ЦЫРКУНО́Ў Аляксандр Іванавіч (н. 28.3.1948, в. Лясань Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1976). Творы вылучаюцца экспрэсіўнасцю, лаканізмам вобразнай структуры, разнастайнасцю тэхн. прыёмаў, тонкімі каларыстычнымі вырашэннямі: сюжэтна-тэматычныя карціны «Гусляр» (1980), «Вяселле ў Капылі» (1982), «Бульба», «Роспач. Двое», «У чаканні» (усе 1984), «Памяці У.Караткевіча» (1985), «Хрост ліцьвінаў» (1987), «Поступ», «Дзяды» (абедзве 1988), «Покліч» (1994), «Плашчаніца» (2000), «Жыццядайная крыніца» (2002); трыпціхі «На досвітку» (1981), «Свята (1988), «Адвечнае святло Беларусі» (1998); партрэты «Веткаўчанін Ф.Шкляраў» (1976), «Першадрукар Ф.Скарына» (1984), «Вяртанне з нябыту», «Граф М.Валовіч» (абодва 1988), «Прысвячэнне В.Быкаву» (1990), «Зорачкі. С.Новік-Пяюн» (1991), «Гісторык М.Ермаловіч» (2001), «Я.Колас у Верхмені», «Я.Купала. На куццю» (абодва 2002), «Вітаўт Вялікі» (2003); пейзажы «Вострая брама» (1985), «На Палессі» (1988), «А ні канца, а ні пачатку» (1998); нацюрморты «Бабуліна спадчына» (1975), «Белая мелодыя» (1985) і інш.
Л.Ф.Салавей.
т. 17, с. 151
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБА́Н Яўген Пятровіч (29.12.1936, в. Калодзіна Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 30.7.1982),
бел. паэт і драматург. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1958). Працаваў акцёрам, пам. гал. рэжысёра па літ. частцы Бел. т-ра імя Я.Коласа (1958—65), Бел. т-ра імя Я Купалы (1976—80), у 1965—76 рэжысёр на Бел. тэлебачанні. Друкаваўся з 1960. Аўтар зб-каў вершаў «Нарачанка» (1969), «Чырвоныя сумёты» (1977), п’ес «Сіні снег» (паст. 1975, Бел. рэсп. т-р юнага гледача), «Чахарда» (нап. 1976), «Шрамы» (паст. 1977), «Чалавек з легенды» (з І.Ражковым; паст. 1978; абедзве т-р імя Я.Купалы), «Востраў Алены» (паст. 1982, т-р імя Я.Коласа), лібрэта тэлеоперы «Ранак» (паст. 1968), сцэнарыяў, шэрагу тэлеспектакляў і інш. П’есам уласцівы вострыя канфліктныя сітуацыі, акрэсленая праблемнасць, лірызм. На бел. мову пераклаў асобныя творы М.Шолахава, В.Шукшына, Н.Думбадзе, Ю.Тууліка і інш.
Тв.:
П’есы. Мн., 1983.
С.С.Лаўшук.
т. 17, с. 352
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЭ́ЙНЕР Іван Фёдаравіч (н. 10.9.1953, в. Беражное Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. літаратуразнавец. Д-р філал. н. (1994), праф. (1995). Скончыў БДУ (1975). Настаўнічаў. З 1981 выкладае ў Гомельскім ун-це (з 1983 заг. кафедры). Даследуе бел. баладу ў яе сувязях з нар. і літ. традыцыямі слав. народаў, сучасную бел. л-ру ў слав. і еўрап. кантэксце, фальклор. Аўтар манаграфій «Беларуская балада: Вытокі жанру і паэтычная структура» (1989), «Варожасць балады вякоў: Беларуская балада і славянскія традыцыі» (1993), «Шматмоўная літаратура Беларусі XIX ст.» (2002), вучэбных дапаможнікаў. Сааўтар зб-каў «Таямніцы замоўнага слова» (1997), «Сцэнізацыя фальклорных свят і абрадаў» (1999), «Роднае: Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Гомельскага раёна» (2000), «Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Рэчыцкага раёна» (2002), «Вяселле на Гомельшчыне: Фальклорна-этнаграфічны зборнік» і «Народная міфалогія Гомельшчыны» (абедзве 2003; усе з В.Новак).
Тв.:
«Душа прычаліцца крылом да неба...» Гомель, 1999.
А.І.Клімовіч.
