МІРО́НАЎ (Андрэй Аляксандравіч) (7.3. 1941, Масква — 16.8.1987),

расійскі акцёр. Нар. арт. Расіі (1980). Сын М.У.Міронавай і А.​С.​Менакера. Скончыў Тэатр. вучылішча імя Б.​Шчукіна (1962). Працаваў у Т-ры сатыры. Камедыйны акцёр, іранічны, элегантны, адораны пластычна і музыкальна. У многіх (асабліва позніх) работах выявіўся драм. талент М., яго здольнасць да глыбокага псіхал. аналізу, вострай трактоўкі ролі: Жадаў («Даходнае месца» А.​Астроўскага, 1967), Фігаро («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.​Бамаршэ, 1969), Хлестакоў («Рэвізор» М.​Гогаля, 1972), Чацкі («Гора ад розуму» паводле А.​Грыбаедава, 1976), Лапахін («Вішнёвы сад» А.​Чэхава, 1983). Паставіў: «Бывай, канферансье» Р.​Горына (1984, роля Канферансье), «Цені» М.​Салтыкова-Шчадрына (1987, роля Клаверава) і інш. З 1961 здымаўся ў кіно: «Сцеражыся аўтамабіля» (1966), «Брыльянтавая рука» (1969), «Уласнасць рэспублікі» (1971), «Саламяны капялюшык» (1974), «12 крэслаў» (1976), «Мой сябар Іван Лапшын» (1982, вып. 1985), «Бландзінка за вуглом» (1984), «Перамога» (1985) і інш.

Літ.:

Вислова АВ. Андрей Миронов: Детство. Юность. Театр. В кино и на телевидении. В жизни, за кулисами, с друзьями. Ростов н/Д, 1998.

А.А.Міронаў.

т. 10, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСКО́ЎСКІ ТЭА́ТР «ЛЕНКО́М».

Створаны ў 1927 як Цэнтр. т-р рабочай моладзі (ТРАМ), з 1938 наз. Т-р імя Ленінскага камсамола, з 1990 сучасная назва. Маст. кіраўнік: І.​Бярсенеў (1938—51), С.​Гіяцынтава (1951—57), С.​Маёраў (1957—60), Б.​Талмазаў (1960—62), А.​Эфрас (1963—67), У.​Манахаў (1967—72), М.Захараў (з 1973). У рэпертуары т-ра пастаноўкі рус. і замежнай класікі, сучасная драматургія, рок-оперы, муз. спектаклі. Спектаклі вызначаюцца высокапрафесійнымі рэжысурай і акцёрскім ансамблем, глыбокай распрацоўкай характараў. Сярод значных пастановак: «Чайка» (1966, 1994) і «Іванаў» (1975) А.​Чэхава, «Мудрэц» (паводле п’есы А.​Астроўскага «На ўсякага мудраца хапае прастаты», 1989), «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.​Бамаршэ (1992), «Хлопец з нашага горада» К.​Сіманава (1941), «У дзень вяселля» В.​Розава, «104 старонкі пра каханне» Э.​Радзінскага (абодва 1964), «Тыль» Р.​Горына (паводле Ш. дэ Кастэра. 1974), «Рэвалюцыйны эцюд» М.​Шатрова (1979), «Юнона» і «Авось» (1981, музыка А.​Рыбнікава на вершы А.​Вазнясенскага) і інш. У розныя гады ў т-ры працавалі і працуюць акцёры: А.​Абдулаў, І.​Алфёрава, Л.​Арцем’ева, Б.​Бекер, С.​Бірман, Л.​Бранявы, А.​Джыгарханян, У.​Карэцкі, Ю.​Колычаў, Т.​Краўчанка, У.​Ларыёнаў, Я.​Лявонаў, М.​Міронава, Т.​Пельтцэр, Дз.​Пяўцоў, А.​Сакалоў, А.​Фадзеева, І.​Чурыкава, А.​Янкоўскі і інш.

Маскоўскі тэатр «Ленком».

т. 10, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бредово́й

1. (бессознательный) непрыто́мны; а также переводится конструкциями со словами: у ста́не тры́знення;

в бредово́м состоя́нии у непрыто́мным ста́не (у ста́не тры́знення);

2. (бессмысленный) бязглу́зды; (нелепый) недарэ́чны; (сумасбродный) вар’я́цкі;

бредовы́е иде́и вар’я́цкія (бязглу́здыя, недарэ́чныя) ідэ́і.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

crazy

[ˈkreɪzi]

adj.

