СЕРЖПУТО́ЎСКІ Іосіф Адамавіч (26.3.1826 — пасля 1891),
расійскі ваенны дзеяч. Ген. ад кавалерыі ў адстаўцы (1891). З дваран Гродзенскай губ. Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1847). Удзельнік задушэння Рэвалюцыі 1848—49 у Венгрыі. У час Крымскай вайны 1853—56 вызначыўся пры аблозе крэпасці Сілістрыя (1854) і пры Севастопальскай абароне 1854—55 (узнагароджаны залатой шабляй «За храбрасць»). У жн. 1862 прызначаны ад’ютантам намесніка ў Царстве Польскім вял.кн. Канстанціна Мікалаевіча. Удзельнік задушэння паўстання 1863—64. У 1864—71 камандзір 6-га уланскага Валынскага палка. У 1872—74 назіраў за правядзеннем рэкруцкіх набораў у губернях (у Віленскай губ. ў кастр. 1874). З 1874 камандзір брыгады 5-й кав. дывізіі, у 1881—91 нач. 5-й кав. дывізіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАМЯНКО́Ў Апанас Дзмітрыевіч (22.2.1896, в. Леніна Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 8.3.1972),
Герой Сав. Саюза (1945), ген.-лейтэнант (1945). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Скончыў пях. курсы (1919), Аб’яднаную ваен. школу (1927), курсы ўдасканалення каманднага саставу імя Фрунзе (1941), паскораныя курсы (1942) і Вышэйшыя курсы (1950) пры Ваен. акадэміі Генштаба. Удзельнік грамадзянскай вайны 1918—20. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Паўд.Зах., 3-м Укр. і 1-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, нам. камандуючага арміі па тыле, нам. камандзіра, камандзір корпуса. Удзельнік вызвалення Украіны, Варшаўска-Лодзінскай, Пазнанскай, Берлінскай аперацый. Стралк. дывізія на чале з ген.-маёрам Ш. вызначылася 20.7—1.8.1944 у баях за г. Магнушаў (Польшча). Да 1953 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЛАЎ Барыс Абрамавіч (10.10.1882, в. Мікуліна Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 20.4.1943),
удзельнікрэв. руху, публіцыст. У 1901 за кіраўніцтва забастоўкай у Віцебску сасланы ва Усх. Сібір. З 1904 вёў парт. работу ў Пецярбургу, Мікалаеве, Днепрапятроўску, Маскве, Екацярынбургу. У 1909—11 слухач парт. школы ў Ланжумо (Францыя). За рэв. дзейнасць 4 разы арыштаваны, каля 10 гадоў правёў на катарзе. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 супрацоўнік газ. «Правда», рэдактар газ. «Голос правды» ў Кранштаце, пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 на парт. і сав. рабоце ў Віцебску, Маскве. Удзельнікграмадз. вайны. У 1924—25 на сав., гасп. і дыпламат. рабоце. Чл.ВЦВК у 1918—19. Аўтар брашур і артыкулаў пра рэв. рух і Кастр. рэвалюцыю 1917. Рэпрэсіраваны ў 1937. Памёр у турме. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДНО́Ў Яўген Міхайлавіч (?, Віцебская губ. — ?),
бел. грамадска-паліт. дзеяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У 1-ю сусв. вайну на фронце. Пасля Лют. рэв. 1917 нам. старшыні Харкаўскага губ. Савета сял. дэпутатаў, удзельнік Усебеларускага з’езда 1917. З 1918 чл.Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Бел.нац.к-та ў Адэсе. У 1918 міністр ваен. спраў, са снеж. 1919 — замежных спраў ва ўрадзе БНР. З сак. 1921 у Варшаве, нам. старшыні Бел.к-та. 8.5.1921 выключаны са складу ўрада за правакацыйныя дзеянні супраць БНР. Пазней жыў у Берліне. Сабраў вял. колькасць матэрыялаў аб масонстве, частка з якіх адлюстроўвала паліт. дзейнасць рас. масонства ў перыяд Лют. і Кастр. рэвалюцый. У 1932 падрыхтаваў на імя прэзідэнта Германіі П.Гіндэнбурга шэраг дакументаў пра падрыўную дзейнасць масонскіх лож у Еўропе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́СІК Алег Аляксандравіч (н. 4.12. 1915, г. Ярцава Смаленскай вобл., Расія),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), маршал бранятанк. войск (1975). Праф. (1972), ганаровы акадэмік Акадэміі ваен. навук Рас. Федэрацыі (1995). Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1935. Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Зах., 3-м Бел. франтах. 2.7.1944 4-я гв.танк. брыгада на чале з палк. Л. зламала супраціўленне праціўніка пад Мінскам (у раёне в. Гарадзішча) і раніцай 3 ліп. адна з першых увайшла ў горад. Пасля вайны на камандных і кіруючых пасадах у Сав. арміі, выкладчык у Ваен. акадэміі Генштаба, у 1969—78 нач.Ваен. акадэміі бранятанк. войск імя Маліноўскага. Ганаровы грамадзянін г. Мінск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ДНІКАЎ Іван Ільіч (26.9.1902, г.п. Сядова Новаазоўскага р-на Данецкай вобл., Украіна — 22.4.1976),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-палк. (1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). У Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнікграмадз. вайны. У Вял.