МАСКАЛЕ́НКА (Кірыла Сямёнавіч) (11.5.1902, с. Грышына Краснаармейскага р-на Данецкай вобл., Украіна — 17.6.1985),
савецкі ваен. дзеяч, Маршал Сав. Саюза (1955), двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1978). Скончыў Украінскую аб’яднаную школу чырв. камандзіраў (1922), артыл. курсы ўдасканалення камсаставу РСЧА (1928), ф-т удасканалення вышэйшага камсаставу Ваен. акадэміі імя Ф.Э.Дзяржынскага (1939). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандаваў брыгадай, карпусамі, конна-механізаванай групай, з 1942 — арміямі. З 1948 каманд. войскамі Маскоўскага р-на (акругі) ППА, з 1953 — Маскоўскай ваен. акругі. З 1960 галоўнакаманд. Ракетнымі войскамі стратэгічнага прызначэння — нам. міністра абароны СССР. У 1962—83 гал. інспектар Мін-ва абароны — нам. міністра абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЬЕ́ ((Mignet) Франсуа Агюст Мары) (8.5.1796, г. Экс-ан-Праванс, Францыя — 24.3.1884),
французскі гісторык. Чл. Акадэміі маральных і паліт. навук (1833), чл.Франц. акадэміі (1836). Атрымаў юрыд. адукацыю, адвакат (з 1818). Прыхільнік канстытуцыйнай бурж. манархіі, выступаў супраць панавання Бурбонаў. Удзельнік Ліпеньскай рэвалюцыі 1830. У 1830—48 дырэктар Архіва Мін-ва замежных спраў. Разам з А.Цьеры, А.Цьерам і Ф.Гізо заснаваў тэорыю класавай барацьбы. Разглядаў барацьбу класаў як гал. рухавік гіст. падзей, лічыў, што яе завяршэннем павінна быць перамога буржуазіі. У гал. працы «Гісторыя французскай рэвалюцыі» (т. 1—2, 1824) абгрунтоўваў гіст. непазбежнасць і плённасць рэвалюцыі. Аўтар кніг па гісторыі 16 ст. «Гісторыя Марыі Сцюарт» (1851), «Барацьба Францыска I з Карлам V» (т. 1—2, 1875).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКІ (Мікола) (Мікалай Паўлавіч; н. 10.8.1936, в. Крапужына Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. перакладчык, літ. крытык, паэт.Канд.філал.н. (1975), дац. (1977). Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1959). Працаваў перакладчыкам у Германіі (1960—62), у Мінскай вышэйшай школе Мін-ваўнутр. спраў Беларусі (1976—90), Мінскім лінгвістычным ун-це (1959—60, 1963—76, з 1990). Друкуецца з 1957. Перакладае з ням., польск. і англ. моў. На бел. мову пераклаў раманы Г.Гофе «Фінальны акорд» (1979, з В.Сёмухам), В.Корн, І.Корн «Маўр і лонданскія гракі» (з М.Лешчуном), В.Нойгаўса «Канец аперацыі «Штэрнлаўф» (абодва 1982), зб.ням. аповесцей і апавяданняў «Матчына споведзь» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРО́ЎСКІ (Георгій Фёдаравіч) (н. 15.1.1915, г. Сімферопаль, Украіна),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1948) і Генштаба (1955). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1941 нач. штаба стралк. палка, з ліст. 1942 камандзір партыз. злучэння на тэр. Украіны, Арлоўскай вобл., у Цэнтр. штабе партыз. руху, з лютага 1944 камандзір партыз. брыгады «Народныя мсціўцы» імя Варанянскага (дзейнічала на тэр. Лагойскага і Плешчаніцкага р-наў), якая пусціла пад адхон каля 30 эшалонаў праціўніка, сумесна з часцямі Чырв. Арміі вызваляла г. Вілейка, Маладзечна, Смаргонь. Да 1964 у Сав. Арміі, потым у Мін-ве знешняга гандлю СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ (Васіль Васілевіч) (10.1. 1857, в. Сямёнавічы Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 14.7.1939),