1) звар’яце́лы, псыхі́чна хво́ры, ненарма́льны

2) вар’я́цкі (напр. ду́мка, ўчы́нак), шалёны, неразу́мны; дзі́кі

3) informal ве́льмі энтузіясты́чны, захо́плены чым

She is crazy about modern art — Яна́ захо́пленая мадэ́рным маста́цтвам

4) нямо́цны, кво́лы; нездаро́вы, хі́сткі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

crazy [ˈkreɪzi] adj. infml

1. вар’я́цкі, звар’яце́лы; шалёны; утрапёны;

go crazy звар’яце́ць;

drive/make smb. crazy прыво́дзіць каго́-н. у шале́нства

2. страшэ́нна захо́плены (кім-н./чым-н.); які́ страціў ро́зум ад захапле́ння (кім-н./чым-н.);

He is crazy about football. Ён страшэнна захапляецца футболам;

They were jazz crazy. Яны страцілі розум ад захаплення джазам.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МАСКО́ЎСКІ ТЭА́ТР САТЫРЫ.

Засн. ў 1924. З 1984 акадэмічны. На пачатку яго рэпертуар складалі агляды, памфлеты, вадэвілі. З пач. 1930-х г. аснова рэпертуару — быт. камедыя. Спектаклі 1930 — пач. 1950-х г. былі водгукам на надзённыя праблемы грамадства: «Чужое дзіця» (1933), «Простая дзяўчына» (1937) і «Страшны суд» (1940) В.​Шкваркіна, «Факір на гадзіну» У.​Дыхавічнага і М.​Слабадскога (1945), «Дзень адпачынку» В.​Катаева (1946), «Вяселле з пасагам» М.​Дзьяканава (1950). Ставілася і класічная драматургія: «Пан дэ Пурсаньяк» Мальера (1938), «Слуга двух гаспадароў» К.​Гальдоні (1940), «Жаніцьба Бялугіна» А.​Астроўскага і М.​Салаўёва (1945), «Камедыя памылак» У.​Шэкспіра (1950). Этапнымі для т-ра сталі спектаклі «Лазня» (1953) і «Клоп» (1955) У.​Маякоўскага. У станаўленні т-ра значную ролю адыгралі рэж. Д.​Гутман, М.​Гарчакоў, М.​Пятроў, П.​Васільеў. З 1957 гал. рэж. т-ра В.​Плучак. Яго пастаноўкі «Ці быў Іван Іванавіч?» Н.​Хікмета (1957), «Цёркін на тым свеце» А.​Твардоўскага (1966) і інш. вызначылі публіцыстычную накіраванасць мастацтва т-ра, яркую відовішчнасць спектакляў. Т-р стварыў цыкл спектакляў, якія ўключаюць разнастайныя жанравыя элементы — ад трагедыі да фарсу: «Дон Жуан, або Любоў да геаметрыі» М.​Фрыша (1966), «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.​Бамаршэ (1969), «Рэвізор» М.​Гогаля (1972), «Гора ад розуму» А.​Грыбаедава (1976), «Бег» М.​Булгакава (1977), «Трохграшовая опера» Б.​Брэхта і К.​Вейля (1980, 1996), «Самазабойца» М.​Эрдмана (1982), «Вішнёвы сад» А.​Чэхава (1983), «Ваяўніца» М.​Ляскова (1988), «Ідэальны муж» О.​Уайльда (1991), «Гарачае сэрца» Астроўскага (1992), «Утаймаванне свавольніцы» Шэкспіра (1994). Спектаклі адметныя спалучэннем жыццёвай дакладнасці з яркімі, вострымі тэатр. прыёмамі, музыкальнасцю, падкрэсленай, часта гратэскава завостранай выразнасцю пластыкі. У розныя гады ў т-ры працавалі акцёры: В.​Аросева, В.​Васільева, Т.​Васільева, М.​Дзяржавін, У.​Ляпко, І.​Любезнаў, А.​Міронаў, С.​Мішулін, Г.​Мянглет, А.​Папанаў, Т.​Пельтцэр, Б.​Рунге, Л.​Сухарэўская, Г.​Тусузаў, У.​Хенкін, Б.​Ценін, А.​Шырвінт і інш.

т. 10, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

retreat

[rɪˈtri:t]

1.

v.i.

адступа́ць

2.

n.

