службовая марфема (афікс), якая ў структуры слова размяшчаецца пасля кораня. Падзяляюць на асноваўтваральныя («кал-ёс-ы», «плем-ен-і»), да якіх адносяцца і тэматычныя галосныя («бег-а-ць», «хадз-і-ць»), суфіксы («ляс-ок», «гняў-лів-ы», «хто-сьці») і флексіі («галов-ы», «сін-яя», «хоч-аш»). Як асобны тып П. функцыянуе сукупнасць флексій (парадыгма) пры канверсіі, паколькі яна адначасова выконвае флексійную і словаўтваральную ролі (назоўнік «соль-, сол-і, солл-ю» і дзеяслоў «сал-ю, сол-іш, сол-іць, сол-ім, сол-іце, сол-яць»). Кожнай мове ўласцівы свае П., заканамернасці іх размяшчэння ў слове і марфал. ўзаемадзеяння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГЛА́МЕНТЫ ПЯТРА́ І,
заканадаўчыя акты Рас. дзяржавы 1-й чвэрці 18 ст. Вызначалі структуру і задачы устаноў, створаных у працэсе пераўтварэнняў, што праводзіліся ў гэты перыяд. Да іх адносяцца: ваен. статуты («Ваенны артыкул», 1716, «Статут воінскі сухапутны», 1716, «Марскі статут», 1720), «Генеральны рэгламент» для калегій (1720), «Духоўны рэгламент» для Сінода (1721), «Рэгламент Галоўнага магістрата» (1721), «Рэгламент Адміралцейства» (1722). Распрацоўваліся Пятром І сумесна з кіраўнікамі дзярж. устаноў і прадстаўнікамі саслоўяў (дваранства, купецтва, духавенства). Нормы, запазычаныя з зах.-еўрап. заканадаўстваў, дастасоўваліся да ўмоў Расіі. Садзейнічалі цэнтралізацыі дзярж. апарату, пераадоленню рэшткаў феад. сепаратызму, умацаванню арміі і флоту. Разам з тым служылі ўмацаванню эксплуатацыі прыгонных сялян і работных людзей, пашыралі правы і прывілеі пануючых саслоўяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫЛІСТЫ́ЧНЫЯ ФІГУ́РЫ, сінтаксічныя фігуры,
своеасаблівыя сінтаксічныя прыёмы будовы маст. мовы, якія адрозніваюцца ад агульнапрынятых у звычайнай моўнай практыцы сінтакс. норм. С.ф. разам з рытарычнымі фігурамі ўваходзяць у паэтычны сінтаксіс. Да С.ф. адносяцца розныя віды паўтораў (анафара, эпіфара, градацыя, кальцо, сімплака, падваенне, бяззлучнікавасць, шматзлучнікавасць, шматпрыназоўнікавасць), усе віды і формы парушэння сінтакс. ці лагічнай сувязі паміж словамі ўнутры вершаваных радкоў або празаічных фраз (анакалуф, амфібалія, інверсія, эліпс, умаўчанне), супастаўленне і проціпастаўленне гэтых радкоў, групоўка іх у пэўныя інтанацыйна-сінтакс. адзінствы (перанос, паралелізм, антытэза, ампліфікацыя, перыяд сінтаксічны). С.ф. індывідуалізуюць мову пісьменнікаў, надаюць ёй павышаную эмацыянальнасць. Канкрэтны ідэйна-маст. змест С.ф. выяўляецца толькі ў кантэксце маст. твора, залежыць ад яго жанру, творчай манеры аўтара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́МЧАТЫ ВОЎК, тасманійскі воўк,
тылацын (Thylacinus cynocephalus),
