ЛЮ́ДНІКАЎ Іван Ільіч (26.9.1902, г.п. Сядова Новаазоўскага р-на Данецкай вобл., Украіна — 22.4.1976),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-палк. (1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). У Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну з 1941 на розных франтах, у т. л. 3-м Бел.: камандзір стралк. брыгады, дывізіі, корпуса, камандуючы арміяй. Корпус 39-й арміі на чале з Л. вызначыўся ў бітве за Дняпро 1942 1943, Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944, акружэнні і разгроме віцебскай групоўкі праціўніка (гл.Віцебскі «кацёл»), У 1945—68 на камандных пасадах у Сав. Арміі, на выкладчыцкай рабоце. Ганаровы грамадзянін г. Віцебска. Аўтар кніг «Пад Віцебскам» (1962), «Вогненны востраў» (1971), «Праз навальніцы» (2-е выд. 1973) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯ́ДЗЕЛ,
возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас.р.Мядзелка (выцякае з возера), за 4 км на Пн ад г. Мядзел. Пл. 16,2 км², даўж. 6,3 км, найб.шыр. 4 км, найб.глыб. 24,6 м, даўж. берагавой лініі каля 31 км. Пл. вадазбору 89,2 км². Схілы катлавіны выш. 15—20 м, у верхняй ч. разараныя, у ніжняй параслі хмызняком. З ПдУ да возера прымыкае лес. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя, участкамі на Пд і У зліваюцца са схіламі. Пойма шыр. да 250 м, вакол заліваў забалочаная. Дно да глыб. 2—2,5 м пясчанае, ніжэй выслана апясчаненымі адкладамі і сапрапелямі. 8 астравоў агульнай пл. 0,24 км², найбольшыя: Замак, Бярозавы, Кульчына, Селішча. Моцна зарастаюць залівы. Упадаюць 6 ручаёў. Выкарыстоўваецца як месца адпачынку.
англійскі мараплавец, палярны даследчык. У 1818—33 удзельнічаў у 6 арктычных экспедыцыях па пошуку Паўн.-Зах. праходу, у т. л. ў 3 (1819—24) пад кіраўніцтвам У.Э.Пары і ў 2 (1829—33) — свайго дзядзькі Дж.Роса. У час зімоўкі (1830—31) даследаваў п-аў Бутыя і адкрыў на яго зах. узбярэжжы Паўн. магнітны полюс. У 1840—43 здзейсніў на суднах «Эрэбус» і «Тэрар» 3 плаванні ў Антарктыку. Адкрыў ч. мацерыка Антарктыды — Зямлю Вікторыі, мора і ледзяны бар’ер, вулканы Эрэбус і Тэрар, вызначыў становішча Паўд. магнітнага полюса, але дайшоў толькі да 78°09 паўд. ш. Яго імем названы бухта, праліў і мыс у Канадскім Арктычным архіпелагу, востраў каля берага Антарктычнага п-ва, шэльфавы ледавік у Антарктыдзе і мора каля яе берагоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРДЗІ́НІЯ (Sardegna),
адм. вобласць Італіі на в-ве Сардзінія і суседніх невял. астравах. Адміністрацыйна падзелена на правінцыі Кальяры, Нуора, Сасары, Арыстана. Пл. 24,1 тыс.км². Нас. каля 2 млн.чал. (2000). Гал. горад Кальяры. Асн. галіны эканомікі — сельская гаспадарка і горназдабыўная прам-сць. Пад с.-г. ўгоддзямі каля 1,7 млн.га, у т. л. каля 74% займаюць пашы і лугі, каля 19% — ворыва, каля 6% — сады і вінаграднікі. Пасевы збожжавых, бабовых, бульбы, артышокаў; агародніцтва, вінаградарства, культура слівы, цытрусавых і інш. Пераважнае значэнне мае жывёлагадоўля (каля 1/3 пагалоўя авечак у Італіі, буйн. раг. жывёла, свінні). Рыбалоўства. Здабыча свінцу і цынку, кам. вугалю, флюарыту, баксітаў. Прам-сць: каляровая металургія, нафтаперапрацоўка і нафтахімія, харч., тэкст., гарбарная, дрэваапр., эл.-тэхн., суднарамонт. Ручное дыванаткацтва. Транспарт марскі, чыг. і аўтамабільны. Прыроду гл. ў арт.Сардзінія (востраў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЎРА́САЎ Аляксей Кандратавіч (24.5.1830, Масква — 8.10.1897),
