Бурча́ць (БРС, Нас., Яруш., Касп., Бяльк., Шат.), бурчэ́ць (Гарэц.). Таксама бу́ркаць, бу́ркнуць, бурката́ць. Гэтыя дзеясловы азначаюць розныя гукі (шум вады, голас чалавека і да т. п.). Параўн. яшчэ буркава́ць (голубы буркуюць). Укр.бу́ркати, бурча́ти, буркоті́ти, буркота́ти, бурку́ку́! (выклічнік, які перадае голас голуба), рус.бу́ркать, бурча́ть, польск.burknąć, burczeć, славен.búrkati і г. д. Гукапераймальнае. Бернекер, 102; Праабражэнскі, 1, 54; Рудніцкі, 262; Шанскі, 1, Б, 233. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 245, 249. Няпэўна Бецэнбергер, BB, 26, 188 (сувязь з *burʼa ’бура’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
schwéigen*vi
1) маўча́ць, замаўча́ць;
der Lärm schweigtшум заці́х;
das Féuer schweigt аго́нь заці́х [пату́х]
2) (von D, über A) замо́ўчваць (што-н.);
◊
in síeben Spráchen ~ маўча́ць як ры́ба [як магі́ла]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
арце́ль, ‑і; Рмн. ‑ей; ж.
Аб’яднанне асоб той або іншай прафесіі (рамяства) для супольнай працы з удзелам у даходах паводле дамоўленасці і агульнай адказнасці таварыства. Рыбалавецкая арцель. □ Арцель — гэта шырока распаўсюджаная ў Расіі форма таварыства, прасцейшая форма свабоднай кааперацыі, падобная да той, якая існуе ў паляўнічых плямён у часе палявання.Энгельс.Арганізацыя арцелі па асушцы Рэгелеўшчыны ўзняла вялікі шум.Чарнышэвіч.
•••
Сельскагаспадарчая арцель — форма калектыўнай гаспадаркі сацыялістычнага тыпу, добраахвотнае аб’яднанне сялян на аснове абагульнення асноўных сродкаў вытворчасці для вядзення калектыўнай працай буйной калектыўнай сельскагаспадарчай вытворчасці; калгас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лепята́ць, лепячу, ляпечаш, ляпеча; заг. лепячы; незак., што, абчым і без дап.
1. Гаварыць невыразна, нязвязна (пра мову дзяцей). — Дзед ... бух-бух... ва-ва, — заклапочаны нечым, лепятаў малы і цягнуў маці ў зямлянку-шпіталь.Шамякін.// Гаварыць невыразна; мармытаць. Стась Вілюевіч дагнаў дзяўчыну пры ўваходзе і пачаў лепятаць аб каханні.Грамовіч.// Весці лёгкую несур’ёзную размову; балбатаць. Жэня лепятала з нейкім унутраным задавальненнем, быццам дзіця, якое расказвала маці пра свае прыгоды.Сіўцоў.
2.перан. Утвараць ціхі шум, шолах і пад. Асінавы кусток тросся і лепятаў.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́кат, ‑у, М ‑каце, м.
Раскацістыя гукі, якія зліваюцца ў манатонны гул. Рокат матора, .. рэзкі шум барабана зліліся ў суцэльны гул.Хадкевіч.Недалёка бліснула маланка, і праз лязгат гусеніц данёсся рокат грому.Мележ.Мора бушавала, яго рокат аглушыў юнака, ахапіў усю істоту.Жычка.// Густое, прыглушанае гучанне галасоў. Гудзе сход, як цёмная пушча пад напорам буры. Асобных слоў не чуваць, адзін густы рокат поўніць школьную залу.Колас.// Меладычныя, пералівістыя гукі. Беларусь гукае, кліча Больш, чым нечых мораў шквал, Сваёй даллю маляўнічай, Сваім рокатам цымбал.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Катава́сія ’катавасія, беспарадак, шум, гоман і да т. п.’ (ТСБМ, БРС). Рус.катава́сия, укр.катава́сія, балг.катавасия, серб.-харв.катавасіја. Спачатку гэта слова мела значэнне ’царкоўны спеў, што выконваўся абодвума клірасамі, якія сходзіліся на сярэдзіне царквы’. Потым, пераносна, яго пачалі ўжываць для абазначэння шуму, гоману і да т. п. Звычайна лічыцца запазычаннем са с.-грэч.καταβάσιον ’hymnus ecclesiasticus’. Так у Фасмера, 1, 209; Праабражэнскага, 1, 301 і інш. Шанскі (2, К, 89) удакладняе, што для слова катавасія з яго семантыкай трэба ўлічваць і грэч. форму καταβασία ’сашэсце’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жу́мрыць ’хрупаць (есці)’ (КСТ), кобр.жо́мраты ’павольна есці, жаваць’ (Жыв. сл., 100). Рус.перм., свярдл.жумрить ’жаваць’, укр.жу́мрити, жу́мрати ’есці’ (Грынч.), н.-луж.žumliś ’цяжка жаваць, мямліць’, в.-луж.žumlić ’гаварыць у нос, мямліць’, уст. ’намагацца перажаваць’ (Пфуль). Параўн. серб.-харв.жумо́рити, жубо̀рити і жу̏борити ’рабіць невялікі шум, ціха і няясна гаварыць’, шумо̀рити, шу̀морити ’шамацець’, славен.šumoréti, šumréti ’тс’. Элемент жу‑ суадносіцца, верагодна, з жав‑ у жаваць (гл.) < *žev‑ < і.-е.*g(i̯)eu‑. Далейшыя часткі кораня (м, р) няясныя. Параўн. жупарыць, жабанець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жу́чыць ’дакараць’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Рус.жу́чить ’тс’. Параўн. серб.-харв.жу̏чити, жу́чити ’рабіць горкім, мучыць’ (відаць, ад жу̑ч ’жоўць, злосць’). Праабражэнскі (1, 239) звязваў жучить з жгут, што неверагодна. Мала верагодна і дапушчэнне Фасмера (2, 68) пра сувязь з жуда, жуткий. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 301, ЭИРЯ, 3, 65) лічыць звязаным з рус.дыял.жук ’сварка, шум’ (у СРНГ не зафіксавана) і жу́ка́ть ’дакараць, спрачацца, сварыцца, гаварыць ціха’. Гэта этымалогія мае больш падстаў. Ці не з польск.zuczyć ’навучыць’ (у рус. тады з бел.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скра́баць ‘рабіць шум, скрабучы, драпаючы што-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк., Варл.), скро́баць ‘скрэбці, шаркаць нагамі’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), гіперкарэктнае скрёбыць ‘скрабаць, шкрабаць’ (Бяльк.). Рус.скроба́ть ‘скрэбці’, укр.скроба́ти, шкроба́ти, польск.skrobać, в.-луж.škrabać, н.-луж.škrabaś, чэш.škrábati, славац.škrabať, славен.škrábati. Роднасныя літ.skrabéti ‘шамацець’, лат.skrabêt ‘скрасці’, с.-н.-ням.schrapen (*skrapôn) і г. д. (гл. Фасмер 3, 658; Махэк₂, 613). Іншая ступень чаргавання ў скрэбці (гл.). Сной₁ (636) узнаўляе прасл.*skrabati, якое лічыць новаўтварэннем.