СУПРУ́Н Сцяпан Паўлавіч (2.8.1907, с. Рэчкі Белапольскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 4.7.1941),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну; першы ў час вайны двойчы Герой Сав. Саюза (1940, 1941). Скончыў Ваен. школу пілотаў (1931). У Чырв. Арміі з 1929. З 1931 лётчык-выпрабавальнік. Удзельнік баёў з яп. захопнікамі (у 1939—40 камандаваў групай добраахвотнікаў лётчыкаў-знішчальнікаў у Кітаі), сав.-фінл. вайны 1939—40 У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах. фронце. Камандзір знішчальнага авіяц. палка асобага прызначэння (сфарміраваны з лётчыкаў-выпрабавальнікаў). У першым баі С. збіў 2 самалёты праціўніка. 4 ліп., выконваючы чацвёрты за дзень вылет, С. уступіў у бой з 6 фаш. знішчальнікамі Загінуў каля в. Манастыры (цяпер в. Палявая) Талачынскага р-на. На месцы яго гібелі ўстаноўлены помнік.