаюць на інш. залозы ўнутр. сакрэцыі і рэгулююць выдзяленне імі адпаведных гармонаў (кортыкастэроіды. тыраксін і інш.), што непасрэдна ўдзельнічаюць у метабалічных працэсах у клетках.
Некат. Р.-г. сінтэзуюцца таксама ў інш. органах (напр., саматастатын — у эндакрынных клетках дыфузнай эндакрыннай сістэмы страўніка і падстраўнікавай залозы), удзельнічаюць у лакальных механізмах рэгуляцыі сакрэцыі ў іх. Р.-г. — адно са звёнаў, якое звязвае нерв. і энлакрынную сістэмы ў арганізме і забяспечвае іх узаемадзеянне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зняво́лены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад зняволіць.
2.узнач.наз.зняво́лены, ‑ага, м.; зняво́леная, ‑ай, ж. Той (тая), хто пазбаўлены волі і знаходзіцца ў турме. Усе пабеглі да турмы вызваляць зняволеных.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
enthémmenvtвызваля́ць ад перашко́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
fréilassen*аддз.vtвызваля́ць; адпуска́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КРЫЖА́НІЧ (Križanić) Юрый (каля 1618, Обрх, Славенія — 12.9.1683),
харвацкі рэліг. дзеяч, публіцыст, адзін з папярэднікаў панславізму. Д-р багаслоўя (1642). Каталіцкі свяшчэннік-місіянер. Прапагандаваў ідэю «славянскага адзінства». У 1647 наведаў Маскоўскую дзяржаву. У час другога прыезду ў Маскву (1659) выступаў за унію праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, рэліг. аб’яднанне ўсіх слав. народаў пад вяршэнствам рым. папы, палітычнае — рас. цара, намагаўся стварыць штучную агульнаслав. мову; сасланы рас. ўладамі ў г. Табольск (1661—76). У 1678 прыехаў у Вільню і ўступіў у ордэн дамініканцаў. У складзе войска Рэчы Паспалітай дапамагаў вызваляць ад тур. аблогі Вену, каля якой і загінуў. Аўтар тэалагічных, філас., мовазнаўчых і інш. трактатаў, у г.л. «Палітыка» (1663—66), «Тлумачэнне гістарычных прароцтваў» (1674).
Тв.:
Рус.пер. — Политика. М., 1965.
Літ.:
Пушкарев Л.Н. Юрий Крижанич: Очерк жизни и творчества. М., 1984.