сумчатае млекакормячае, адзіны прадстаўнік сям. тылацынавых. Быў пашыраны ў Аўстраліі; пасля распаўсюджання там сабакі дынга захоўваўся да пач. 20 ст. толькі на в-ве Тасманія. Трапляўся ў лясістай мясцовасці. Апошнія звесткі пра С.в. адносяцца да 1940-х г.; верагодна, вынішчаны. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела да 130 см, хваста да 65 см. Афарбоўка шэра-жаўтаватая, па баках задняй ч. тулава 16—18 карычневых палос. Іклы і карэнныя зубы моцна развітыя. Тулава падоўжанае, канечнасці адносна кароткія, пальцаходныя, на задніх 1-ы палец адсутнічае. Вывадковая сумка адкрываецца назад. Нараджалася да 4 дзіцянят, выношваліся ў сумцы да 3 мес.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСФАРМА́ЦЫІ КАПІТАЛІ́ЗМУ ТЭОРЫІ,
канцэпцыі эвалюцыйнага пераўтварэння капіталізму пад уздзеяннем навук.-тэхн. рэвалюцыі. У адрозненне ад тэорый неакапіталізму, якія зыходзяць з магчымасці пераадолення ўнутр. супярэчнасцей капіталіст. грамадства, Т.к.т. абвяшчаюць часовы, гістарычна мінучы характар капіталізму, які ў выніку сац.-эканам. развіцця і навук.-тэхн. прагрэсу павінен пераўтварыцца ў больш дасканалую сац., эканам. і паліт. сістэму. Вытокі Т.к.т. у тэорыях 2-й пал. 19 ст.дзярж. і муніцыпальнага сацыялізму. Шырокае распаўсюджанне ў сацыялогіі і эканоміцы Т.к.т. атрымалі з 1930-х г. Да іх адносяцца тэорыі: індустрыяльнага грамадства, постіндустрыяльнага грамадства, грамадства дастатку (Дж.К.Голбрэйт), дзяржавы ўсеагульнага багацця (К.Боўлдынг, А.Хансен), пенсіённа-фондавага сацыялізму (П.Друкер), суперіндустрыяльнага, посткапіталіст., праграмавальнага, шматмернага грамадства, стагоддзя высокага масавага спажывання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМІНА́ЛЬНЫ СТАН,
стан арганізма на мяжы жыцця і смерці. Пры ім яшчэ магчыма рэанімацыя арганізма, а пры адсутнасці эфектыўнага лячэння настае смерць. Да Т.с. адносяцца паміранне і пачатковыя этапы паслярэанімацыйнага перыяду, звязаныя з поўнай дэзарганізацыяй усіх жыццёвых функцый. Уключае перадаганальны стан, тэрмінальную паўзу, агонію, клінічную смерць. Ва ўзнікненні Т.с. асн. ролю адыгрывае гіпаксія з парушэннем метабалізму і расходаваннем энергет. рэсурсаў. У перадаганальным стане — рухальнае ўзбуджэнне, тахікардыя, частае дыханне; потым брадыкардыя, больш рэдкае дыханне, значнае зніжэнне артэрыяльнага ціску, парушэнне свядомасці, кома, знікненне эл. актыўнасці галаўнога мозга. У час тэрмінальнай паўзы (1—4 мін) спыняецца дыханне, знікае рэакцыя зрэнак на святло. Агонія пераходзіць у клінічную, потым у біял. смерць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРАМАГНЕ́ТЫК,
рэчыва, у якім пры т-ры ніжэй Кюры пункта існуе ферамагнітны парадак магн. момантаў атамных носьбітаў магнетызму (гл.Ферамагнетызм). Да Ф. адносяцца некат. чыстыя металы групы жалеза (жалеза, кобальт, нікель) і рэдказямельныя металы (гадаліній, тэрбій, дыспрозій, гольмій, эрбій), а таксама іх сплавы і злучэнні; сплавы і злучэнні хрому і марганцу з неферамагн. элементамі (т.зв. гейсеравы сплавы).