1) адступле́ньне n.

to beat a retreat — уцяка́ць, адступа́ць

2) сыгна́л да адступле́ньня

3) адбо́й (сыгна́л заканчэ́ньня дня ў во́йску)

4) прыту́лак, прыста́нак -ку m., прыста́нішча n. (дзе затрыма́цца або́ адпачы́ць)

5) вар’я́цкі дом або́ дом для алькаго́лікаў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

verrückt a вар’яц́кі, звар’яце́лы;

j-n ~ mchen разм. даве́сці каго́-н. да вар’яц́тва;

er ist ganz ~ auf se ён без па́мяці закаха́ны ў яе;

du bist wohl ~! разм. дык ты, му́сіць, звар’яце́ў [з глу́зду з’е́хаў]!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

närrisch

1. a дурны́, ідыёцкі, вар’я́цкі, блазнава́ты;

~ wrden разм. звар’яце́ць, звіхну́цца;

ein ~er Kauz дзіва́к;

das ~e Volk удзе́льнікі карнава́лу

2. adv разм.:

in j-n ~ verlebt sein шалёна ўлюбі́цца [закаха́цца] у каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МІ́НСКІ АБЛАСНЫ́ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР.

Створаны ў 1991 у г. Маладзечна Мінскай вобл. на аснове Маладзечанскага нар. т-ра гар. Дома культуры. Працуе на бел. мове. Першы спектакль — «Зямля» паводле паэмы Я.​Коласа «Новая зямля» (1993). Вял. ўвага аддаецца фарміраванню бел. рэпертуару: «Прымакі» і «Час, Сымоне, час...» («Раскіданае гняздо») Я.​Купалы, «Пан міністар» Ф.​Аляхновіча, «Адцуранне» і «Прынц Мамабук» А.​Дударава, «Саламея і яе амараты» С.​Кавалёва, «Камедыя» У.​Рудава паводле твораў К.​Марашэўскага і Аляхновіча. Значную частку складаюць спектаклі па п’есах замежных аўтараў: сцэны з трагедыі «Гамлет» У.​Шэкспіра, «Пры зачыненых дзвярах» Ж.​П.​Сартра, «Непаразуменне» А.​Камю, «Карэль» С.​Мрожака, «Двое на арэлях» У.​Гібсана, «Гер Паўль» Т.​Дорста, «Чорная нявеста» Ж.​Ануя, «Восем жанчын» Р.​Тама, «Вар’яцкі дзень, ці Два плюс два» М.​Меё і М.​Энекена, «Без мяне мяне ажанілі» Ф.​Кроца. Пастаўлены п’есы рус. драматургаў: «Апошняя ахвяра» і «Жаніцьба Бальзамінава» А.​Астроўскага, «Любоў — кніга залатая» А.​Талстога, «Правінцыяльныя анекдоты» А.​Вампілава, «Я стаю ля рэстарана» Э.​Радзінскага, «Дыяген» Б.​Рацара і У.​Канстанцінава. Спектаклі для дзяцей: «Тата» («Залатое кураня») У.​Арлова, «Чарадзейства ў краіне Оз» Г.​Булыкі, «Драўляны рыцар» Кавалёва, «Парася, якое спявае, ці Нельга нам без сябра» і «Па блакітных хвалях васількоў» С.​Казлова, «Адчыніце, казляняткі» П.​Макаля, «Буслік супраць Кадука» Г.​Марчука і інш. Большасць дзіцячых спектакляў пастаўлены рэж. В.​Растрыжэнкавым. Вял. месца сярод іх займаюць муз. спектаклі і спектаклі-мюзіклы (кампазітары А.​Атрашкевіч, А.​Елісеенкаў, А.​Залётнеў). Рэпертуар т-ра вызначаецца жанравай разнастайнасцю спектакляў і для дарослых (ірэальная драма, трагіфарс, сямейны дэтэктыў, балада пра каханне, меладрама, драм. клаунада) і для дзяцей (казка-канцэрт, трылер для дзяцей, добрая казка, казка нашых мар).

Асобныя спектаклі паставілі рэжысёры А.​Андросік, Р.​Баравік, У.​Забела, У.​Караткевіч. В.​Раеўскі, Р.​Таліпаў, у спектаклях прымаюць удзел актрысы з Мінска. М.​Захарэвіч вядзе «майстар-клас», а таксама рэжысёр-пастаноўшчык спектакля «Апошняя ахвяра». З 1994 штогод праводзіцца рэсп. тэатр, фестываль «Маладзечанская сакавіца». Маст. кіраўнік і гал. рэжысёр т-ра М.​Мацкевіч, гал. мастакі У.​Жданаў (з 1992), Я.​Волкаў (з 1994).

М.​В.​Шабовіч.

Мінскі абласны драматычны тэатр. Сцэна са спектакля «Карэль» С.​Мрожака.
Мінскі абласны драматычны тэатр. Сцэна са спектакля «Чарадзейства ў краіне Оз» Г.​Булыкі.

т. 10, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)