шкумаццё, ‑я, н., зб.

Абрыўкі, кавалкі, асобныя часткі чаго‑н.; шкуматы. Са старой елкі.. пасыпалася леташняя ігліца, шкумаццё пасохлага моху і розная другая пацяруха. Лынькоў. І страсаюць з галін снегавое шкумаццё і іней дрэвы, выпростваюцца насустрач сонцу. Хадкевіч. / у перан. ужыв. І ўжо не сядзіцца ў ціхім Зацішку Таму, хто прачытвае Леніна кніжку, Хто скінуў старога жыцця шкумаццё, Хто новае творыць на вёсцы жыццё. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bow2 [baʊ] v.

1. кла́няцца; віта́ць пакло́нам

2. схіля́цца;

The trees bowed in the wind. Дрэвы схіляліся пад ветрам.

3. згіна́ць; го́рбіць; His back was bowed by old age. Яго спіна згорбілася ад старасці.

bow and scrape быць уго́длівым

bow to [ˌbaʊˈtu:] phr. v. падпарадко́ўвацца; скара́цца;

He bowed to the inevitable. Ён скарыўся перад непазбежным.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

хіста́ць

1. schukeln vt, schwngen* vt; hn und hr bewegen;

ве́цер хіста́е дрэ́вы der Wind bewgt die Bäume;

2. безас.:

яго́ хіста́е ад сто́мленасці er tumelt [schwankt] vor Müdigkeit;

3. перан. (рабіць няўстойлівым) nsicher [nschlüssig] mchen, vernsichern vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тро́нутьI сов.

1. (прикоснуться) крану́ць;

2. прям., перен. (задеть) зачапі́ць;

3. (сдвинуться с места, отправиться в путь) ру́шыць; см. тро́гатьI;

4. (попортить) прост. крану́ць, папсава́ць; (о морозе — ещё) прымаро́зіць;

моро́з тро́нул дере́вья маро́з крану́ў (прымаро́зіў) дрэ́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

foliate

1. [ˈfɔʊliət]

adj.

1) ліставы́, лісьцяны́ (лес)

2) лістападо́бны

2. [ˈfɔʊlieɪt]

v.i.

1) пакрыва́цца лі́сьцем (пра дрэ́вы), распуска́цца

2) расшчапля́цца на то́нкія пласты́

3.

v.t.

1) упрыго́жваць лісьцёвым арнамэ́нтам

2) пакрыва́ць ліста́мі

3) пакрыва́ць мэталёвай фо́льгай (шкло), срэ́брыць

4) нумарава́ць а́ркушы (кні́гі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

scrub

I [skrʌb]

1.

v.t. (-bb-)

шарава́ць, мыць або́ чы́сьціць, шару́ючы

2.

n.

шарава́ньне n.

II [skrʌb]

1.

n.

1) нізкаро́слыя дрэ́вы або́ кусты́

2) нізкаро́слы чалаве́к або́ жывёліна

3) Sport. рэзэ́рва f., запа́с -у m.

2.

adj.

малы́, благі́, слабы́; го́ршы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ГРАБЕ́НШЧЫК, тамарыкс,

тамарыск (Tamarix),

род кветкавых раслін сям. грабеншчыкавых. Каля 90 відаў. Пашыраны ў пустынях, паўпустынях і стэпах Паўд. Еўропы, Азіі і Паўн.-Усх. Афрыкі. На Беларусі ў Цэнтр. бат. садзе АН інтрадукаваны 4 віды: грабеншчык галінасты (T. ramosissima, расце і ў Лошыцкім парку), Гагенакера (T. hohenackeri), Меера (T. meyeri), квітучы (T. florida). У бат. садах і парках на Беларусі трапляюцца таксама грабеншчык выцягнуты (T. elongata) і рыхлы (T. laxa). Цвітуць у чэрв., ліп., магчыма другаснае цвіценне ў вер., кастрычніку.

Шматгадовазялёныя або скідваюць на зіму парасткі, кусты ці дрэвы выш. да 10 м са шматлікімі тонкімі доўгімі галінкамі і глыбокай, моцна разгалінаванай каранёвай сістэмай. Лісце сядзячае, шараватае або крыху блакітнае. Кветкі дробныя, ружовыя, пурпуровыя, фіялетавыя, радзей белыя, сабраныя ў доўгія гронкі. Плод — трохстворкавая каробачка. Насенне дробнае, хутка траціць усходжасць. Размнажаецца чаранкамі і каранёвымі атожылкамі. Абмярзаюць, аднак добра аднаўляюцца. Дэкар. і кармавыя расліны. Добрыя меданосы. Кара і асабліва галы на лісці багатыя дубільнымі рэчывамі (да 47—50%). Драўніну выкарыстоўваюць для такарных работ.

Г.​У.​Вынаеў.

Грабеншчык драбнакветкавы.

