агарафо́бія

(ад гр. agora = плошча + phobos = страх)

мед. паталагічная боязь адкрытай прасторы; страх, які ўзнікае пры пераходзе праз шырокія плошчы, вуліцы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

алігемі́я

(ад гр. oligos = нешматлікі, нязначны + haima = кроў)

мед. змяншэнне агульнай колькасці крыві ў арганізме (пры крывацёках, згусанні крыві і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

батэрфля́й

(англ. butterfly = матылёк)

стыль спартыўнага плавання на грудзях, пры якім абедзве рукі адначасова выносяцца на паверхню вады (параўн. брас, кроль).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

пандэмі́я

(гр. pandemia = увесь народ)

больш шырокае, чым пры эпідэміі, распаўсюджванне якой-н. інфекцыйнай хваробы, якая ахоплівае цэлыя краіны, нават мацерыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

тай-брэ́йк

(англ. tie-break)

прадастаўленне абмежаванага часу пры роўным ліку ў каманд, гульцоў у некаторых відах спорту (напр. шахматны т.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

цэнтралі́зм

(фр. centralisme, ад лац. centralis = які знаходзіцца ў сярэдзіне)

сістэма кіравання, пры якой мясцовыя ўстановы, органы падпарадкаваны цэнтральнай уладзе, цэнтру.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ПАКГА́УЗ (ням. Packhaus),

склад для захоўвання грузаў пры чыг. станцыях, партах і да т.п.

т. 11, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭАПЕРА́ЦЫЯ,

паўтор аперацыі хірургічнай у выпадку недастатковай яе эфектыўнасці або пры ўзнікненні пасляаперацыйных ускладненняў.

т. 13, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ох, выкл.

1. Выражае спалох, боль, адчуванне палёгкі і пад. [Маці:] — Ох, і стамілася я за дзень, Толік!.. Пакуль з гаспадаркай управілася ды грубку распаліла, і час непрыкметна прайшоў... Каршукоў. — Ох, божухна мой, божухна, — ніяк не магла маці дрыжачымі ад страху рукамі зашпіліць апошні гузік у .. [Лёнькі] на грудзях. Капыловіч.

2. Ужываецца пры выказванні, якое мае адценне шкадавання, незадавальнення і пад. Ох, паплыў бы я, здаецца, Хмаркі, разам з вамі, Каб на вёску сваю глянуць Нуднымі вачамі. Колас. — Ох, і не любіце вы, дзядзя Міша, спорт! — дакорліва ківаў галавою Смаляк. Паслядовіч. // Ужываецца пры выражэнні здзіўлення, захаплення і пад. Ох, суседка ж у мяне, Дайце ж, людзі, рады! Глянеш — сэрца растае, А я ж ёй не рады. Русак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераваро́т, ‑у, М ‑роце, м.

1. Змена існуючага грамадска-палітычнага ладу або ўрада сілай. Дзяржаўны пераварот. Рэвалюцыйны пераварот. Палітычны пераварот.

2. Рэзкі паварот, карэнныя змены ў развіцці, ходзе чаго‑н. Пераварот у навуцы. Тэхнічны пераварот. □ З’яўленне такога натоўпу зрабіла ў доме цэлы пераварот. Колас. І вось за адзін вечар адбыўся цэлы пераварот, адчуў Віця, што цяпер не толькі пра свае клопаты думаць трэба. Нядзведскі.

3. Спец. Фігура вышэйшага пілатажу, пры якой самалёт пераварочваецца ў паветры. Зрабіўшы правы, пасля левы віражы, Крывахіж паправіў на плячах лямкі парашута.. І пайшлі перавароты, пасля пятля... Алешка. // Гімнастычная фігура, пры якой цела гімнаста пераварочваецца ў паветры.

•••

Дварцовы пераварот — насільная змена манарха, кіраўніка дзяржавы сіламі прыдворных груп высокапастаўленых асоб без ўдзелу народных мас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)