т. 17, с. 479
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кос ’чорны дрозд’ (Маш.). Укр. кіс ’тс’, рус. кос ’шпак’, балг. кос ’чорны дрозд’, серб.-харв. ко̑с, славен. kós ’тс’, польск. kos, чэш. kos, славац. kos, в.-луж. kos, н.-луж. kos ’тс’. Да прасл. kosъ, калі прыняць думку аб генетычнай сувязі з kosъ ’косы’ (Ваян, RÉS, 35, 94–95). Этымалогія гэта цалкам адвольная. Таксама цяжка адказаць на пытанне, ці звязана генетычна *kosъ з літ. šėše ’тс’ (Брукнер, 259) (параўн. прасл. kosa і ст.-інд. śásati ’рэжа’). Але найбольш верагодным здаецца вывядзенне славянскіх паралелей з прасл. kopsъ (Мейе, MSL, 18, 171–172), якое, аднак, мы лічым палеабалканізмам у праславянскай мове: ст.-грэч. κόψιχος κόσσυφος ’чорны дрозд’. Кноблах (Glotta, 57, 1—2, 76–77) звязвае абедзве назвы са ст.-грэч. κόπτω ’капаць’ і прасл. kopati.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыжа́ляць ’крыху падгарэць на гарачай печы, ляжанцы (пра адзенне, тканіну)’ (дзярж., Нар. сл.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад жа́лець ’тлець’ (гл.; таксама жу́ляць, жу́раць), для якога, відаць, можна прапанаваць прасл. *žalěti, параўн. таксама каш. žaleć ’тлець’ (на апошняе, як і на ст.-польск. žal ’працэс гарэння’, звярнуў увагу яшчэ Ільінскі; гл. Бярнштэйн, Чередования, 12). Такім чынам, ёсць падставы рэканструяваць пару *žalěti/*žalь, адпаведную *žariti/*žarъ. Абедзве пары суадносяцца з і.-е. сінанімічнымі каранямі *gụher‑/gụhel; параўн. яшчэ і.-е. *g(e)u‑lo‑ ’жар; тлеючае вуголле’, добра адлюстраванае ў германскіх мовах (Покарны, 1, 399, 495; Супрун, Зб. Геаргіеву, 268–272). Параўн. таксама балг. дыял. прижулям ’(пра сонца) прыпячы, напячы’, якое, згодна з БЕР, 5, 710, ад жуля ’пячы, шчымець’, што, магчыма, звязана з зыходнай формай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕ́РНСКІ ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л,
міжнароднае аб’яднанне сацыяліст. і с.-д. партый у 1919—23. Створаны былымі ўдзельнікамі Інтэрнацыянала 2-га (фармальна адноўлены на кангрэсе ў Жэневе 31.7——6.8.1920; падрыхтоўчую працу вяла Выканаўчая камісія, створаная на канферэнцыі ў г. Берн 3—10.2.1919, скліканай былым старшынёй Міжнароднага сацыялістычнага бюро Э.Вандэрвельдэ). Лідэры — Вандэрвельдэ, С. і Б.Уэб, О.Баўэр, К.Каўцкі, Р.Макдональд і інш. Ідэйна і арганізацыйна процістаяў Камуністычнаму Інтэрнацыяналу. Праграма Бернскага інтэрнацыяналу (прынята ў 1920) прадугледжвала «мірнае і паступовае перарастанне капіталізму ў сацыялізм» праз пашырэнне дэмакр. правоў і свабод, абагульненне асн. сродкаў вытворчасці пры ўмове кампенсацыі і інш. У 1920—21 аб’ядноўваў партыі 15 краін (у т. л. С.-д. партыю Германіі, Брыт. лейбарысцкую партыю і інш.), больш за 6 млн. чл. (1920). У лют. 1921 некаторыя с.-д. партыі выйшлі з Бернскага інтэрнацыяналу і разам з інш. прыхільнікамі ўтварылі цэнтрысцкі Інтэрнацыянал 2 ½. У маі 1923 абедзве арг-цыі аб’ядналіся ў Сацыялістычны рабочы інтэрнацыянал.
т. 3, с. 121
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Б’ЁРНСАН (Bjørnson) Б’ёрнстэрне Марцініус (8.12.1832, Квікне, Нарвегія — 26.4.1910),
нарвежскі пісьменнік, грамадскі і тэатр. дзеяч. Узначальваў Нарвежскі тэатр у Бергене (1857—58) і Крысціянійскі тэатр (1865—(58), аддаваў перавагу нац. рэпертуару. Вядомы як майстар патрыят. лірыкі (у т. л. тэксту нарв. нац. гімна «Так, мы любім гэты край», 1859). Аўтар рамант. аповесцяў з сял. жыцця «Сюнёве Сульбакен» (1857), «Арне» (1859), «Марш для нявесты» (1877) і інш., нац.-гіст. («Паміж бітвамі», 1857; «Кароль Сверэ», 1861; «Сігурд Злосны», 1862, і інш.) і сац.-крытычных драм («Банкруцтва», «Рэдактар», абедзве 1875; «Кароль», 1877, «Звыш нашых сіл», ч. 1—2, 1883—95), твораў з маральнай праблематыкай (п’есы «Рукавічка», 1883; «Геаграфія і Любоў», 1885, і інш.; раманы «Сцягі ў горадзе і ў порце», 1884; «Божым шляхам», 1889; «Мэры», 1906). Нобелеўская прэмія 1903.
