Бакай ’рачная пратока; глыбокае месца ў рацэ; яма ў балоце’ (Інстр. лекс.). Рус. дыял. бака́й ’ручай’, укр. бака́й ’глыбокая яма ў рацэ, сажалцы; выбоіна (з вадой) на дарозе’ (ці сюды ж укр. бакаль ’возера’?). Слова няяснага паходжання. Магчыма, запазычанне з усх. моў. Параўн. Фасмер, 1, 109; Юркоўскі, SOr., 13, 69. Не пераконвае прыняцце роднаснасці з гальск. beccus ’заглыбленне, упадзіна’ (так Гараеў, 9) або параўнанне (Сабалеўскі, Slavia, 5, 441) з бак. Рудніцкі (57) прапануе вывядзенне ад бак ’рэзервуар’. Наўрад ці гэта так (супраць Юркоўскі, там жа). Не пераконвае таксама версія пра запазычанне з італ. bocca ’рот, вусце, заліў і т. п.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бамбэ́лак невялікі барабан з бразготкамі’; пераносна ’жывот’ (Янк. Мат.). Запазычанне з польск. bąbel, bębel ’пухір, бурбалка’, памянш. bąbelek, кантамінаванага з польскім bębenek ’бубен, барабан’ (першае — да слав. асновы bǫb‑, другое — таксама да bǫb‑; экспрэсіўна-гукапераймальныя асновы, гл. Слаўскі, 1, 29, 31). Кантамінацыя мела месца, мабыць, ужо ў бел. мове. Але не выключаецца, што бамбэ́лак проста з польск. bąbelek ’бразготка’. Параўн. значэнне бел. слова: ’невялікі барабан з бразготкамі’ (!). Параўн. укр. бамбу́лька ’круглая ягада (бульбы)’ < польск. Да фанетыкі такіх запазычанняў гл. Зілынскі, PF, 12, 376. Пра магчымасць захоўвання групы ‑ом‑ (< прасл.‑ǫ‑) у слав. мовах гл. Махэк₂, 44 (але непераканаўча).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барліна ’барка, вялікая лодка, баржа, вялікі рачны човен’ (БРС, Янк. I, Маслен., КЭС, лаг.), бэрліна (Бесар., 153). Рус. берли́нка ’від рачнога судна на Дняпры і Сожы’, укр. берли́на, берлі́на ’від чаўна, баржы на Днястры’. Паводле Брукнера, 21; Клюге, Seemannsspr., 88; Корбута, PF, 4, 482, ад назвы месца Berlin (як і назва карэты рус. берли́н). З іншага боку, Гараеў, а за ім і Безлай, Novejše, 10–11, вылучаюць іншую версію (Гараеў: сувязь з польск. berło, укр. берло ’палка, жэзл’; Безлай прыводзіць слав. адпаведнасці: славен. brlȁ ’агароджа, частакол у рацэ’ і да т. п.). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 158.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мачу́ла1, мачу́ло, мачу́лішча, мачу́ліска ’мачыльня, сажалка, лужа, яма на балоце, акно сярод плаву, агароджанае калкамі месца ў возеры, дзе мочаць лён’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; полац., ушац., Нар. лекс.). Беларускае. Да мачы́ць (гл. мача́ць). Сюды ж мачу́льнік ’сноп канапель, прыгатаваны для мачэння’ (паст., Сл. ПЗБ).

Мачула2 ’рагоз, Typha latifolia L.’ (маг., Кіс.). У выніку пераносу значэння ’яма, сажалка’ на назву расліны, якая расце там. Да мачу́ла1.

Мачула3 ’перакладзіна на рыштаваннях’ (ст.-бел., XVII ст.) запазычана са ст.-польск. maczulec, якое з ням. Netzholz (Булыка, Лекс. запазыч., 97; Варш. сл., 2, 841).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяць ’размінаць’, ’аддзяляць валакно ад трасты’, ’таўчы’, ’камячыць’, ’прыгінаць, прытоптваць (расліны) да зямлі’, ’умінаць, есці з апетытам’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Ян.; міёр., Нар. лекс.). Укр. мʼя́ти, мня́ти, рус. мять, ц.-слав. мѧти; польск. miąć, ст.-чэш. mieti, славац. mäť, славен. méti, балг. мъ̀на. Прасл. męti (mьnǫ), да якога роднаснымі з’яўляюцца літ. mìnti ’таптаць (пасевы)’, ’мяць лён’, лат. mĩt ’тс’, mīneмесца, дзе мнуць гліну’, ст.-прус. mynix ’дубільшчык’, ст.-інд. carmamnāh ’кажамяка’, ірл. men ’мука́’, уэльск. mathr ’таптанне, размешванне нагамі’ — і.-е. *men‑ ’таптаць’ (Траўтман, 185; Мюленбах-Эндзелін, 2, 646; Фасмер, 2, 634; Бязлай, 2, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лажэтнік1, лажэчнік ’прыстасаванне (месца ў паліцы з выемкамі) для захоўвання лыжак’ (Сцяшк., ТСБМ, ТС; ваўк., КЭС), пераноснае ’ручка лыжкі’ (івац., Сл. паўн.-зах.). У выніку распадабнення суседніх ж і ш апошняе перайшло ў т. Утворана ад зах.-бел. ложка і суф. ‑еш‑нік, як і іншыя гродз. рэгіяналізмы, напр., качаргешнік, памялешнік (Сцяцко, Афікс. наз., 153).

