прызматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які мае адносіны да прызмы, мае форму прызмы. Прызматычная форма. Прызматычнае шкло.

2. Утвораны прызмай (у 2 знач.). Прызматычны спектр.

3. Забяспечаны прызмай. Прызматычны бінокль. Прызматычная камера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транзі́старны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да транзістараў, заснаваны на іх выкарыстанні. Транзістарны цэх. Транзістарны тэлевізар.

2. Які мае адносіны да транзістара (у 2 знач.), звязаны з яго выкарыстаннем. Транзістарная антэна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэктані́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які мае адносіны да тэктонікі, да зрухаў і дэфармацыі зямной кары. Тэктанічныя працэсы.

2. Які мае адносіны да будовы і развіцця зямной кары. Тэктанічная карта. Тэктанічны перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фо́кусны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фокуса ​1 (у 1, 2 знач.). Фокусная адлегласць.

фо́кусны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фокуса ​2 (у 1 знач.); які з’яўляецца фокусам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́йтар ’кавалак топленага воску, які мае форму той пасудзіны, у якой застывае’ (Анох.). Няясна. Магчыма, з ням. Leiter ’лесвіца’, выгляд якой маюць крыжыкі ў борці, на якія пчолы вешаюць вашчыны. Наступны этап — перанос лексемы з вашчын на воск (Г. Цыхун, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́ннік ’расліна Lunaria rediveva L.’ (ТСБМ, Кіс.; БелСЭ, 6). Відавочна, з рус. мовы, дзе лу́нник таксама звязана з лексемай луна́1 (гл.), як і ў іншых мовах: польск. miesiącznica, mieśięcznik, чэш. měsíčenka, lunatěnka, měsíčnice. Матывацыя: насенне мае форму паўмесяца (Махэк, Jména, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галамя́ ’галышом’ (Сцяшк. МГ). Па сваёй марфалагічнай структуры, здаецца, мае дакладную адпаведнасць, напр., у рус. дыял. голомя́ ’басанож’ (СРНГ, 6, 323). Паводле словаўтварэння, гэты тып слоў можа адносіцца да вельмі старажытнай марфалагічнай структуры (ці не звязваецца з вытворнымі з архаічным суфіксам *‑men?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нажоўка ’невялікая пілка’, Пяткевіч тлумачыць па-польску ’piłka t. zw. złodziejska’ (Пятк.), рус. ножо́вка ’тс’. Да нож, нажовы ’які мае адносіны да нажа’, хутчэй за ўсё ў выніку семантычнай кандэнсацыі атрыбутыўнага спалучэння тыпу нажовая пі́лка, параўн. тураўск. ножо́ва ха́тка ’похва для нажа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́пчык1 ’хвасцец’ (Мат. Гом.). Да капец (гл.).

Ко́пчык2 ’пограб’ (Мат. Гом.). Да капец (гл.).

Ко́пчык3 ’яечня’ (Мат. Гом.). З ілюстрацыі (там жа, 242): «Есць яечня разбалтана, а есць копчык» відаць, што гаворка ідзе аб яечні, якая мае форму невялікага капца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паціра́ч ’ручнік’ (Мат. Гом.), смарг. пацірык ’тс’ (Сл. ПЗБ), паціраха ’тс’, ’ануча для мыцця падлогі’ (Мат. Гом.), пацерка ’ануча, ручнік для посуду’ (Касп.). Утвораны ад дзеяслова po‑tira‑tV выціраць’, у якім po‑ мае значэнне ’паступовасць і шматразовасць дзеяння’. Да церці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)