Тро́кнуць ‘сказаць не падумаўшы’ (Рэг. сл. Віц.). Відаць, роднаснае рус. дыял. трёкать ‘гаварыць (пра пустыя, неабгрунтаваныя выказванні)’, тре́кать ‘біць, калаціць’, якія Куркіна (Этимология–1983, 27) пры чаргаванні асноў збліжае з балг. тра́кам ‘стукаць, трашчаць’, тре́ква, тре́кне ‘біць, калаціць’ і больш далёкім літ. trė̃kti ‘нішчыць, разбураць’ няяснага паходжання (Смачынскі, 684). Гукапераймальнае (?), параўн. балг. трак‑трак ‘грук-грук’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
gush2 [gʌʃ] v. (out of, from, into) хлы́нуць; лі́цца (патокам); біць струме́нем (таксама перан.);
Water gushed out of the pipe. Вада забіла струменем з трубы;
Blood gushed from the wound. З раны хлынула кроў.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
thump2 [θʌmp] v.
1. сту́каць, мо́цна біць; бі́цца;
My heart was thumping wildly. Маё сэрца цяжка білася.
2. ця́жка, з шу́мам ру́хацца; гру́каць;
He thumped up the stairs. Ён з шумам падымаўся па сходах.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Лу́ціць ’біць’ (Рамз.). Да лут 1 (гл.) ’дубец’. Утворана, як хвастаць < ⁺хваст (параўн. укр. хваст ’зелле’, польск. chwasty ’тс’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аштыга́ць ’біць, муштраваць’ (Сцяц.). Ад штых ’вастрыё, завостраная палка’, параўн. выштыхаць ’пабіць’ (КСТ), з азванчэннем х у інтэрвакальным становішчы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Набі́ць ’накалоць (дроў)’ (мядз., Нар. сл.). Ад біць ’калоць (дровы)’, параўн. тэрытарыяльнае размеркаванне біцца і калоцца ’бароцца (пра карову)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Набіўка (nabiŭka) ’прыстасаванне для ткання паясоў’ (ваўкав., Арх. Федар.), укр. гуцульск. на́бівка ’набіліцы’. Ад набіва́ць ’прыбіваць ніткі’, біць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кро́пнуць, кропнуты ’ударыць, стукнуць’ (Клім.). Да крапіць (гл.). Што датычыць семантыкі, параўн. укр. кропити ’моцна біць’, рус. кропить ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прылу́пка ’палонка’ (віл., Сл. ПЗБ). Да про́лубка (гл.) у выніку дээтымалагізацыі і збліжэння з лупі́ць ’біць, здымаць кару’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пільгава́ць ’старанна і доўга мыць’ (гродз., ЖНС). З ’пельгаваць < пялегаваць < пялежыць ’біць, праводзячы палосы’ (гл.). Параўн. таксама пілягпу́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)