ЛАЎРЫНЕ́НКА Наталля Пятроўна (н. 30.3.1977, г. Крычаў Магілёўскай вобл.),
бел. спартсменка (веславанне акад.). Майстар спорту Беларусі міжнар.кл. (1996). Засл. майстар спорту Беларусі (1997). Скончыла Магілёўскае вучылішча алімп. рэзерву (1999). Бронз. прызёр XXVI Алімп. гульняў (1996, Атланта, ЗША) у складзе васьмёркі з рулявой. 5-е месца на чэмпіянаце свету (1997, Эгвебелет, Францыя) у складзе чацвёркі парнай. Уладальніца Кубка свету (1999) і сярэбраны прызёр (1998) у складзе чацвёркі парнай. У 1994—2000 спартсмен-інструктар па акад. веславанні Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. З 2001 метадыст-інструктар Магілёўскага вучылішча алімп. рэзерву.