Сту́калка ‘гульня ў пераганкі’ (гродз., Нар. словатв.). Да стукаць ‘стукаць’, тут ‘адзначаць сваё першынства стуканнем’: хто жывей прыбяжыць, прыстукаецца (Нар. словатв.). Параўн. засту́каць ‘застаць на месцы’, сінонім закава́ць ‘дакрануцца да гульца ці да “кону” рукой пры гульні ў жмуркі, хованкі і інш.’ (там жа). Відаць, не звязана непасрэдна з сту́каўка ‘адзін з відаў азартнай гульні ў карты’ (ТСБМ), а таксама з рус. сту́калка, польск. stukałka ‘тс’, што, паводле Трубачова (Труды, 1, 797), з’яўляецца калькай ням. Pochspiel ‘тс’, ад pochen ‘стукаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тухля́к1 ‘нешта смярдзючае, гніючае’ (Нас.; мёрск., Нар. лекс.), сюды ж, магчыма, і ‘лямпачка без шкла, капцілка’ (Бяльк.). Да тухлы (гл.), апошняе можа быць звязана і з тухнуць1 ‘пераставаць гарэць, кепска свяціць’.

Тухля́к2 ‘кухталь, штуршок’ (мёрск., Нар. лекс., Вушац. сл.), рус. смал. тухля́к ‘удар кулаком, тумак’. Відаць, з кухталь пад уплывам ту́хаць ‘біць, стукаць’, гл. тух.

Тухля́к3 ‘соня, сонька’ (ваўк., Федар. 4). Да тухнуць2 у значэнні ‘спаць’, сюды ж тухля́ць ‘марнець, гібець, пазбягаць працы, валяцца’ (Зайка Кос.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́лі-ву́лі-ву́лі выкл. ’падзыўное слова для качак, гусей’ (свісл., Шатал.); ’падзыўное слова для авечак’ (в.-дзвін., Шатал.); ’падзыўное слова для галубоў’ (мсцісл., З нар. сл.). Гл. вуль-вуль-вуль ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выбіра́нкі ’каноплі, якія раней паспелі (іх выбіраюць, каб даць магчымасць астатнім расці)’ (Сцяц.), выбіра́нцы ’тс’ (Жд., 1), выбірніцы ’тс’ (ДАБМ, камент., 869, З нар. сл.), вы́біранкі (Шат.). Ад выбіра́ць; параўн. вы́беркі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ланы́ (мн. л.) ’выгода, прыволле’ (мсцісл., З нар. сл.). Магчыма, да лан (гл.), аднак з-за адсутнасці іншых дадатковых фіксацый нельга нічога заключыць аб семантычным развіцці лексемы. Параўн. таксама лальі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лежабо́к ’гультай, абібок’ (Янк. II), міёр. ліжабок ’тс’ (З нар. сл.). Пранікла з рус. мовы, дзе маецца цэлае гняздо: лежебок(а), лежебокий, лежебочина, лежебочить і інш. (гл. СНРГ, 16, 331–332).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люць ’лютасць’ (Нар. Гом.), укр. лють ’вялікі холад’, рус. уладз., калуж., маск. ’моцны мароз’, серб.-харв. љу̑т, lʼut ’сцюжа’, ’стромая скала’, ’голы камень’, ст.-чэш. lʼut. Прасл. lʼutь. Да лю́ты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лясь! — выклічнік у значэнні дзеяслова ляскаць, ляснуць ’ударыць па голым целе’, ’падзенне, удар’, ’бразь, плясь!’ (ТСБМ, Гарэц., Шат.; полац., мсцісл., Нар. лекс.; паст., Сл. ПЗБ). Утворана ад ля́скаць (Праабражэнскі, 1, 497).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Літа́нне ’малітва ў католікаў’, ’галашэнне’ (ТСБМ, Нар. Гом.). З польск. litania ’малітва з пахвалой і просьбай аб апецы’ < познелац. litanīa < с.-лац. letania, litania < ст.-грэч. λιτανεία ’просьба’ (Слаўскі, 4, 297).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́скрабак ’булачка з цеста, якое выскрабаецца з дзежкі’; ’апошняе дзіця ў сям’і’ (З нар. сл.), выскраба́чка ’маленькая булачка хлеба, спечаная з рэштак цеста’. Ад выскрабаць (гл. скрэбці) з суф. ‑ак, ‑ачка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)