Айч. вайну з 1941 на розных франтах, у т. л. 3-м Бел.: камандзір стралк. брыгады, дывізіі, корпуса, камандуючы арміяй. Корпус 39-й арміі на чале з Л. вызначыўся ў бітве за Дняпро 1942 1943, Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944, акружэнні і разгроме віцебскай групоўкі праціўніка (гл.Віцебскі «кацёл»), У 1945—68 на камандных пасадах у Сав. Арміі, на выкладчыцкай рабоце. Ганаровы грамадзянін г. Віцебска. Аўтар кніг «Пад Віцебскам» (1962), «Вогненны востраў» (1971), «Праз навальніцы» (2-е выд. 1973) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПРУ́Н Сцяпан Паўлавіч (2.8.1907, с. Рэчкі Белапольскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 4.7.1941),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну; першы ў час вайны двойчы Герой Сав. Саюза (1940, 1941). Скончыў Ваен. школу пілотаў (1931). У Чырв. Арміі з 1929. З 1931 лётчык-выпрабавальнік. Удзельнік баёў з яп. захопнікамі (у 1939—40 камандаваў групай добраахвотнікаў лётчыкаў-знішчальнікаў у Кітаі), сав.-фінл. вайны 1939—40 У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах. фронце. Камандзір знішчальнага авіяц. палка асобага прызначэння (сфарміраваны з лётчыкаў-выпрабавальнікаў). У першым баі С. збіў 2 самалёты праціўніка. 4 ліп., выконваючы чацвёрты за дзень вылет, С. уступіў у бой з 6 фаш. знішчальнікамі Загінуў каля в. Манастыры (цяпер в. Палявая) Талачынскага р-на. На месцы яго гібелі ўстаноўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЁРАЎ Іван Андрэевіч (24.3.1905, в. Двурэчкі Ліпецкай вобл., Расія — 7.10.1941),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Ваен. акадэмію імя Дзяржынскага (1941). У Чырв. Арміі з 1932. Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну капітан Ф. камандзір асобнага мінамётнага дывізіёна рэактыўнай артылерыі на чале першай у Чырв. Арміі эксперыментальнай батарэі, якая 14.7.1941 упершыню нанесла ўдары па ворагу з рэактыўных установак БМ-13 («кацюш») на чыг. ст. Орша і па пераправах цераз Дняпро і Аршыцу. Трапіўшы ў акружэнне, дывізіён з баямі прайшоў больш за 200 км па тылах ворага, але ў ноч на 7 кастр. ў час няроўнага бою на Смаленшчыне сав. воіны, расстраляўшы ўвесь боезапас, падарвалі сакрэтную зброю. У г. Орша створаны мемар. комплекс «Кацюша», у в. Пішчалава Аршанскага р-на пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛАСЦЯКО́Ў Георгій Мікітавіч (20.7.1902, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 22.7.1983),
віцэ-адмірал (1945), Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Ваенна-марское гідраграфічнае вучылішча (1925), спецкурсы камсаставу (1928), Ваен. акадэмію Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1919, у ВМФ з 1921. Удзельнікграмадз. вайны 1918—20. З 1933 камандзір першай падводнай лодкі «Ласось» (пазней вядомая як «Шчупак»), марской брыгады. У 1938 беспадстаўна рэпрэсіраваны, у 1940 рэабілітаваны, камандзір брыгады падводных лодак. З 1941 нач. штаба, камандзір Новарасійскай ваенна-марской базы, камандуючы Азоўскай і Дунайскай ваен. флатыліямі, удзельнік абароны Крыма, Каўказа. вызвалення Балгарыі, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Вызначыўся ў Новарасійскай наступальнай аперацыі 1943. Пасля вайны да 1969 на камандных пасадах у ВМФ, апараце Мін-ва абароны СССР. Аўтар кн. «Вечны агонь» (1980). Ганаровы грамадзянін гарадоў Баранавічы, Геленджык (Расія), Браціслава (Славакія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФІ́МАЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 6.2.1923, г.п. Канцяміраўка Варонежскай вобл., Расія),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. акупантаў. Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Маршал авіяцыі (1975). Канд.ваен.н. (1968). Засл.ваен. лётчык СССР (1970). Скончыў Ваенна-авіяцыйную школу (1942), Ваенна-паветр. акадэмію (1951), Ваен. акадэмію Генштаба (1957). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1942 — лётчык-штурмавік, камандзір звяна, эскадрыллі, штурман авіяпалка; здзейсніў 222 баявыя вылеты. Удзельнік баёў пад Смаленскам, на Беларусі, Польшчы, Германіі. У час Беларускай аперацыі 1944 штурмаваў пазіцыі варожых войск на рэках Дняпро, Друць, Бярэзіна, у Мінскім «катле». Пасля вайны ў Сав. Арміі. З 1969 1-ы нам., у 1984—91 галоўнакаманд. ВПС — нам. міністра абароны СССР. У г. Мілерава Растоўскай вобл. (Расія), дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва, устаноўлены бюст Я.