Вы́вальґіс ’гультай, абібок’ (Цых.). Фанетыка (ґ узрыўное) паказвае на запазычанне і канец слова нагадвае літ.val̃gis ’ежа’. Магчыма, частковая калька з невядомага літоўскага экспрэсіўнага назоўніка тыпу пражора; параўн. išválgyti ’з’есці, выесці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лежабо́к ’гультай, абібок’ (Янк. II), міёр.ліжабок ’тс’ (З нар. сл.). Пранікла з рус. мовы, дзе маецца цэлае гняздо: лежебок(а), лежебокий, лежебочина, лежебочить і інш. (гл. СНРГ, 16, 331–332).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Drückebergerm -s, -
1) баязлі́вец
2) гульта́й, абібо́к (які ўхіляецца ад чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ле́галь ’лежань, абібок’ (мін., Шн. 2; акц., Мат. Гом.). Генетычна роднаснае з харв. задарск. legalj ’казадой, ляляк’. Прасл.legalʼb < legati < clegti > легчы (гл.). Аб суфіксе -аль гл. Слаўскі, SP, 1, 104–105, 107–108 і Сцяцко, Афікс. наз., 25–26.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басала́й ’нягоднік, нахабнік’ (Гарэц., Нас., Яруш.), бысыла́й ’нягоднік, абібок, гультай’ (Бяльк.). Рус.басала́й. Гэта апошняе Фасмер (1, 130) лічыць магчымым выводзіць ад рус.бас, бась ’аздабленне’ і ла́ять. Няпэўна. Параўн. яшчэ Львоў, Зб. Петравічу, 318–320, дзе прыводзяцца некаторыя меркаванні адносна паходжання слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабіндзюга́цца ’ад гультайства стаць бадзягай’ (Нас.). Да пера- (гл.) і біндзюга́цца ’быць гуляшчым, бадзякай, гультаём’, якое ад біндзюга(йла) (гл.) < літ.biñdė ’гультай’, bìndza ’гультай, нядбайнік; бадзяка’ (Аткупшчыкоў. Лекс. балтызмы, 34–35; Лаўчутэ, Балтизмы, 59). Параўн. таксама бі́ндус ’гультай’, біндзю́к ’хлапчук — гультай і гарэза’, укр.бинджук ’гультай, абібок’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбіндзюга́цца ’пачаць ленавацца, свавольнічаць’ (Нас.). Параўн. біндзюга́нне ’бязмэтнае блуканне’, біндзюгайнік ’той, хто бязмэтна блукае’ (Юрч.), біндзюга́йла ’той, хто швэндаецца, нічым не займаючыся’ (гл.), сюды ж бінды біць ’швэндацца без справы’, што звязваецца з літ.biñde ’гультай’, bìndza ’гультай, абібок’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 59). Сюды ж, магчыма, розбіндова́ць ’адлупцаваць’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Несувіру́тны: «Для ўзмацнення адмоўнай якасці да слоў гультай, абібок, лодыр дадаюцца прыметнікі несусветны, несувірутны (неверагодны, якога не бачыў свет)» (ушац., Пан. дыс.), параўн. невіру́тны ’неверагодны’ (докш., Янк. Мат.). Гл. вяру́тны ’сапраўдны’, і на месцы я звязана з дыялектным вымаўленнем ці з ад’ідэацыяй да вір, параўн. вірутнік («як з віру», Пан. дыс., 220).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Завалі́на ’гультай, абібок’ (Сцяц.). Геаграфія (зэльв.) і на піск указваюць на польск. паходжанне, дзе zawałina ’тое, што завальвае дарогу, перашкаджае’; параўн. zawalidroga ’той, хто перашкаджае, гультай, абібок’, якое ўказвае на шлях семантычнай змены ў польск.
Зава́ліна, зугва́ліна, загава́ліна, зуга́ліна ’прызба’ (Мат. Гом.). Рус.зава́лина ’насып вакол хаты для ўцяплення’, цвяр., пск. ’лаўка на вуліцы каля варот’, валаг. ’зямля, пакінутая з-за нязручнасці карыстання ці бясплоднасці’, калуж., бранск., смал.загвалина, заговалина, заговальня ’прызба’, укр.уст.зава́лина ’руіна’, польск.zawalina ’тое, што завальвае дарогу, перашкаджае’, дыял.zawalnia ’насып вакол хаты ў выглядзе лаўкі’. Ст.-рус.пск.завалина ’прызба’ (XV ст.). Утворана на базе дзеяслова валіць1 (гл.), заваліць з суфіксам ‑іна (параўн. абва́ліна ’высокі бераг, дзе можа абвальвацца’), відаць, яшчэ ў ст.-рус. час. Формы загаваліна, зугваліна, зугаліна адлюстроўваюць, відаць, экспрэсіўны элемент (прэфікс?) ‑г‑, ‑го‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Латру́га, латружына ’абібок, гультай’ (Яруш., Нас., Бяльк., ТСБМ, Касп., Мат. Гом.; навагр., КЭС; карэліц., Марц.), ’нягоднік, ліхадзей’ (навагр., Сл. паўн.-зах.), ’распуснік’ (паўд.-усх., КЭС), ’гультай’ (навагр., Нар. словатв.), латрыга ’гультай’ (Бяльк.), ’круцель, шэльма’ (усх., КЭС). Утворана ад лотр (гл.), якое ўзыходзіць да с.-в.-ням.loter ’легкадумны’, н.-в.-ням.Lotter(bube) ’гультай’ (Бернекер, 1, 735; Фасмер, 2, 523). Гл. таксама лайтруга.