РО́ЗІН Марк Саламонавіч (12.10.1898, г. Віцебск — 3.9.1981),

вучоны ў галіне эканам. геаграфіі. Д-р геагр. н. (1963). Скончыў Маскоўскі ун-т (1923). З 1924 працаваў у Наркамаце знешняга гандлю, з 1938 ва Усесаюзным геал. фондзе Мін-ва геалогіі СССР. З 1953 у выд-ве «Советская энциклопедия» (у 1960—74 заг. рэдакцыі геаграфіі). Навук. працы па мінер. рэсурсах і геаграфіі горнай прам-сці замежных краін, эканам. геаграфіі краін Афрыкі. Ганаровы член Геагр. т-ва СССР (1975).

Тв.:

География мирового хозяйства. М., 1971 (у сааўт.);

Минеральные богатства Африки. М., 1972.

В.​А.​Ярмоленка.

т. 18, кн. 1, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)