бярэ́ма, ‑а, і бярэ́мя, ‑я, н.

Такая колькасць чаго‑н. (дроў, саломы, бульбоўніку і інш.), што можна абхапіць абедзвюма рукамі і панесці; ахапак. У хаце было цёпла: спалохаўшыся марозу, бабуля спаліла ў грубцы вялізнае бярэма бярозавых дроў. Брыль. Забразгала клямка ў сенцах, і цётка ўвайшла ў хату, несучы перад сабою бярэмя дроў. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́лап ’столь’ (беласт., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, запазычана з польск. połap, półap (1437), pułap ’тс’, паводле Банькоўскага (2, 965), ’мазавецкае слова” ад łapić, łapać ’хапаць’, гл. асабліва pułapka, połapka ’пастка’, połapić ’схапіць’, параўн. аблапіцьабхапіць’. Іншае паходжанне можна дапусціць для по́лаб ’столь’ (гл.), што, магчыма, сведчыць аб старых мазавецка-палескіх сувязях (Тарн.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашла́піць ’абхапіцца нагамі і рукамі’ (КЭС, лаг.), ’абняць’ (Яўс.), ’расстаўляць ногі пры яздзе па дарозе над невялікімі лужынамі (пра каня)’ (Шат.), абшлапіць (Куч.), ошлапіць ’абцягнуць, абціснуць, абкласці шчыльна (пра адзенне)’ і ’палажыць бэльку над вокнамі’ (КСТ). Ад шлапаць, шлапнуць ’наступіць наверх; прыціснуць, ахапіўшы з бакоў’, да семантыкі параўн. польск. okroczyćабхапіць, акружыць’, okrakiem ’з расстаўленымі нагамі’ (ад krok).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абхва́т, ‑у, М ‑хваце, м.

Даўжыня па акружнасці, роўная адлегласці ад кончыкаў пальцаў адной рукі да кончыкаў пальцаў другой, калі абхапіць распасцёртымі рукамі што‑н. Непадалёку ад хаты, пры самым плоце, расла ў два абхваты ліпа. Сабаленка. // Таўшчыня чаго‑н., якая вымяраецца па акружнасці. Вышыня баабаба дасягае 25 м, а ствол да 45 м у абхваце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абня́ць, абніму́, абні́меш, абні́ме і абдыму́, абды́меш, абды́ме; абня́ў, -няла́, -ло́; абнімі́ і абдымі́; абня́ты; зак., каго-што.

1. Ласкава абхапіць рукамі каго-, што-н. для выражэння сардэчных адносін.

Маці пяшчотна абняла сына.

2. Акінуць, ахапіць позіркам.

Не а. вачамі прасторы палёў.

3. перан. Акружыць з розных бакоў.

Маладыя рабіны абнялі сядзібу.

Пажар абняў сяло.

4. перан. Ахапіць, авалодаць (пра пачуцці).

Лясны спакой абняў душу лагодай.

(Як) вокам (позіркам) абняць (разм.) — вельмі далёкі, як толькі можна ўбачыць.

|| незак. абніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абдыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агарну́ць, агарну́, аго́рнеш, аго́рне; агарні́; аго́рнуты; зак., каго-што.

1. Укрыць з усіх бакоў, абкруціць, абгарнуць.

А. коўдрай дзіця.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Настаць, заспець (пра ноч, цемру і пад.).

Змрок агарнуў зямлю.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Апанаваць, завалодаць, захапіць, ахапіць каго-н.

Думкі пра дом агарнулі хлопца.

Млявасцю агорнута ўсё цела.

4. Абняць, абхапіць, ахапіць.

Полымя агарнула ўвесь дом.

|| незак. аго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. агарну́цца, агарну́ся, аго́рнешся, аго́рнецца; агарні́ся; незак. аго́ртвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахапі́ць, ахаплю́, ахо́піш, ахо́піць; ахо́плены; зак., каго-што.

1. Тое, што і абхапіць.

2. перан. Зайсці з флангаў і акружыць праціўніка.

А. флангі праціўніка.

3. Успрыняць цалкам (што-н. вялікае).

А. позіркам рачную даліну.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Авалодаць з нястрымнай сілай (пра пачуцці, стан).

Радасць ахапіла душу.

5. Уключыць у кола дзеяння, уплыву.

А. насельніцтва падпіскай на газеты.

6. Абдаць чым-н., пранізаць.

Мяне ахапіла холадам.

Як вокам ахапіць (разм.) — колькі можна ўбачыць.

|| незак. ахо́пліваць, -аю, -аеш, -ае і ахапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. ахо́п, -у, м.

|| прым. ахо́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абле́гчы, -ля́гу, -ля́жаш, -ля́жа; -ля́жам, -ля́жаце, -ля́гуць; -лёг, -ле́гла і -лягла́, -лягло́; -ля́ж; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пакрыць, абвалачы, ахутаць.

Хмары аблеглі ўсё неба.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Шчыльна прылегчы да чаго-н. з усіх бакоў, абхапіць што-н.

Сукенка добра аблегла стан.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апусціцца, панікнуць, абвяць.

Бульбоўнік аблёг ад гарачыні.

4. Злегчы, захварэць.

Аблегла бабуля, не ўстае.

|| незак. абляга́ць, -а́е (да 1—3 знач.).

|| наз. абляга́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прайма́ць ’прабіраць, пранізваць (пра мароз, холад, вецер і пад.); глыбока, моцна дзейнічаць, рабіць вялікае ўражанне на каго-небудзь’ (ТСБМ), ’прасоўваць (нітку) праз ігольнае вушка’, ’пранікаць (аб ветры, марозу)’ (Нас.), пройма́ць ’праймаць, прабіраць’ (ТС), зак. тр. пройняты ’спехам прашыць, прыхапіць ніткай’ (Клім.), ст.-бел. проимати ’разабраць, зрабіць у чым-небудзь адтуліну’. Прыставачны дзеяслоў ад імаць (гл.). З семантычных паралеляў параўн. рус. пронимать ’прабіраць (аб холадзе)’ і ўкр. пройма́тиабхапіць (аб холадзе); прасоўваць нітку (у іголку)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

schlngen* I

1. vt абвя́зваць; абвіва́ць; абхапі́ць;

sie schlang die rme um sinen Hals яна́ абвіла́ рука́мі яго́ шы́ю

2. ~, sich ві́цца, абвіва́цца (аб раслінах)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)