вёска ў Дубровенскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на ПнЗ ад г. Дуброўна, 85 км ад Віцебска, 4 км ад чыг. ст. Хлюсціна. 157 ж., 68 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КАЎЦЫ,
вёска ў Крэўскім с/с Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Мінск-Ашмяны. Цэнтр калгаса. За 26 км ад горада і чыг. ст. Смаргонь, 226 км ад Гродна. 426 ж., 149 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЕ́Ж,
вёска ў Рубежскім с/с Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 13 км на З ад г.п. Круглае, 78 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Слаўнае. 216 ж., 83 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУХО́НКА Пётр Мікалаевіч (12.7.1906, г. Добруш Гомельскай вобл. — 5.2.1944, Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч.вайну на фронце з 1941. Сапёр Бухонка вызначыўся 26.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра на тэр. Украіны: у час пераправы паранены Бухонка закрыў прабоіны ў лодцы, чым выратаваў байцоў і даставіў іх на правы бераг. Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАРЭ́НКА (Максім Мінавіч) (1902, б. Хутар Кіжын Бабруйскага пав. — 17.2.1943),
адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля на тэр. Брэсцкай вобласці ў Вял.Айч.вайну. У 1928—41 старшыня калгасаў, дырэктар МТС у Парыцкім, Койданаўскім, Целяханскім р-нах. З вер. 1941 у партызанах, з канца 1942 сакратар Ганцавіцкага падп. РК КП(б)Б. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НСКА-БІ́СТРЫЦА (Banska Bystrica),
горад у Славакіі, на р. Грон. Адм. ц. Сярэднеславацкай вобласці. 84 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Машынабудаванне, каляровая металургія, дрэваапр., тэкст., цэм., харч.прам-сць. 2 ВНУ. Тэатр, музеі. Арх. помнікі 13—19 ст. Вядомая з 13 ст. У 2-ю сусв.вайну цэнтр Славацкага нацыянальнага паўстання 1944.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫЧЭ́ЎСКІ (Арцём Іванавіч) (28.6.1891, с. Сернікі Зарэчненскага р-на Ровенскай вобл., Украіна — 2.11.1969),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У Вял.Айч.вайну на фронце з 1941. Нам. камандзіра батальёна маёр Барычэўскі вызначыўся летам 1944 у час прарыву варожай абароны на ПнЗ ад Рагачова, у баі пад Ваўкавыскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛУ́ДЗЕНСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з чэрв. 1941 да ліп. 1944 у в. Блудзень (э 1964 Першамайская) Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. Падпольшчыкі (21 чал.) распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты, разведданыя, выводзілі са строю цягнікі на чыг. ст. Бяроза-Картузская. 13 падпольшчыкаў загінулі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РАНАЎ (Мікола) (Мікалай Гаўрылавіч; н. 13.12.1936, в. Віры Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Працаваў у раённых газетах. Дэбютаваў вершамі ў 1952. У апавяданнях (зб. «Ветраны дзень», 1976, «Перад адлігай», 1984) адлюстроўвае вясковы побыт, расказвае пра сваё пакаленне, якое спазнала вайну, сіроцтва, пасляваен. цяжкасці. Аповесць «Завея» (1979) пра жыццё і працу рыбакоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНІКАЎ (Павел Раманавіч) (снеж. 1917, в. Таль Любанскага р-на Мінскай вобл. — 18.2.1945),
Герой Сав. Саюза (1940). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. Малодшы камандзір Алейнікаў вызначыўся ў лютым 1940 у баях у раёне пас. Краснасельскае Выбаргскага р-на. У Вял.Айч.вайну на Паўд. і 3-м Бел. франтах. Загінуў у баі.