Паводле значэння каэрцытыўнай сілы Ф. падзяляюцца на магнітамяккія (гл.Магнітамяккія матэрыялы) і магнітацвёрдыя (гл.Магнітацвёрдыя матэрыялы). Магнітамяккія Ф. выкарыстоўваюцца для вырабу магнітаправодаў, элементаў памяці ЭВМ, магн. лінзаў і інш.; магнітацвёрдыя — для вырабу пастаянных магнітаў. Ферамагн. металы і сплавы з добра выяўленымі магнітастрыкцыйнымі ўласцівасцямі выкарыстоўваюцца ў прыладах пераўтварэння эл.-магн. энергіі ў механічную і наадварот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРЫМАГНЕ́ТЫК,
рэчыва, у якім пры т-ры ніжэй Кюры пункта існуе ферымагнітны парадак магн. момантаў іонаў (гл.Ферымагнетызм). Значная частка Ф. — дыэлектрычныя ці паўправадніковыя іонныя крышталі, якія маюць магн. іоны розных элементаў або аднаго элемента, але ў неэквівалентных вузлах крышт. рашоткі.
Да Ф. адносяцца іонныя і інтэрметалічныя злучэнні пераходных элементаў (ферыты, фтарыды, сульфіды, селеніды і інш.), а таксама шэраг упарадкаваных і аморфных сплаваў. Па магн. уласцівасцях Ф. падобныя да ферамагнетыкаў адрозніваюцца меншымі электраправоднасцю і стратамі на віхравыя токі. Вырабляюцца ў выглядзе мона- і полікрышталёў, мона- і полікрышт. плёнак, а таксама ў выглядзе керамікі. Выкарыстоўваюцца для вырабу пастаянных магнітаў, стрыжняў вагальных контураў, трансфарматараў, магн. антэн і інш.Гл. таксама Ферыты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМІЯТЭРАПЕЎТЫ́ЧНЫЯ СРО́ДКІ,
лекавыя сродкі, якія ўжываюць для барацьбы з інфекц. і паразітарнымі хваробамі, злаякаснымі пухлінамі. Спецыфічна ўплываюць на пэўныя віды бактэрый, вірусаў, грыбкоў, клетак пухлін і інш. Першы Х.с. — процісіфілітычны прэпарат «606» (сальварсан) прапанаваны П.Эрліхам. Вылучаюць антыбактэрыяльныя, процівірусныя. процігрыбковыя, проціпаразітарныя (процімалярыйныя, проціамёбныя, процітрыхаманадныя), проціпухлінныя сродкі і інш. Да Х.с. адносяцца рэчывы прыроднага паходжання — антыбіётыкі і алкалоіды, таксама сінт. сродкі — сулъфаніламіды, вытворныя фторхіналонаў, нітрафурану, нітрозамачавіны і інш. Тармозяць сінтэз нуклеінавых кіслот, бялку, клетачнай сценкі бактэрый, пашкоджваюць цытаплазматычныя мембраны і інш. Працяглае выкарыстанне Х.с. суправаджаецца развіццём алергічных і нейратаксічных рэакцый, імунадэфіцытных станаў і інш. Х.с. лечаць хворых (хіміятэрапія), папярэджваюць інфекц. і інвазійныя хваробы (хіміяпрафілактыка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бац1 ’пацук’ (Касп., Сцяшк. МГ, Янк. Мат., Інстр. II). Параўн. і бацу́к ’вадзяны пацук’ (Лысенка, ССП). Усё гэта формы з азванчэннем да пацук, пац ’тс’ (гл.).
Бац2 ’малое дзіця, вельмі рухавае’ (Янк. Мат.). Гэта пераноснае ўжыванне слова бац ’пацук’. Магчыма, далей сюды адносяцца таксама (спачатку як пераносныя назвы) бацю́к, бацю́та хлопчык’ (Касп.), бацю́та ’перарослы гарэза’ (Нас.). Але не выключаецца, што апошнія словы — утварэнне ад ба́ця, ба́цька. Параўн. бацю́та, бацю́ля ’сын, які падобны да бацькі тварам ці ўчынкамі’ (Яўс.).