*Няро́знак, нырознак ’няздатны чалавек’ (Сл. Брэс.). Відаць, да знак, знаць (гл.), параўн. укр. нероззнака ’недасведчаны, нязнайка’, польск. nierozeznany ’недасведчаны, непаінфармаваны’ і пад. Сюды ж, відаць, і ганчарны тэрмін нэрознак ’сярэдні гаршчок’ (Вярэн.), г. зн. ’нявызначаных памераў (паміж вялікім і малым)’. Параўн. таксама няўрознак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярзля́к, мерзля́к ’чалавек, вельмі адчувальны да холаду, марозу’, ’мёрзлы прадмет’, ’замёрзлы выступ гразі’, ’лядзяк’ (ТСБМ, Шат., Ян.; клец., Нар. лекс.; смарг., Сл. ПЗБ), мярзьля́чча ’мёрзлыя камякі’, ’мёрзлая гародніна’ (Бяльк., Растарг., ТС). Да мёрзлы < мерзнуць (гл.). Аб суфіксе ‑як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 130–131.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаба́ч ’чалавек з вялікім ілбом’ (БРС), лоба́ч ’здаравяка’ (ТС), ’кукса; карова без рог’ (Сцяшк.) суадносіцца з прым. лабаты (гл.). У выніку пераносу значэння паводле падабенства палес. лаба́ч ’невялікі шчупачок’ (Крыв.) утворана пры дапамозе суф. ‑ач, які ўказвае на характэрную знешнюю прыкмету (Сцяцко, Афікс. наз., 95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабзе́нь ’хлопец з вялікім ілбом’ (Нас.). Сюды ж формы з перастаноўкай: лазбень ’тс’ (Жд. 2, Нас., Бяльк.), ’поўны, здаровы чалавек’ (Бяльк.). Метатэза адбылася, відаць, паводле асацыяцыі з дзеясловам лазіць і наз. лоб (’лазіць усюды’ > ’свавольнічаць’ ’выдумляць’ > ’быць разумнікам’). Параўн. таксама смал. лабзень, лазбень ’лоб’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́кальнік ’той, хто адпраўляе ў пекла’ (Рам.), смал. пеке́льнік ’памагаты д’ябла’, укр. пеке́льник ’д’ябал, жыхар пекла’. Запазычана з польск. piekielnik ’д’ябал; асуджаны на вечныя пакуты; бязбожнік; скандаліст’ < ст.-чэш. pekelník ’д’ябал; пракляты чалавек у пекле’ са зменай націску пад уплывам пе́кла, параўн. пяке́льны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераме́тнік 1 ’здраднік’ (Нас.), рус. маск., валаг. перемётник ’пераменлівы чалавек’, переме́тчик ’здраднік’. Відаць, калька з рус. мовы. Параўн. перакі́нчык (гл.).

Пераме́тнік 2 ’церассядзёлак’ (малар., Нар. словатв.). Рус. ярасл., сіб. переме́тник ’тс’. Відавочна, запазычана з рус. мовы ў перыяд бежанства ў Расію ў Першую Сусветную вайну.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прашавярэ́ніцца ’не выканаць загаду’ (Нас.). З прыст. пра-, прыст. ша‑ аргатычнага паходжання і вярэ́ніцца. Апошняе паходзіць ад вярэня, параўн. вярэнька ’някемлівы, мешкаваты чалавек’ (гл). Сюды ж з іншай суфіксацыяй рус. цвяр. ша́верзить ’строіць падкопы’, ша́верзні ’плёткі’, ша́верзень ’пляткар’ і бел. вярзці (гл. Фасмер, 4, 393).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыблу́да, прыблу́д, прыблу́дак ’чужы, нетутэйшы чалавек; прыблудная жывёліна’ (Нас., Ласт., Растарг., ТСБМ; брасл., мін., Сл. ПЗБ; ТС), прыблу́днік ’той, хто далучыўся да каго-небудзь, прыстаў, прыблудзіўся да якога-небудзь месца’ (ТСБМ), прыблу́дыш ’беспрытульны, немаведама чый’ (Бяльк.). Назоўнікі, утвораныя ад дзеяслова прыблудзіць (‑цца) < блудзіць (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́жала ’пудзіла’ (ТСБМ, Касп.), пужа́ла ’тс’ (Нас., Гарэц., Бяльк.; полац., Янк. 2), пужа́дла, пужа́йла (паст., брасл., Сл. ПЗБ; Жд. 2), пужа́йло ’пудзіла; нелюдзімы чалавек’ (ТС; нараўл., добр., Мат. Гом.). Утворана ад пужа́ць (гл.), параўн.: здзелав с онучки пужайло и ходзя кругом, пужая верабьёв (Рам. 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́прык ’малое дзіця’ (Цых.), ’празмерна малы ростам’ (драг., З нар. сл.). Гл. поўпрык ’тс’, магчыма, збліжанае да луп, пупыр (гл.); да фанетыкі параўн. пухір/паўхір, пупрыца/паўпрыца і пад. Сюды ж, магчыма, укр. пу́рик ’нізкі ростам, тоўсты чалавек’, паводле ЕСУМ (4, 636), няяснае па паходжанні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)