бел. і расійскі вучоны ў галіне пладаводства, адзін з заснавальнікаў навук. садоўніцтва на Беларусі. Акад. УАСГНІЛ (1935). Д-рбіял. і с.-г. навук (1934). Скончыў Пецярб.ун-т (1882). З 1894 у дэпартаменце земляробства Мін-ва земляробства і дзярж. маёмасцей, з 1922 праф. Ленінградскага с.-г. ін-та. Навук. працы па вывучэнні пладовых культур і іх роданачальных форм, біялогіі цвіцення і плоданашэння, падборы апыляльнікаў. У 1926—31 кіраваў абследаваннем садоў на Беларусі, зборам і сістэматызаваннем мясц. сартоў. Даў пачатак пародасартавому раянаванню пладова-ягадных культур, культываванню лек. раслін на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Асо́харніца ’хвоя звычайная, Pinus silvestris L.’ (мін. — Кіс., 98). Няясна. Відаць, звязана з саха ў значэнні ’дрэва з сучкамі’: параўн. польск.дыял., чэш., славац., в.-луж.sochor ’шост, жэрдка’, магчыма (супраць Махэк, Slavia, 28, 1959, 274), рус.сохирь ’дрэва з развілкай’; тады сохарны такі, што мае сучкі’, назоўнік утвараецца з суфіксам ‑іца; а‑, магчыма, пратэтычнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мале́бен ’кароткае набажэнства за чыё-небудзь здароўе, поспехі, а таксама па нябожчыках’ (ТСБМ), малебенны ’набожны’ (мін., Сл. ПЗБ), малебства ’малебен’ (Др.-Падб.), укр.молебень, рус.молебен, ст.-рус.молебенъ (XV ст.) узыходзяць да прасл. субстантывізаванага прыметніка molьbьnъ, утворанага ад molьba пры дапамозе суфікса ‑ьnъ (Слаўскі, SP, 1, 136). Увайшло ў бел. мову праз ц.-слав.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пляце́нь, пле́цень, пле́цянь, плэтя́нык, пляціэ́нік ’агароджа з пераплётных тонкіх галін’ (ТСБМ; Бір.; Шушк.; Сцяшк. МГ; Шат.; Сл. ПЗБ; Мат. Гом.; ТС; Бяльк.; паўн.-ўсх., КЭС), ’агароджа з тонкіх кійкоў’ (брэсц., мін., маг., рэч., ЛА, 4), ’частакол, штакет’ (зах.-бел., в.-дзв., ЛА, 4), ’палукаш’ (мін., бярэз., ЛА, 4), пляце́ня ’плот з жэрдак’ (лун., ЛА, 4), пле́цень ’галлё, якім заплятаюць пляцень’, ’пляцёнка’, плецені́к ’хлеў з плятнёвымі сценамі’ (ТС). Укр.плеті́нь, рус.плетень ’агароджа’, польск.plecionka ’агароджа з яловых галін’, чэш.pleteň (ж. р.) ’што-небудзь сплеценае’. Пераважна ўсходнеславянскае *pletьnʼь ’сплеценая агароджа’ < і.-е.*plek‑te‑/o‑ > plesti > бел.пле́сці (гл.), параўн., аднак, балг.плете́н ’каса’, плетени́к ’сцяна з пераплётных галінкамі калоў’ (Радопы). Сюды ж: пліце́нь ’танец’ (б.-каш., рагач., Мат. Гом.), пляце́нь ’вязаная посцілка па ложак’ (капыл., Жыв. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БОКС (англ. вох літар. ўдар),
від спорту, адзінаборства ў кулачным баі паводле пэўных правілаў. Адрозніваюць аматарскі бокс і прафесійны. Спаборніцтвы праводзяцца на рынгу — квадратнай пляцоўцы 6 × 6 м, абмежаванай па перыметры 3 канатамі, нацягнутымі паміж вуглавымі стойкамі. Баксіруюць у спец. мяккіх пальчатках масай да 300 г (у прафес. боксе да 220 г, на алімпійскіх гульнях каля 230 г), спец. ахоўных шлемах (у аматарскім боксе). Правілы дазваляюць наносіць удары ў пярэднюю і бакавую часткі галавы і тулава вышэй пояса; забараняюць захопы, штуршкі, падножкі, удары адкрытай пальчаткай, галавой. Паядынак доўжыцца 3 раунды (у прафес. боксе да 12) па 3 мін кожны з перапынкам 1 мін паміж імі. Судзяць спаборніцтвы суддзя на рынгу і 5 бакавых. Перамога прысуджаецца па ачках (бакавымі суддзямі) ці датэрмінова (суддзёй на рынгу), калі баксёр пасля ўдару саперніка і адліку суддзёй на рынгу 10 сек не ў стане працягваць бой (накаўт), за яўнай перавагай, калі пераможца тройчы збівае саперніка моцным ударам з ног (накдаўн) ці за яўнай тэхн. перавагай. Баксёраў падзяляюць паводле ўзроставых, вагавых і разрадных катэгорый. З 1920 дзейнічае Міжнар. федэрацыя бокса (АІБА). Бокс у праграме Алімпійскіх гульняў з 1904, чэмпіянаты свету з 1974, Еўропы з 1924.
Бокс развіўся з кулачнага бою (вядомы ў Стараж. Егіпце, Вавілоніі, быў у праграме Алімпійскіх гульняў у Стараж. Грэцыі). Першыя правілы бокса ў пальчатках уведзены ў Англіі ў 1867. На Беларусі бокс развіваецца з 1920 (першая секцыя ў Барысаве). Сярод бел. баксёраў алімпійскі чэмпіён В.Яноўскі (1988), абс.чэмпіён СССР А.Юкаў (1983), прызёры Кубка свету і Гульняў Добрай волі Ю.Торбік (1982), А.Акулаў (1984), А.Банін (1990), чэмпіянату Еўропы М.Савічаў (1993).