МІЛЯНКО́Ў (Станча Міленкавіч) (20.2.1899, с. Паляна каля г. Варна, Балгарыя — 17.10.1969),
бел. вучоны ў галіне гісталогіі. Д-рмед.н. (1937), праф. (1940). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т (1929). З 1940 у Іркуцкім, Ташкенцкім, з 1952 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедраў). Навук. працы па будове скуры ў норме і паталогіі, развіцці і будове органаў эндакрыннай сістэмы, кампенсатарных і прыстасавальных рэакцыях нерв. сістэмы. будове нейрасакраторных клетак.
Тв.:
Анатомия, эмбриология и гистология эндокринной системы // Основы эндокринологии. 2 изд. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НКІНА (Валянціна Рыгораўна) (н. 29.5.1952, Мінск),
бел. вучоны ў галіне цепламасаабмену. Д-ртэхн.н. (1994). Скончыла БДУ (1974). З 1974 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі сумесна працякаючых працэсаў цепла- і масапераносу і хім. кінетыцы газафазнага асаджэння. Распрацавала новы метад вызначэння эфектыўнай скорасці тэрмічнага раскладання элементаарган. злучэнняў.
Тв.:
Макрокинетика процесса химического осаждения из газовой фазы, сопровождающегося гомогенными реакциями // Теоретич. основы хим. технологии. 1999. Т. 33, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ,
зімовы сорт яблыні селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Раянаваны па рэспубліцы з 1967.
Дрэва сярэднярослае з разгалістай і рэдкай кронай. Пладаносіць пасля пасадкі на насенных прышчэпах на 4—6-ы, на клонавых — на 2—3-і год. Зімаўстойлівы, устойлівы да шкоднікаў і грыбных захворванняў. Плады буйныя (каля 200 г), правільнай круглавата-канічнай формы. Афарбоўка зеленавата-жоўтая з чырв. румянцам у выглядзе палос і штрыхоў. Мякаць светла-жоўтая, дробназярністая, сакаўная, кісла-салодкая. Захоўваюцца да 3 месяцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТЫ́КА (Рыгор Сцяпанавіч) (21.11. 1912, в. Істоміна Віцебскага р-на — 12.1.1992),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1962), праф. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1939), працаваў у ім (у 1956—79 заг. кафедры). Навук. працы па рэакцыі арганізма с.-г. жывёл на траўму, рацыянальных метадах лячэння запаленчых працэсаў ран, аперацый у коней і буйн. раг. жывёлы, прафілактыцы траўматызму с.-г. жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЭ́ (Ірма Барысаўна) (н. 5.4.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне радыяцыйнай генетыкі. Д-рбіял.н. (1987). Скончыла БДУ (1960). З 1964 у Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі (з 1992 заг. лабараторыі). Навук. працы па генет. выніках радыяцыйных і хім. уздзеянняў, спосабах аховы спадчыннасці ад працяглага (хранічнага) уздзеяння іанізуючай радыяцыі. Распрацавала радыепратэктар, які прыгнечвае ўзнікненне радыяцыйных мутацый.
Тв.:
Проблема химической защиты в радиационной генетике. Мн., 1974;
Радиация и наследственность: Генетич. аспекты противорадиационной защиты. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТАЛЫ́ЦКІ (Міхаіл Аляксеевіч) (н. 11.9.1957, г.п. Гарадзея Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1998). Скончыў БДУ (1979). З 1982 у Гродзенскім ун-це. Навук. працы па метадах даследавання сетак масавага абслугоўвання і іх выкарыстанні для аналізу інфармацыйна-выліч. сістэм і інш. аб’ектаў эканомікі. Распрацаваў метад даследавання маркаўскіх сетак у пераходным рэжыме і сетак з адвольным абслугоўваннем у сістэмах.
Тв.:
Исследование сетей с многолинейными системами обслуживания и разнотипными заявками // Автоматика и телемеханика. 1996. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭ́ВУШАЎ (Васіль Іванавіч) (19.3.1915, в. Княжыцы Магілёўскага р-на — 6.3.1974),
бел.паэт. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1937). Настаўнічаў, З 1948 працаваў у газ. «Магілёўская праўда», у 1971—74 сакратар Магілёўскага абл. аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1930 (некат. вершы падпісваў псеўд. Васіль Нёман). Аўтар зб-каў вершаў «Магілёўскі шоўк» (1957), «Зорны шлях» (1959), «Сярэбраная кладка» (1965), «Начны дождж» (1969), «Верасы» (1972), кніг нарысаў. У вершах апяваў хараство роднага краю, прыгажосць душы чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЎРАДЫЯ́ДЗІ (Пётр Арыстархавіч) (15.2.1878, г. Камянец-Падольскі, Украіна — 27.2.1933),
бел. вучоны ў галіне заалогіі, гісталогіі і цыталогіі. Праф. (1919). Скончыў Новарасійскі ун-т (1908). З 1923 заг. кафедры БДУ, з 1930 — Мінскага мед. ін-та. Навук. працы па будове клетак і ядз. апарату ў прасцейшых, працэсах апладнення і выспявання палавых клетак.
Тв.:
Редукция и оплодотворение. Росгов н/Д, 1918;
«Косое» деление у инфузорий // Працы БДУ. 1923. № 4—5;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХНА́Ч (Ніна Аляксандраўна) (н. 19.4.1923, в. Шапкі Смаленскай вобл., Расія),
бел. палінолаг і геолаг. Канд. геолага-мінералагічных н. (1958). Скончыла Маскоўскі ун-т (1948). У 1948—79 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі. Навук. працы па стратыграфіі антрапагену і неагену, эвалюцыі развіцця расліннасці ў антрапагене. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Антропогеновые отложения Белоруссии. Мн., 1959 (разам з М.М.Цапенка);
Этапы развития растительности Белоруссии в антропогене. Мн., 1971;
Геология антропогена Белоруссии. Мн., 1973 ( у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЕ́ША (Аляксей Міхайлавіч) (н. 1.1.1931, в. Хватаўка Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне нервовых хвароб. Д-рмед.н., праф. (1986). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1956). З 1966 у Гродзенскім мед. ін-це (у 1978—98 заг. кафедры). Навук. працы па ўплыве наркатычных рэчываў на нерв. сістэму, клініка-імуналагічных узаемаадносінах пры захворваннях перыферычнай нерв. сістэмы, лячэнні хворых паркінсанізмам.
Тв.:
Гистохимия гликогена центральной нервной системы при гипотермии и наркозе Мн., 1972 (разам з А.М.Гурленем).