рускі жывапісец-пейзажыст. У 1844—54 вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства, у 1857—82 выкладаў у ім. Чл.-заснавальнік Т-ва перасоўных маст. выставак (гл.Перасоўнікі). Раннім творам уласцівы рысы рамант. пейзажу («Від на Крэмль у непагадзь», 1851). У 1850—70-я г. звяргаўся да спакойных, апавядальных вобразаў, каларыстычнага адзінства, узмоцненага эмацыянальным гучаннем святлаценю («Ласіны востраў у Сакольніках», 1869; «Гракі прыляцелі», 1871). Прастатой матыву, вял.ўнутр. змястоўнасцю, цэльнасцю вызначаюцца работы «Прасёлак» (1873), «Дворык» (1870-я г.) і інш. С. зрабіў вял. ўплыў на рус. пейзажыстаў канца 19 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСО́МЛЯ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 14 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. больш за 2 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 1,7 км, найб. глыбіня 3,2 м, даўж. берагавой лініі 7 км, пл. вадазбору 8,6 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 7—9 м (на Пн 3—5 м), разараныя, на Пд пад лесам і хмызняком. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, на У і Пд сплавінныя (шыр. сплавіны 10—150 м), на ПнЗ і ПдУ стромкія, абразійныя. Востраўпл. 0,3 га. Дно да глыб. 1,3—2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелем. Зарастае ў прыбярэжнай зоне на шыр. 15—170 м, да глыб. 1,4 м. Мінералізацыя вады да 130 мг/л, празрыстасць 0,3 м. Эўтрофнае. Выцякае ручай у воз. Канашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́СТА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ловаць (цячэ праз возера), за 2 км на ПнУ ад в. Мяжа, за 40 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 1,9 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 1,43 км, найб.глыб. 9 м, даўж. берагавой лініі 8,4 км. Пл. вадазбору 275 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу, авальная, выцягнута з Пн на Пд. Схілы катлавіны на Увыш. 15—20 м, стромкія, на З нізкія, спадзістыя, пераважна пад лесам, месцамі разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, параслі водна-балотнай і хмызняковай расліннасцю. Пойма шыр. 10—15 м, забалочаная і ўкрытая хмызняком. Востраўпл. 0,8 га. Дно да глыб. 2—3 м пясчанае, глыбей ілістае. Шыр. паласы расліннасці 2—20 м да глыб. 1,2 м. Упадаюць 2 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́РЫКАЎ Аляксей Ільіч (1703 — ліст. 1748),
расійскі мараплавец. Капітан-камандор (1746). Скончыў Марскую акадэмію ў С.-Пецярбургу (1721). У 1722—24 выкладчык, з 1746 дырэктар гэтай акадэміі. У 1725—30 і ў 1733—43 памочнік В.Берынга ў 1-й і 2-й Камчацкіх экспедыцыях. У 1741 на судне «Св. Павел» здзейсніў плаванне да паўн.-зах. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, адкрыў шэраг астравоў з групы Алеуцкіх. У 1742 плаваў на пошукі судна «Св. Пётр», якім камандаваў Берынг, удакладніў месцазнаходжанне в-ва Ату. Удзельнічаў у складанні карты рас. адкрыццяў у Ціхім ак., дзе абагульнены вынікі дзейнасці экспедыцый (1746). Імем Ч. названы востраў і падводная гара ў зал. Аляска, мысы на а-вах Кюсю, Ату і інш.
Літ.:
Дивин В.А. Русские мореплаватели на Тихом океане в XVIII в. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фу, выкл.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння кароткага гуку, які ўтвараецца пры тушэнні, ахаладжэнні чаго‑н.
2.Разм. Ужываецца для выражэння дакору, прыкрасці, пагарды і пад. — Лідка?.. Фу, чорт! — Хлопец ссунуў капялюш на патыліцу і павярнуўся да суседкі: — У Лідкі ж заўтра вяселле!Ракітны.
3. Ужываецца для выражэння стомленасці або палёгкі, задавальнення. — Фу, ваўкарэзіна. Намучыўся я з ёй [каровай]! — выгукнуў бацька, калі ўвайшлі ў Востраў.Ставер.
•••
Фу ты — ужываецца для выражэння здзіўлення, раздражнення (часам з іранічным адценнем). Фу ты, нічагусенькі не відно, каб мядзведзь пад нагамі ляжаў, дык бы і на яго ўспёрся.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Курга́н1 ’высокі старадаўні магільны насып; гурба’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС, Сцяшк., Мат. Маг., Федар.), укр.курган, рус.курган ’тс’. Паводле Заянчкоўскага (22–23), усходнеславянскае запазычанне з палавецка-кіпчацкай мовы kurgan ’тс’ ад кораня kur‑ ’узводзіць, узмацняць’ (параўн. Фасмер, 2, 404; Слаўскі, 3, 402–403).
Курга́н2 ’шматок пашы ці лесу сярод палёў’ (Нар. лекс.). Гл. курган1.
Курга́н3 ’востраў, які ўтвараецца ў час паводкі’ (Нар. словатв., Федар. Рук.). Гл. курган1.