абібо́к, -а, мн. -і, -аў, м. (разм., неадабр.).

Гультай, лежабок, лайдак.

А. заўсёды шукае лёгкай работы.

|| прым. абібо́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абібо́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абібо́к абібо́кі
Р. абібо́ка абібо́каў
Д. абібо́ку абібо́кам
В. абібо́ка абібо́каў
Т. абібо́кам абібо́камі
М. абібо́ку абібо́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абібо́к ж., разг. лежебо́ка, байба́к; лентя́й; лоботря́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абібо́к, ‑а, м.

Разм. пагард. Лежабок, гультай, лодар. [Жывіцкі:] Ты ўсё лёгкае работы хацеў і зрабіўся нарэшце абібокам, гультаём. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абібо́кабібок, гультай’ (БРС, Бір. дыс., Бяльк., КСТ, Мядзв., КЭС), абібока, абібочына < *абі‑бок < а‑біваць бакі (Мядзв.). Польск. obibok ’тс’, магчыма, з беларускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ле́жань, ле́жня, мн. ле́жні, ле́жняў, м. (разм.).

Абібок, гультай, лодар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

латру́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМу́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ру́г (разм.).

1. Гультай, цяльпук, абібок.

2. П’яніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

небокопти́тель разг. лайда́к, -ка м., гульта́й, -тая́ м., абібо́к, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

байба́к, ‑а, м.

1. Стэпавая жывёліна атрада грызуноў, якая восень і зіму праводзіць у спячцы; стэпавы сурок.

2. перан. Разм. Пра непаваротлівага, гультаяватага чалавека; абібок, гультай. [Максім:] — Я і маці за цябе, байбак, душой пакутуем. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лежебо́ка м. и ж., разг. ле́жань, -жня м., абібо́к, -ка м., лежабо́к, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)