Та́нчыць ’танцаваць’ (астрав., Нар. словатв.; Гіл., Жд. 3, Сл. ПЗБ), ’танцаваць, скакаць’ (Сцяшк.), ’танцаваць; заляцацца’ (Нас.), та́нчыць (та́ньчыць) ’танцаваць у кругу, у карагодзе’ (Нар. Гом.), та́ньчыць ’танцаваць’ (Байк. і Некр.), сюды ж та́ньчык ’танец, песня да танцаў’ (Байк. і Некр.), та́нчыцца ’важдацца, займацца’ (Нас.), та́ньчыцца ’цешыцца, вазіцца’ (Байк. і Некр.). З польскай мовы, дзе tańczyć ’танцаваць’ (з XVI ст.), звязанае з taniec ’танец’ (Брукнер, 565; Борысь, 626; Длугаш-Курчабова, 495). Параўн. танцаваць, танец, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́льнік ’земляроб’ (Нас., Сцяц., Байк. і Некр.), ’араты’ (астрав., баран., лід., шальч., ігн., Сл. ПЗБ; астрав., гродз., баран., іўеў., ЛА, 3). З польск. rolnik (Мацкевіч, Сл. ПЗБ). Сюды ж ро́льніцтва і ральні́цтва ’земляробства’, ро́льнічы ’земляробчы’ (Нас., Байк. і Некр.). Параўн. ральнік, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́дзець ’шчымець, пячы ад болю’ (Байк. і Некр., ТС; карэліц., Нар. сл.; навагр., Нар. словатв.; Сл. рэг. лекс.), садзе́ць ’тс’ (Байк. і Некр., Сцяшк. Сл.). З польск. sadzieć ’тс’, улічваючы націск і лінгвагеаграфію, якое да прасл. *saditi, гл. садзіць. Параўн. таксама садніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Роўнале́жнабочнік ’паралелепіпед’ (Байк. і Некр.) — з польск. równoległobok ’паралелаграм’ і суф. *‑ьnikъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́зны: у выразе рэ́зны камень ’онікс’ (Байк. і Некр.). Ад рэзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́снуць ‘хруснуць, храснуць, надламацца’ (Нас., Некр. і Байк., Ласт., Сл. ПЗБ), сюды ж трусці́ць, патрусі́ць ‘паламаць, здрабіць на кавалкі’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц.), тру́снік ‘друз, трэскі’ (Сцяшк. Сл.). Да прасл. *trǫs‑t‑/*trus‑t‑, якія суіснуюць з варыянтамі: *xrǫst‑/*xrust‑, *drozg‑/*dryzg‑. Гл. трушчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вухавёртка заал. (БРС). Запазычана з рус. уховёртка; параўн. шчыкаўка ’тс’ (Некр. і Байк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысму́так ’засмучэнне, маркота; жаль’ (Нас., Байк. і Некр.). Прэфіксальны дэрыват ад смутак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэчаспі́с ’рэестр, каталог’ (Байк. і Некр.). Утворана шляхам словаскладання ад словазлучэння спіс рэчаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарпа́ць ‘скалупаць’ ‘зрыць’ (Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), скорпа́ць ‘скалупнуць’ (ТС). Гл. корпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)