Лажэтнік2 ’від загароды ў вадаёме для лоўлі рыбы’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.) у выніку пераносу з лажэтнікі, які з пастаўленымі ў ім лыжкамі выглядае як рашотка, параўн. гриткі ’рашотка’, ’пярэплат’, в.-дзв. ’жэрдкі ў асеці, на якіх сушылі снапы’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Алё́с ’алешнік, балота, пакрытае густым алешнікам і лазой, мокрае месца’ (Бяльк., БРС, Гарэц., Касп., Маш., ДАБМ), альса ’балотная сенажаць часам з альхой’ (Касп.), смален. алёс (Дабр.), паўдн.-пск. алёс, польск. olśna. Этымалагічная сувязь з альха (вольха), альша не выклікае сумненняў, але захаванне s пасля ь незразумелае. Лінгвагеаграфія слова дазваляе думаць аб балтыйскай крыніцы. Тады алёс < *als (літ. al̃ksnis ’вольха’). Гл. Тапароў-Трубачоў, Лингв. анал., 254, гл. таксама Талстой, Геогр., 160, дзе спасылка на вуснае выказванне Трубачова. Карскі, РФВ, 49, 12, алёс лічыць з лат. aluots ’крыніца’, што фанетычна, семантычна і геаграфічна неверагодна. Параўн. Фасмер, 1, 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыста́нак, прыста́нішча, прыста́ннемесца, дзе можна прыстаць, прытуліцца; часовае жыллё’ (парыц., Некр.; Бяльк., ТСБМ), прыста́нак ’чыгуначны прыпынак’ (Жд. 2), прыста́н ’прыпынак, прытулак’ (Бяльк.), прыстані́вка ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (жыт., ДАБМ). Дэрываты ад асновы цяп. часу дзеясловаў прыста́ць і прыста́ну (гл. стаць). Шматлікія вытворныя і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус. приста́нище ’прыстанак, прытулак’, харв. prìstan, prìstanište ’прыстань, порт’, славен. pristȃn, pristanišče ’прыстань, порт’, балг. при́стан ’прыстань, прытулак’, пристанище ’порт’, ст.-слав. пристаниште ’прытулак’. Найбольш дакладная паралель у польск. przystanek ’прыпынак’. Варбат (Слав. языкозн., IX, 70) мяркуе пра магчымае прасл. *pristanъ/ь. Гл. таксама Сной₂, 579.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́дзілка, се́дзелка, се́дзялка ‘сядзенне ў прасніцы’ (паст., віл., Сл. ПЗБ), ‘стойка для дзяцей’ (круп., Сл. ПЗБ), ‘сядзенне ў прыстасаванні для пад’ёму бортніка’ (рагач., Сл. ПЗБ), седа́лка ‘крэсла для малога дзіцяці’ (ТС), се́дзелко ‘услончык, месца для сядзення’ (ТС), се́дзела, се́дзелка ‘частка прасніцы, на якой сядзяць’ (віл., Шатал.). Славен. sedélo, балг. седело. Прасл. *sědědlo, паводле Варбат (Морфон., 213), дэрыват ад прасл. *sěděti ‘сядзець’. Лаўчутэ (Балтизмы, 131) адносіць слова да балтызмаў, параўн. лат. sêdela ‘крэсла, сядзенне’, дыял. sêdelis ‘сядзенне ў ільномялцы’, што не мае падстаў; хутчэй, запазычанне з беларускай мовы, параўн. макед. седил ‘верхняя частка сядла’, седало ‘сядзенне’, балг. седа́лка ‘тс’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́цыя ‘станцыя’ (гродз., Сл. ПЗБ), ст.-бел. стацыя, стацэя ‘пастой, месца адпачынку’, ‘забеспячэнне’ (Ст.-бел. лексікон), стацея: стацеи давати/поднимати ‘прымаць і карміць князя з яго світаю ў час паездак па правінцыі, а таксама яго пасланцоў і даваць ім фурманкі для праезду ў наступны маёнтак’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 130). З лац. statio ‘пастой’ праз ст.-польск. stacyja, польск. stacja ‘пастой, прыпынак, станцыя’ (Булыка, Лекс. запазыч., 84; Сл. ПЗБ, 4, 583). Сюды ж стаце́йка ‘чыстая палавіна хаты’ (Сцяшк. Сл.), што адлюстроўвае захаванне старой семантыкі, параўн. станцыя (гл.), польск. stacja ‘кватэра’ і інш. Гл. Брукнер, 512; Фасмер, 3, 746, 748; ЕСУМ, 5, 396, 403.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)