Мярзота ’подласць, погань’, ’тое, што выклікае агіду’, мярзлотнік ’нягоднік’ (ТСБМ, Нар. Гом.), капыл. мярзотка ’нягодніца, благая жанчына’ (Жыв. сл.). Укр. мерзота ’тс’, славен. mersota ’агіда’, серб.-харв. мрзота. Магчыма, прасл. mьrzota. Гл. мярза́вы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́дзелень ’зеленаваты, недаспелы’ (слуц., Нар. сл.), ’недаспелая садавіна’ (карэл., Сл. ПЗБ), на́дʼзялян, на́дʼзялянь ’зеленаваты’ (навагр., Жыв. сл.). Са спалучэння над (прыназоўнік са значэннем меры) і назоўніка зелен(ь) у форме старога він. скл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крапа́ць 1 ’падаць дробнымі кроплямі, пырскаць, пакрываць крапінамі’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах.). Да крапіць 1 (гл.).
Крапа́ць 2 ’начыняць, фаршыраваць’ (Сл. паўн.-зах., Малч., Шн., Нар. сл.). Ці не да корпацца (гл.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кра́пля ’кропля’ (Сл. паўн.-зах., ТС, КЭС, лаг., З нар. сл.). Укр. крапля, рус. крапля, серб.-харв. krapla, славен. kráplja, польск. krapla, чэш. krapja. Да прасл. krapja < krapati. Гл. крапаць 1, крапіць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кіда́цца ’кідацца, мітусліва рухацца’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., Касп.), ’жыць у беднасці, горы, перабівацца’ (ТСБМ, Шат., Жд. 2), ’адмаўляцца, цурацца’ (Нас.). Гл. кідаць.
Кідацца ’гадавацца (пра свіней)’ (Нар. словатв.). Параўн. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лажніца ’спальня’, ’адпачывальня’ (Нас., Бяльк.; мсцісл., З нар. сл.), укр. ложниця, рус. ложница, ст.-польск. łożnica, чэш. ložnice, славен. lężnica ’тс’, серб.-харв. ложница ’спальня’, ’пасцель’, балг. ложница. Прасл. Іогьпіса. Да лажыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паляру́ш ’паралюш’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Грыг., Арх. Бяльк., слонім.; Сл. ПЗБ, З нар. сл.), ’маланка’ (Яруш.). З паралю́ш у выніку перастаноўкі зычных р і л, але, магчыма, і з польск. palarusz ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацяўпе́шка ’тугадумны, някемлівы чалавек’ (дзятл., Сцяшк. Сл.; полац., Нар. лекс.). Да па‑ і цяўпсці́, цяўпці́ ’гаварыць недарэчна’, якія з літ. čiaũpti ’тс’, ’выдумляць’, čiupénti ’марудна рабіць’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 380 і 394).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плу́шкі 1 ’палавінкі гарбуза’ (пух., Сл. ПЗБ). Да апуха, плаха i̯ (гл.).⇉■
Плу́шкі 2 ’перамёрзлая ў зямлі бульбіна’ (дубр., Нар. словатв.). Няясна, магчыма, роднаснае чэш. plucha ’абалонка зерня’, далей д& плюхлы ’вялы’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прагаласо́ніць ’патраціць без патрэбы’ (навагр., Нар. словатв.). Няяснае слова. Можна было б параўнаць з галас ’крык, шум, бойка’, галасаваць ’гучна крычаць’ і да т. п. (гл.). Але ў гэтым выпадку няяснай застаецца семантыка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)