т. 5, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАБАЛО́ЦКІ (Мікалай Аляксеевіч) (7.5.1903, г. Казань, Расія — 14.10.1958),

рускі паэт. Скончыў Ленінградскі пед. ін-т імя Герцэна (1925). У 1936 беспадстаўна рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў на Д. Усходзе, у Алтайскім краі і Карагандзе. З 1946 у Маскве. Друкаваўся з 1928. Першая кн. вершаў «Слупкі» (1929). З. — лірык філас. складу. У яго паэзіі роздум пра адвечны кругаварот прыроды, перамогу чалавечага розуму і працы над стыхіяй, сцвярджэнне велічы чалавека (паэмы «Урачыстасць земляробства», 1933, «Звар’яцелы воўк», 1931, апубл. 1965, «Дрэвы», 1933, апубл. 1965, і інш.). Лірыцы характэрны аналітычнасць стылю, маляўнічасць і пластычнасць вобразаў (зб-кі «Вершы», 1948; 1957; 1959). Пераклаў «Слова пра паход Ігаравы», «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш.​Руставелі, творы груз., укр., італьян., венг. паэтаў. Для дзяцей апрацаваў раман Ф.​Рабле «Гарганцюа і Пантагруэль». На бел. мову творы З. перакладалі С.​Грахоўскі, Я.​Міклашэўскі і інш.

Тв.:

Собр. соч. Т. 1—3. М., 1983—84;

Избр. соч. М., 1991;

Столбцы. СПб., 1993;

Бел. пер. — Чырвоныя і сінія. Мн., 1932;

[Вершы] // Далягляды. Мн., 1979;

[Вершы) // Братэрства. Мн., 1986.

Літ.:

Турков А.М. Николай Заболоцкий. М., 1981.

І.​У.​Саламевіч.

т. 6, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́РФАЛК (Norfolk),

уладанне Аўстраліі на аднайм. востраве ў паўд.-зах. ч. Ціхага ак. Пл. 36 км². Нас. 2,2 тыс. чал. (1996), пераважна англа-палінезійскія метысы (нашчадкі перасяленцаў з в-ва Піткэрн), а таксама нядаўнія перасяленцы з Аўстраліі і Новай Зеландыі. Афіц. мова — англійская. Вернікі пераважна англікане. Больш за палавіну насельніцтва звязана з абслугоўваннем турыстаў. Адм. ц. і порт — пасёлак Кінгстан. Востраў вулканічнага паходжання. Паверхня — невысокае базальтавае плато. На Пн горны масіў выш. да 317 м. Клімат субтрапічны. Т-ра паветра ад 20 °C у ліп. да 24 °C у студзені. За год выпадае 1300 мм ападкаў. Часткова захаваліся эндэмічныя расліны: норфалкская хвоя, вечназялёныя цвердалістыя дрэвы і хмызнякі. Больш як палавіна тэр. вострава пад садамі, палямі, лугамі. Аснова эканомікі — абслугоўванне турыстаў. Частка насельніцтва займаецца земляробствам (цытрусавыя, бананы, кава, бульба, батат, ямс, агародніна), малочнай жывёлагадоўляй, птушкагадоўляй, рыбалоўствам. Невял. прадпрыемствы харч. прам-сці. Востраў звязаны рэгулярнымі рэйсамі суднаў і самалётаў з Аўстраліяй і Новай Зеландыяй, ёсць аэрапорт і 80 км аўтадарог. Аснова экспарту — насенне мясц. эндэмічных раслін, кава, бананы. Грашовая адзінка — аўстралійскі долар.

т. 11, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУ́НА (ісп. Puna, на мове кечуа — пустынны),

прыродная вобласць у Паўд. Амерыцы, Перу, Балівіі, Чылі і Аргенціне. Уяўляе сабой высакагорныя пустыні і сухія стэпы на высокаўзнятых пласкагор’ях Цэнтр. Андаў паміж Зах. і Цэнтр. Кардыльерамі. Выш. 3500—4600 м. У рэльефе пераважаюць слабахвалістыя раўніны і плоскія катлавіны, запоўненыя вулканічнымі, абломкавымі і азёрна-ледавіковымі адкладамі. Клімат высакагорна-трапічны з халаднаватым дажджлівым летам і халоднай сухой зімой. Сярэднія т-ры ліст. 5—10 °C, ліп. 2—6 °C. Ападкаў ад 1000 мм за год на Пн, да 100—200 мм на Пд і З. Характэрны рэзкія змены надвор’я і моцныя вятры. П. — вобласць унутранага сцёку (найб. р. Дэсагуадэра). Найб. азёры Тытыкака і Паапо. Развіты саланчакі. Глебы ад высакагорна-стэпавых да чырвона-бурых пустынных, часта саланчаковыя. Расліннасць пераважна ксерафільная, разрэджаная, з дзернавінных злакаў (кавыль, аўсяніца, вейнік і інш.), падушкападобнага хмызняку (льярэта і інш.), асобных кактусаў, салянак, трапляюцца нізкарослыя дрэвы (палілепіс, тола і інш.). Пашавая жывёлагадоўля (развядзенне авечак, мулаў, лам); у бас. азёр Тытыкака і Паапо — пасевы збожжавых, бульбаводства. П. вылучаюць таксама як вышынны ландшафтны пояс Цэнтр. Андаў.

т. 13, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)