спецыялізаваная ўстанова ААН па супрацоўніцтве дзяржаў у галіне грамадзянскай авіяцыі. Засн. ў 1944 на аснове Чыкагскай канвенцыі аб міжнар.грамадз. авіяцыі. Членамі яе з’яўляюцца каля 150 краін. Гал. мэты: распрацоўка і уніфікаванне тэхн. правілаў, якія рэгулююць міжнар. палёты і эксплуатацыю паветр. суднаў, аэрадромаў, аэранавігацыйных сродкаў; тэхн. дапамога ў арганізацыі грамадз. авіяцыі і кіраванні ёю. Штаб-кватэра ў Манрэалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРУВІ́МІ (Aruwimi),
рака ў Афрыцы, у Заіры, правы прыток р. Конга. Даўж.каля 1300 км, пл.бас. 116 тыс.км². Пачынаецца ў Сініх гарах пад назвай Ітуры (на З ад воз. Мабуту-Сесе-Сека), цячэ на плато, потым спускаецца ва ўпадзіну Конга. У верхнім і сярэднім цячэнні парогі і вадаспады. Паводкі (сак.—кастр.). Сярэдні расход вады 2 тыс.м³/с. Суднаходная на працягу 60 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАНАЛІ́ЕЎ (Джумаш) (10.5.1923, с. Атуз-Уул Ак-Суйскага р-на Ісык-Кульскай вобл., Кыргызстан — 25.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Наводчык кулямёта яфрэйтар Асаналіеў 24.6.1944 адзін з першых пераправіўся цераз Зах. Дзвіну каляв. Лабейкі Сіроцінскага р-на (цяпер у Шумілінскім раёне); калі загінуў разлік кулямёта, адзін адбіваў атакі ворага; акружаны фашыстамі, апошняй гранатай падарваў іх і загінуў сам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАРЭ́ВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Брагінскім раёне Гомельскай вобл., на р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 38 км на ПдУ ад Брагіна, 168 км ад Гомеля, 14 км ад чыг. ст. Ёлча. 462 ж., 199 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Каля вёскі гарадзішча і бескурганны могільнік мілаградскай і зарубінецкай культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГЕ́МА (франц. boheme літар. цыганшчына),
асяроддзе мастацкай інтэлігенцыі (акцёраў, музыкантаў, мастакоў), якое бесклапотным, эксцэнтрычным ладам жыцця выяўляе сваю абыякавасць да агульнапрынятых нормаў. Назва паходзіць ад Багеміі — часткі Чэхіі, якая раней лічылася радзімай цыганоў. З’явы, падобныя да багемы, вядомы з даўніх часоў, аднак назва «багема» ўзнікла ў Францыі ў 19 ст. (першая багемная групоўка, куды ўваходзілі В.Гюго, Т.Гацье і інш., створана каля 1830).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКЭ́Ў (Bacău),
горад на У Румыніі, каля ўпадзення р. Бістрыца ў р. Серэт. Адм. ц. жудэца (павета) Бакэу. Вядомы з 15 ст. 204,5 тыс.ж. (1993). Трансп. вузел. Аэрапорт. Цэнтр нафтаздабыўнога і лесапрамысл. раёна. Машынабудаванне (у т. л. прылада- і авіябудаванне, вытв-сць абсталявання для нафтавай прам-сці), цэлюлозна-папяровая, дрэваапр., тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, харч.прам-сць. 2 ГЭС. Царква 15 ст. Музеі. ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛНІ́СКІ СІЁН,
храм, помнік грузінскага культавага дойлідства ранняга сярэднявечча. Пабудаваны ў 478—493 каляг. Балнісі. Велічная ўнутраная прастора храма падзелена 2 радамі слупоў, злучаных падковападобнымі аркамі, на 3 нефы, якія накрыты агульным 2-схільным дахам. Капітэлі ўпрыгожаны разнымі геам. ўзорамі з выявамі раслін і жывёл. З Пд — 2-апсіднае памяшканне і адкрыты порцік, з Пн — адкрытая галерэя. Побач з Балніскім Сіёнам званіца 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВУ́ХА 1-я,
вёска ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. Чыг. ст. на лініі Даўгаўпілс—Полацк. За 14 км на ПнЗ ад Полацка, 129 км ад Віцебска, каля шашы Полацк—Рыга. 1073 ж., 438 двароў (1995). Гімназія і пач. школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкія магілы сав. воінаў і партызанаў, сав. ваеннапалонных, ахвяраў фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАДА́ТАЯ КУРАПА́ТКА (Perdix daurica),
птушка сямейства фазанавых атр. курападобных. Пашырана ва ўмераным поясе Азіі. На Беларусь завозілася для акліматызацыі (поспеху не мела) з Тувы ў 1959—60.
Даўж. цела каля 20 см, маса 300—325 г. Ад шэрай курапаткі адрозніваецца «барадой» (адсюль назва) у выглядзе доўгага пер’я пад дзюбай, вохрыста-жаўтаватым налётам апярэння і чорнай падковападобнай плямай на брушку. Корміцца насеннем пустазелля, зернем, насякомымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАДА́ЎКА (Павел Рыгоравіч) (23.1.1908, в. Асташова Чашніцкага р-на Віцебскай вобласці — 19.6.1968),
поўны кавалер ордэна Славы. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Удзельнік Маскоўскай і Курскай бітваў, вызвалення Беларусі, Польшчы, баёў ва Усх. Прусіі. Наводчык мінамёта Барадаўка вызначыўся ў 1944 у час прарыву абароны праціўніка каля Рагачова, у 1945 у баях на тэр. Польшчы і штурме Кёнігсберга.