ШАПЯЛЕ́ВІЧЫ,
вёска ў Круглянскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Аслік. Цэнтр сельсавета і унітарнага камунальнага с.-г. прадпрыемства. За 28 км на ПдЗ ад г.п. Круглае, 60 км ад Магілёва, 25 км ад чыг. ст. Слаўнае. 401 ж., 155 двароў (2003). Лясніцтва, лесагасп. прадпрыемства «Цяцерына». Сярэдняя школа-сад, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
У ВКЛ вядомы з 16 ст. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 рас. армія на чале з кн. А.М.Трубяцкім у жн. 1654 каля Ш. разбіла войскі літ. гетмана Я.Радзівіла. З 1772 у Рас. імперыі. У 1779 пабудавана царква. З 1827 мястэчка ў Магілёўскім пав., 570 ж. У 1848—134 двары. У 1863 адкрыта царк.-прыходская школа. З 1867 быў маёнтак (1606 дзесяцін зямлі, бровар, вадзяны млын, карчма). У 1897—907 ж., 139 двароў, у Цяцерынскай вол. Магілёўскага пав., царк.-прыходская і яўр. малітоўная школы, хлебазапасны магазін, заезны дом, царква. З 20.8.1924 цэнтр сельсавета. У 1924—35 і ў 1959—66 у Бялыніцкім, у 1935—59 і з 1966 у Круглянскім р-нах. У 1926—1009 ж., 204 двары, у 1940—686 ж., 162 двары. У Вял. Айч. вайну 5.12:1942 партызаны 8-й Круглянскай брыгады разграмілі ў Ш. ням. гарнізон. У 1944 ням. фашысты спалілі вёску, загубілі 163 жыхары.
А.Г.Шчарбатаў.
т. 17, с. 375
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)