Пру́дзішча ’месца, дзе быў млын’ (Нас.), ст.-бел. прудище ’сажалка, высахлы ставок’; славен. prodíšče, серб.-харв. пру̏дшите ’рачны нанос’, балг. пръ́дище ’месца, дзе цякла рака і нанесла пясок і жвір’. Прасл. *prǫdiště, вытворнае ад *prǫdъ, гл. пруд 1. Гл. Бярнар, RÉS, 27, 31–40; БЕР, 5, 819–820.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ненавідзець ’мець антыпатыю да каго-небудзь ці чаго-небудзь’ (Яруш., Пятк., БРС, ТСБМ). Агульнаславянскае ўтварэнне ад naviděti, гл. навідзець, навіды, параўн. укр. нена́видіти, рус. ненави́деть, польск. nienawidzieć, чэш. nenávidět, славац. nenávidieť, славен. арх. nenavídeti, серб.-харв. нена́видети, макед. ненавиди, балг. ненави́ждам (Міклашыч, 390; Фасмер, 3, 63, Бязлай, 2, 220).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падчыні́ць ’падсыпаць мукі ў цеста перад замесам’ (Вешт.), падчыняць ’падсяваць; адсяваць пры дапамозе рэшата дробную Мякіну ад зерня’ (Шатал.). Гл. чыніць. Дзеяслоў вельмі шырокага семантычнага аб’ёму; што датычыць прыведзеных тут значэнняў, параўн. рус. расчинять ’замешваць цеста, ставіць, тварыць’, серб.-харв. чинити ’прасейваць зерне’, славен. činiti ’прасейваць (цераз сіта)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пажа́р ’агонь, які ахоплівае і знішчае ўсё, што можа гарэць, а таксама сам працэс гарэння’. Рус., укр. пожа́р, царк.-слав. пожаръ, польск. pożar, н.-луж. póžar, чэш. požár, серб.-харв. по̏жа̑р, славен. pożȃr, балг. пожа́р. Праслав. požarъ. Ад po‑ і žarъ (гл. жар) (Фасмер, 3, 302; Махэк, 722).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́касць ’зло, дрэнь, паскудства’ (Нас., Шат.), па́косіць ’тс’ (ТС). Агульнаславянскае: польск. pakość, чэш. pakosť, серб.-харв. па̏ко̑ст ’злоба’ і г. д. Прасл. pakostь, першапачаткова ’зменлівасць, скажонасць’, г. зн. тое, што ідзе наадварот, у адваротным кірунку. Параўн. ст.-слав. опако, пакы. Гл. Міклашыч, 224; Фасмер, 3, 189; Махэк, 489.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пару́ка ’зарука ў чым-небудзь, пацвярджэнне чаго-небудзь; гарантыя’ (ТСБМ); паручы́цца, паруча́льны. Рус., укр. пору́ка, польск. poręka, чэш. poruka, серб.-харв. по̏рука, славен. pórok. З по- і рука (гл.). Слова, відавочна, праславянскага паходжання з прычыны старажытнасці звычаю паданнем рукі паручацца за каго-небудзь (параўн. Махэк₂, 523 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патха́ння ’унушэнне’ (горац., Яруш.). Утворана ад той жа асновы, што і блізкае па значэнню натхнённе < на‑тх‑ня́ць (гл.) < прасл. -dъxnǫti. Так серб.-харв. надахнуйвати азначае ’ўнушаць’ і ’натхняць’, а літ. ikvepìmas – ’унушэнне’ і ’натхненне’. Прыстаўка па‑, магчыма, ад лексемы павучанне (< ст.-рус. по‑ученин), блізкай семантычна да патхання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяле́ць ’загадаць’ (Бяльк.). Рус. веле́ть, укр. велі́ти, ст.-рус., ст.-слав. велѣти, чэш. veleti, балг. ве́ля, серб.-харв. вѐљу, славен. veléti. Прасл. *velěti, *velʼǫ. Гэта аблаутная форма да *volʼa. Роднаснае літ. vélti ’хацець’, ст.-інд. vr̥ṇā́ti ’выбірае’, лац. volō ’хачу’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 288; Траўтман, 348.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярну́цца (БРС, Бяльк.) ’нахіляцца, паварочвацца’ (БРС). Укр. верну́тися ’вярнуцца; кружыцца (аб галаве)’, рус. вернуться ’вярнуцца назад’, ст.-рус. вернутися ’тс’, славен. vŕniti se ’вярнуцца, вяртацца’, серб.-харв. вр́нути се, макед. врне се, балг. върна се ’тс’ паходзяць ад кораня vert‑/vort‑/vъrt‑ і суф. nǫti (sę). Гл. яшчэ вярну́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяртлі́вы ’вёрткі’ (Жд., 3), укр. вертливий, рус. вертлявый ’тс’, арханг. вертливый ’ненадзейны, нясталы, зменлівы’, ст.-рус. вертливый ’тс’ (з XIII ст.), славен. vrtljìv ’які абарачаецца’, серб.-харв. вр̀тљив ’тс’; ’жывы, рухомы’; ’ветраны, несур’ёзны’, макед. вртлив ’які абарачаецца, нясталы’, балг. врътлив ’тс’. Прасл. vьrt(ь)livъ < vьrtěti. Да вярцець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)