Тв.:
Бел. пер. — Бялявая нарвежка // Наша слова. 1993. № 34;
Рус. пер. — Полн. собр. соч. Т. 1—12. Киев;
Харьков, 1893—97;
Избранное. М., 1959;
Пьесы. Л.;
М., 1961.
Л.П.Баршчэўскі.
т. 3, с. 137
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОР (Bor) Матэй [сапр. Паўшыч
(Pavšič) Уладзімір; н. 14.4.1913, Гргар каля Горыцы, Славенія], славенскі пісьменнік. Правадз. чл. Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (1965),
чл.-кар. Югаслаўскай акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Люблянскі ун-т (1937). Удзельнік антыфаш. барацьбы, тэма якой займае важнае месца ў яго творчасці. Аўтар паэт. зб-каў «Бурай адолеем буру» (1942), «Плюшч над прорваю» (1952), «Сляды нашых ценяў» (1958), «Брыдзём, брыдзём», «У летняй траве» (абодва 1963), «Баладныя матывы» (1971), раманаў «Далячыні» (1961), «Адкінутыя» (1980), п’ес «Пан Лісяк», «Турма адкрылася», «Абдзіртусы» (усе 1944), «Цяжкі час» (1946), «Сусвет у акварыуме» (1955), «Школа ночы», «Зоркі вечныя» (абедзве 1971), зб. артыкулаў «Крытыка» (1961) і інш. На бел. мову асобныя вершы Бора перакладалі Н.Гілевіч, К.Севярынец, І.Чарота. У Бел. т-ры імя Я.Купалы ў 1984 ставілася яго п’еса «Зоркі вечныя».
Тв.:
Izbrano delo. Sv. 1—4. Ljubljana, 1973—77;
Zvezde so večne: Izbor. Ljubljana, 1977.
І.А.Чарота.
т. 3, с. 215
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛІХА́НАЎ Чакан Чынгісавіч (1835, урочышча Кушмурун Кустанайскай вобл., Казахстан — кастр. 1865),
казахскі асветнік-дэмакрат, гісторык, этнограф і фалькларыст. Чл. Рус. геагр. т-ва (1860). Скончыў Омскі кадэцкі корпус (1853). Удзельнік навук. экспедыцый у Сярэднюю Азію, Казахстан і Зах. Кітай, аўтар даследаванняў па гісторыі і культуры народаў гэтых краін. У працах «Кіргізы» (так называлі тады казахаў; 1856—58, апубл. 1958), «Сляды шаманства ў кіргізаў», «Кіргізскае радаслоўе» (абедзве апубл. 1904) матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, культуры казахаў. Зрабіў мноства этнаграфічна дакладных жанравых, партрэтных і пейзажных замалёвак да сваіх навук. і пуцявых дзённікаў. Артыкулы «Паданні і легенды Вялікай Кіргіз-Кайсацкай арды», «Нарысы Джунгарыі» і інш. пра вусную нар. творчасць казахаў, асаблівасці імправізатарскага майстэрства акынаў, віды песень і рытміку казахскага верша. Упершыню запісаў і пераклаў на рус. мову частку кірг. нар. эпасу «Манас».
Тв.:
Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—5. Алма-Ата, 1984—85.
Літ.:
Сегизбаев О.А. Исследователь, мыслитель. Алма-Ата, 1974;
Стрелкова М. Валиханов. 2 изд. М., 1990.
т. 3, с. 481
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬЕ́ХА (Vallejo) Сэсар (16.3.1892, г. Сант’яга-дэ-Чука, Перу — 15.4.1938),
перуанскі празаік, паэт. У першым зб. вершаў «Чорныя геральды» (1918; бел. пер. Р.Барадуліна, 1993) элементы паэтыкі лаціна-амер. мадэрнізму арганічна спалучаны з протаавангардысцкімі тэндэнцыямі і індзейскім фальклорам. У 1920—21 зняволены за ўдзел у сял. хваляваннях. У турме напісаў зб. «Трыльсе» (1922), вытрыманы ў традыцыях авангардысцкай паэзіі. З 1923 у эміграцыі (Францыя, Іспанія). У 1928 і 1931 наведаў СССР. Напісаў раман пра рабочых-індзейцаў «Вальфрам» і публіцыстычную кн. «Расія ў 1931 г.» (абодва 1931). Пад уражаннем грамадз. вайны ў Іспаніі 1936—39 стварыў цыкл «Іспанія, няхай абмінае мяне чаша гэта» (выд. 1939). Сталая творчасць (зб. «Чалавечыя вершы», выд. 1939) характарызуецца прастатой і эмацыянальнасцю, спалучэннем авангардысцкага наватарства з сац. і агульначалавечай праблематыкай. Аўтар публіцыст. кн. «Супраць прафесійнай тайны», «Мастацтва і рэвалюцыя» (абедзве выд. 1973).
Тв.:
Рус. пер. — Черные герольды. М., 1966;
Избранное. М., 1984.
Літ.:
Сесар Вальехо: Биобиблиогр. указ. М., 1986.
К.М.Міхееў.
т. 3, с. 492
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)