ІАВА́НАВІЧ ((Јовановић) Слабадан) (21.11.1869, г. Нові-Сад, Сербія — 12.12.1958),
сербскі дзярж. дзеяч, гісторык. Скончыў юрыд.ф-т у Жэневе (1890). У 1897—1941 праф. Бялградскага ун-та. У 1941 нам. прэм’ер-міністра ва ўрадзе Д.Сімовіча. У студз. 1942 — чэрв. 1943 кіраўнік эмігранцкага каралеўскага ўрада ў Лондане. З мая 1946 старшыня эмігранцкай арг-цыі Югаслаўскага нац.к-та. Аўтар шэрагу прац па гісторыі Сербіі з 1838 да 1903.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАГАНДА́,
горад у Казахстане, цэнтр Карагандзінскай вобл. Размешчана ў межах Казахскага драбнасопачніка. Засн. ў сярэдзіне 19 ст. як гарняцкі пасёлак, з 1934 горад. 608,6 тыс.ж. (1995). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Цэнтр Карагандзінскага вугальнага басейна. Прам-сць: горназдабыўная, машынабуд. (у т. л. горна шахтавага абсталявання), лёгкая, харч. і буд. матэрыялаў. ДРЭС. Аддзяленне АН Казахстана. 5 ВНУ (у т. л.ун-т). З тэатры. Музеі выяўл. мастацтва і краязнаўчы. Бат.сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКХНА́Ў,
горад на Пн Індыі, на р. Гоматы, левым прытоку Ганга. Адм. ц. штата Утар-Прадэш. 1,6 млн.ж. (1991).
Трансп. вузел і гандл.-прамысл. цэнтр даліны ў сярэднім цячэнні Ганга. Прам-сць: тэкст. (пераважна баваўняная), папяровая, металаапр., гарбарна-абутковая, паліграф., харч., у т. л. алейная. З-д дакладных інструментаў. Традыц.маст. рамёствы: разьба па метале, дрэве, косці, ткацтва, вышыўка. Ун-т (з 1921). Бат.сад. Арх. помнікі 16—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́КА (Monaco),
горад, сталіца дзяржавы Манака, на Міжземным м. Вядомы з 13 ст. 3 тыс.ж. (1997). Порт, курорт і цэнтр турызму на Міжземным м.Вытв-сць сувеніраў. Акіянаграфічны ін-т з музеем і акварыумам, міжнар. гідраграфічнае бюро. Антрапал. дагіст. музей. Бат.сад. Жылыя кварталы і тэрасныя сады (16—18 ст.), княжацкі палац (16—19 ст) з фрагментамі крэпасці 13—19 ст., капэла Ла Мізерыкорд (17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАНО́Е,
вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., на р. Добасна, каля аўтадарогі Жлобін—Светлагорск; чыг. ст. на лініі Жлобін—Светлагорск. Цэнтр сельсавета і Жлобінскай птушкафабрыкі. За 8 км на Пд ад г. Жлобін, 101 км ад Гомеля. 1464 ж., 487 двароў (2001). Пач. школа-сад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі курганны могільнік (11 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́БСКАЕ ПІСЬМО́,
алфавітная сістэма пісьма. Пашыраная ў арабамоўных краінах, а таксама сярод шэрагу інш. мусульманскіх (ісламскіх) народаў (Іран, Пакістан, Афганістан і інш.). Выпрацавана ў 4—6 ст. для арабскай мовы на базе арамейскага пісьма. Да канца 1920-х г. арабскае пісьмо выкарыстоўвалі носьбіты многіх цюркскіх моў (туркі, узбекі і інш.). Ім карысталіся бел. татары для напісання т.зв.кітабаў. З 7—8 ст.н. э., калі быў напісаны Каран, арабскае пісьмо мала змянілася. Мае кансананты характар. 28 літар перадаюць зычныя; 3 з іх ужываюць і для доўгіх галосных, кароткія галосныя перадаюцца дыякрытычнымі знакамі. Кожная літара арабскага пісьма мае 4 абрысы: на пачатку, у сярэдзіне, на канцы слова і пры ізаляваным ужыванні. Для прыстасавання арабскага пісьма ў асобных мовах выкарыстоўваліся дадатковыя знакі. Так, для перадачы бел. гукаў «дз’ (дзь)» і «ц’ (ць)» ужываліся звычайна літары «даль» і «сад» з трыма падрадковымі дыякрытычнымі кропкамі, для абазначэння гука «с» — розныя знакі: «сад» — для цвёрдага «с», а «са», «сін» або «шын» — для мяккага «с’ (сь)». Накірунак арабскага пісьма гарызантальны, справа налева. Развітая каліграфія дала высокамастацкія ўзоры арнаментальнага пісьма арабскай вяззю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
малі́наўкаIж., зоол. (птица) мали́новка
малі́наўкаIIж. (настойка) мали́новка
малі́наўкаIIIж., сад. (сорт яблок) мали́новка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Выдумаць, прыдумаць. Прасцей за той шлях, што прывёў пастушка з маленькай вёскі Раткава да высокай годнасці Героя Савецкага Саюза, цяжка здумаць.«Беларусь».// Падумаць, дадумацца. — Я ж і цяпер сад калгасны даглядаю. А ты нават не здумаеш заглянуць на мой хутар.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штыке́ціна, ‑ы, ж.
Адна планка ў штыкетніку. Вухнаты снег вісеў на яблынях, ляжаў высокай шапачкай на кожным слупу, на кожнай штыкеціне.Гаўрылкін.З аднаго боку хаты быў агарод, абнесены няроўным плотам з шырокіх штыкецін.Аляхновіч.Дабегшы да агароджы, Сцёпка адарваў штыкеціну і пралез у сад.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАМАКО́ (Bamako),
горад, сталіца Малі. Засн. ў 1882. 802 тыс.ж. (з прыгарадамі, 1987). Рачны порт, на левым беразе р. Нігер. Канцавая чыг. станцыя на лініі Дакар—Нігер. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гал. гандлёва-прамысл. і фін. цэнтр краіны. Харчасмакавая прам-сць (халадабойня, цыгарэтная ф-ка, вытв-сць кансерваў і інш.), тэкст., папяровыя, металаапр., дрэваапр. прадпрыемствы. Зборка аўтамашын, веласіпедаў, электра- і радыётэхн. прылад. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Мастацкія рамёствы. ЦЭС. Музеі, батанічны сад і заапарк.