КАСПЯРО́ВІЧ Дзмітрый Лявонавіч (н. 15.10.1977, Мінск),

бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Засл. майстар спорту Беларусі (2001). Скончыў Акадэмію фіз. выхавання і спорту (2000). З 1996 інструктар-спартсмен Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіён свету (2001, г. Гент, Бельгія) у камандным заліку. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1997, г. Лазана, Швейцарыя) у камандным заліку, бронз. прызёр (1999, г. Цяньцзінь, Кітай) у камандным заліку. Чэмпіён Еўропы (2002, г. Патры, Грэцыя) у асабістым заліку (апорны скачок); бронз. прызёр у камандным заліку. Бронз. прызёр Універсіяды (2001, Пекін) у вольных практыкаваннях.

А.​А.​Дубовік.

Дз.Л.Каспяровіч.

т. 18, кн. 1, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)